Навіны на тэму: заканадаўства
11.07.2019 Мікола Дзядок: "Адказнасць за экстрэмісцкія матэрыялы будзе ўзмацняцца"
Праваабаронцы зафіксавалі, што за першыя шэсць месяцаў 2019 году колькасць судоў па артыкуле “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” павялічылася больш, чым у два разы ў параўнанні з другой паловай 2018 году. З чым гэта звязана?
09.07.2019 Свабода сходаў без дыскрымінацыі. У Вене праходзіць круглы стол БДІПЧ АБСЕ
Беларусь на круглым стале прадстаўляюць праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч і юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных.
08.07.2019 Грэка-католікам выставілі рахунак за пілігрымку. Яна адмененая
9 ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.
03.07.2019 «Пайшоў прэч!», ці Што такое высылка, дэпартацыя, экстрадыцыя?
У чарговым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, у чым розніца паміж высылкай, дэпартацыяй і экстрадыцыяй, а таксама, што рабіць, калі вас ці вашых блізкіх больш не хочуць бачыць у краіне.
01.07.2019 У парламенце не лічаць патрэбным адмяняць аплату паслуг на масавых мерапрыемствах
У парламенце не лічаць неабходным адмяняць аплату паслуг дзяржаўных службаў на масавых мерапрыемствах. Гэта вынікае з адказу старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціны Ражанец на петыцыю з адпаведным патрабаваннем, апублікаваную на інтэрнэт-платформе па зборы подпісаў Petitions.by.
28.06.2019 На волю выйдуць каля 6000 асуджаных, у тым ліку і па «наркатычных» артыкулах
Як паведамляе onliner.by, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 28 чэрвеня прагаласавалі за амністыю, якую прымеркавалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
19.06.2019 Ці можа выйсці на волю па амністыі палітвязень Міхаіл Жамчужны?
Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі. palitviazni.info разбіраецца з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам, ці можа патрапіць пад амністыю палітвязень Міхаіл Жамчужны?
13.06.2019 Папраўкі ў закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» прайшлі другое чытанне
У законе прадугледжваецца крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная - за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі.
07.06.2019 Палітыкі збіраюць подпісы супраць аплаты паслуг міліцыі на мірных сходах
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў межах кампаніі “За наша права на мірныя сходы! Супраць аплаты паслуг міліцыі!” запусціў збор подпісаў супраць Пастановы Савета Міністраў № 49.
04.06.2019 «Чалавек не можа ўявіць, за што ён можа быць пакараны». Другая панэль міжнароднай канферэнцыі
Другая панэль «Барацьба з экстрэмізмам у Расіі і краінах СНД» ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» пачалася з выступу міжнароднай эксперткі Сашы Кулаевай.
04.06.2019 "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.
29.05.2019 «Маці 328» правядуць мітынг за дэкрыміналізацыю і рэформу крымінальнага заканадаўства
Мітынг з патрабаваннем амністыі для зняволеных і заканадаўчага размежавання адказнасці па «антынаркатычным» артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу пройдзе 30 мая ў Кіеўскім скверы г. Менску.
03.05.2019 Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з заяваў, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоды мірных сходаў.
02.05.2019 Вольга Кавалькова: Няхай Канстытуцыйны суд дасць ацэнку той прававой калізіі, якую маем зараз
Палітык кажа, што зараз практычна немагчыма правесці акцыю любога фармату, бо ў партый і грамадскіх арганізацый праблемы з фінансамі.
29.04.2019 Хацелі спыніць грамадзянскі пратэст, а забаранілі пілігрымкі вернікаў
Пастановай Саўміна ў студзені 2019 году зацверджана «Палажэнне аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца міліцыяй, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства». Відавочна, пастанова была прынята, каб адбіць ахвоту ў палітычна актыўнай часткі грамадзян арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы.