Навіны на тэму: сілавыя структуры
02.11.2017 Светлагорск: Чыстка мазгоў напярэдадні прыезду “высокага начальства”
Першымі адчула на сабе ўвагу сілавікоў – апазіцыйна настроеная моладзь і актывісты нефармальных груповак. Пачынаючы з панядзелка супрацоўнікі раённага крымінальнага вышуку тэлефануюць неблаганадзейным і запрашаюць на гутарку.
18.10.2017 Міліцыя Гародні зацікавілася раздачай буклетаў супраць смяротнага пакарання
Гарадзенская міліцыя пачала праверку па факце раздачы гарадзенскімі праваабаронцамі 10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, інфармацыйных буклетаў.
02.10.2017 Алесь Бяляцкі: Мы не павінны заплюшчваць вочы на факты адвольных ператрусаў
Праваабаронца не бачыць ніякіх падстаў звязваць нядаўнія вобшукі ў Мінску з івацэвіцкай справай. Моладзь, якая патрапіла пад вобшукі, не мела ніякіх кантактаў і ніколі не была знаёмая з тымі асобамі, якія знаходзяцца пад вартай і якіх абвінавачваюць у здзяйсненні падпалу білборда. Прычына, відаць, у іншым.
26.09.2017 У Мінску праходзяць ператрусы ў сацыяльных актывістаў
Раніцай 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска.
22.08.2017 Суд: Спагнаць з МУС кампенсацыю на карысць Пцічкіных за кошт дзяржказны
Ужо ў верасні сям'я Ігара Пцічкіна атрымае нарэшце кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды ад Міністэрства ўнутраных спраў.
21.08.2017 Актывіста, якому пагражала «крыміналка», вызвалілі
Пасля трох сутак арышту на волю выйшаў актывіст Станіслаў Паўлінковіч, сябра аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная грамада).
21.08.2017 Дзмітры Серада: За год ніхто так і не панёс адказнасці за жорсткасць пры затрыманні
Чарговую скаргу ў пракуратуру на пастанову следчага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы накіраваў з дапамогай праваабаронцаў мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада.
11.08.2017 Пракурор прызначыў дадатковую праверку па факце збіцця Сяргея Ткачэнкі
Пракуратура Дзяржынскага раёна адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця міліцыянерамі жыхара Фаніпаля Сяргея Ткачэнкі.
09.08.2017 Ці адкажа МУС на пытанні збітага супрацоўнікамі міліцыі жыхара Фаніпаля?
Збіты ў траўні супрацоўнікамі міліцыі жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка паскардзіўся ў МУС на пазапрацэсуальныя зносіны і псіхалагічны ціск, якія ўчынілі ў дачыненні да яго і ягонай жонкі міліцыянты.
07.08.2017 Следчыя правялі ператрус у журналіста Аляксандра Здзвіжкова
Супрацоўнікі Следчага камітэту правялі ператрус у кватэры беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Забралі кампутар і карту памяці.
02.08.2017 ДФР зацікавіўся незалежнымі прафсаюзамі: ператрусы на офісах, ёсць затрыманыя
У мінскім офісе незалежнага прафсаюза РЭП і ў цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску сёння зранку адбыліся ператрусы
02.08.2017 Беларусь перадала Расеі апазіцыйнага актывіста Ягорава
Расейскаму актывісту партыі «Яблоко» з Цвярской вобласці Уладзіміру Ягораву, які прасіў палітычнага прытулку ва Украіне, потым быў вывезены з краіны невядомымі, а потым затрыманы ў сталіцы Беларусі, суд Кастрычніцкага раёна Менска даў 2 сутак арышту «за нецэнзурную лаянку».
26.07.2017 Следчы камітэт адмовіўся распачынаць справу па факце збіцця рэдактара сайта
Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС горада Брэста.
20.07.2017 Следчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па факце затрымання журналіста
У Следчым камітэце мяркуюць, што міліцыя дзейнічала па плану і журналіста не затрымлівалі, а «дастаўлялі» ў РАУС.
14.07.2017 Мардабой у аддзяленні міліцыі. На гэты раз Шуневіч мае рацыю
Каб проста патлумачыць правы і абавязкі затрыманаму грамадзяніну, спаслацца за закон, які забараняе здымаць у аддзяленні міліцыі (?), міліцыянт адказвае ўдарам кулака ў твар.