Навіны на тэму: палітыка

31.03.2011 Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыянерам выезд з Беларусі

Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі.

29.03.2011 АБСЕ спыніла працу ў Мінску

З будынка АБСЕ ў Мінску знялі ўсе шыльды. Зараз з памяшкання вывозіцца мэбля. Офіс мусіць скончыць сваю працу да 31-га сакавіка.

29.03.2011 Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі

Пакуль увага Захаду прыцягнутая да рэвалюцый ў арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі яшчэ больш раскручвае механізм рэпрэсій. Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС прыняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, піша Le Monde.

22.03.2011 Юраў: “Пра спіс неўязных расіян Мядзведзеву абавязкова дакладуць”

Расійскі праваабаронца расказаў, чаму сябраў Савета пры прэзідэнце РФ абурыў факт існавання спісу неўязных расіян, і параіў беларускім памежнікам не расслабляцца.

Алесь Бяляцкі - міжнародны эксперт на канферэнцыі  ў Тунісе

18.03.2011 Алесь Бяляцкі - міжнародны эксперт на канферэнцыі ў Тунісе

17 – 19 сакавіка ў сталіцы Туніса - горадзе Тунісе – праходзіць міжнародная канферэнцыя “Пераход да дэмакратыі ў Тунісе”. У працы канферэнцыі бяруць удзел актыўныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці краіны - праваабаронцы, грамадскія лідэры, прадстаўнікі прафсаюзаў, журналісты. Сярод запрошаных міжнародных экспертаў - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі.

«Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

14.03.2011 «Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

Сёлетнюю ўзнагароду разам атрымаюць Праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Свабодны тэатр». Пра гэта паведамляецца ў лісце, накіраваным на імя старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага кіраўніком Атлантычнай Рады (Atlantic Council) Фрэдэрыкам Кэмпам.

09.03.2011 Хілары Клінтан адзначыла прэміяй Насту Палажанку

20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

03.03.2011 Яшчэ 9 еўрапейскіх краін далучыліся да візавых санкцый супраць Беларусі

Сярод іх – Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.

25.02.2011 Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю па Беларусі

«Памятаючы аб сумеснай барацьбе палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, польскі парламент рашуча асуджае выкарыстанне палітычнага гвалту рэжымам Аляксандр Лукашэнка, рэпрэсій супраць беларускага народа ды фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года».

25.02.2011 Місія БДIПЧ АБСЕ прадставіла выніковую справаздачу назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Як вынікае з даклада, выбары былі адзначаны “недахопам незалежнасці і бесстароннасці выбарчых камісій”, няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.

15.02.2011 Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, што асуджае санкцыі Еўрасаюзу

У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазіцыі.

Валянцін Стэфановіч: Папярэджанне аб санкцыях – сур’ёзная рэч

03.02.2011 Валянцін Стэфановіч: Папярэджанне аб санкцыях – сур’ёзная рэч

Візавыя санкцыі з боку Еўрасаюза і пагроза эканамічных санкцый могуць суцішыць хвалю рэпрэсій і сапраўды прымусіць беларускія ўлады пайсці на не самыя жорсткія прысуды удзельнікам акцыі 19 снежня – адзначае беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС

02.02.2011 Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС

1 лютага прадстаўнікі беларускай палітычнай апазіцыі (чальцы Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, стваральнікі “Інстытута Дэмакратычнага”), а таксама праваабаронцы правялі сустрэчу з намесьнікамі Міністра замежных спраў Польшчы Генрыкам Ліцьвінам і Кшыштафам Станоўскім.

Поўны тэкст заключэння Савета ЕС па Беларусі

01.02.2011 Поўны тэкст заключэння Савета ЕС па Беларусі

Беларускае прадстаўніцтва ЕС распаўсюдзіла поўны тэкст заключэння Савета міністраў Еўрасаюза па Беларусі, прынятага 31 студзеня ў Бруселі.

31.01.2011 ЗША ўвялі санкцыі не толькі палітычныя, але і эканамічныя

Услед за Еўрасаюзам санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ўвялі Злучаныя Штаты, пры гэтым санкцыі носяць не толькі палітычны, але і эканамічны характар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства