Навіны на тэму: сілавыя структуры
05.02.2018 Баранавічы: КДБ выклікае актывістаў на размовы
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, баранавіцкімі валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ.
02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
02.02.2018 Як спыніць траўлю з боку судовых выканаўцаў?
Пасля публікацыі на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” матэрыяла “Кругі пекла: пасля судоў і штрафаў актывістаў “прэсуюць” судовыя выканаўцы” з’яўляюцца новыя доказы непрафесійнай і не зусім адэкватнай дзейнасці службы прымусовага выканання пры гарадскім ўпраўленні юстыцыі.
22.01.2018 Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску
Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.
11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй
Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.
10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей
Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.
08.01.2018 Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла
Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.
16.12.2017 Прэзентацыя часопіса «MAKEOUT» пад пільнай увагай супрацоўнікаў міліцыі
На прэзентацыю папяровай версіі часопіса пра гендэр і сэксуальнасць «MAKEOUT» учора ўвечары наляцелі супрацоўнікі сталічнай міліцыі.
14.12.2017 Кампенсацыі за маральныя пакуты Змітру Крэмянецкаму ад КДБ не будзе
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска разглядзеў грамадзянскую справу па зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі.
13.12.2017 Зміцер Крэмянецкі & КДБ: слова - за судом
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца разгляд зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі.
07.12.2017 Каб актывіст змог спагнаць кампенсацыю з КДБ – КДБ мусіць прызнаць шкоднасць сваіх дзеянняў
Нечаканы прававы абсурд выявіла справа Змітра Крэмянецкага, які намагаецца праз суд спагнаць маральную кампенсацыю з Камітэта дзяржаўнай бяспекі за свой арышт і ўтрыманне пад вартаю ў СІЗА
24.11.2017 Затрыманага з Пятром Рабавым хлопца абвінавачваюць у прапагандзе фашызму
На Іллю Сянько, які раней быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабаў ў Баранавічах, складзены адміністрацыйны пратакол з абвінавачаннем у «прапагандзе і (або) публічным дэманстраванні, вырабе і (або) распаўсюджванні нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».
15.11.2017 Міліцыя пачала “пратакаліраваць” “Ланцуг памяці”
Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных беларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці».
04.11.2017 Вадзіма Жаромскага дапыталі ў смаргонскім РАУСе
Былы фігурант “справы графіцістаў” не паспеў прыехаць у Смаргонь да бацькоў, як пачаліся тэлефанаванні з міліцыі. Ён не адказваў на званкі, бо кажа, што праваахоўнікі дзёргаюць яго з розных нагодаў у кожны прыезд у горад. У выніку дадому прынеслі позву на допыт у РАУС - на 12:00 4 лістапада.
03.11.2017 Праваахоўнікі запужваюць сем’і актывістаў начнымі тэлефанаваннямі
Прадстаўнікі праваахоўных органаў працягваюць выкарыстоўваць нефармальныя размовы як інструмент ціску на актывістаў. Пра нядаўні выпадак распавяла актывістка анархічнага руху з Маладзечна.