Навіны на тэму: свабода слова
17.03.2023 "Не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой". Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі
"Ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці".
16.01.2023 Пачаўся суд над вядомым гарадзенскім журналістам і сябрам "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэем Пачобутам
Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
12.01.2023 Human Rights Watch: Беларусь у Сусветным дакладзе пра падзеі 2022 года
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала сусветны даклад за 2022 год: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Адна з частак прысвечана агляду рэпрэсій беларускіх улад супраць грамадзянскай супольнасці.
12.01.2023 CPJ: улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць расійскую журналістку Кацярыну Яньшыну
Камітэт па абароне журналістаў звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але адказу не атрымаў.
11.01.2023 Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія ўручэння Прэміі.
24.11.2022 Не "беларусы ў выгнанні", а "Беларусь у выгнанні". Якія парушэнні правоў чалавека вымушаюць стаць мігрантам
На пляцоўцы Прэс-клуба Беларусі прайшла анлайн-дыскусія, у якой прынялі ўдзел беларускія праваабаронцы, а таксама спецдакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека Анаіс Марэн. Адно з разгледжаных пытанняў — якія групы беларусаў у найбольшай ступені сутыкаюцца з парушэннямі правоў чалавека, якія вымушаюць пакінуць Беларусь?
13.11.2022 Міліцыянткам — грошы, абвінавачаным — "хатняя хімія". Два дыфамацыйныя прысуды кастрычніка
ПЦ "Вясна" распавядае пра два крымінальныя прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады", вынесеных у кастрычніку, дзе ў якасці пацярпелых выступілі дзве амапаўкі і адна інспектарка міліцыі.
27.10.2022 Вынесены прысуд журналісту Аляксандру Любянчуку
Журналіста абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
26.10.2022 Суровы прысуд журналісту Сяргею Сацуку: восем гадоў калоніі
Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Да суда ўтрымліваўся ў Следчым ізалятары ў Мінску.
24.10.2022 У Мінску па "экстрэмісцкім" артыкуле пачалі судзіць журналіста Аляксандра Любянчука
Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.
23.10.2022 Зламаны флагшток і пастаўлены лайк. Падборка прысудаў па дыфамацыйных артыкулах
Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
21.10.2022 Прысуд палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку вынесуць 26 кастрычніка: пракурор запрасіў 8 год зняволення
У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.
06.10.2022 Суд над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком працягнецца да 13 кастрычніка
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.
30.09.2022 Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка на Канферэнцыі АБСЕ распавёў пра "барацьбу з экстрэмізмам" у Беларусі
На сайд-івэнце Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні праваабаронцы з Казахстана, Расіі і Беларусі абмеркавалі, як абараніць свабоду выказвання меркаванняў у сваіх дзяржавах у сучасных варунках.
26.09.2022 "Пакаяльныя" відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека
"Вясна" паразмаўляла з юрыстам і спецыялісткай ў псіхалогіі, каб разабрацца, якія нормы парушае запіс падобных відэа і якім чынам яны ўздзейнічаюць на ўдзельнікаў здымкі і тых, хто іх глядзіць.