Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
08.11.2010 Беларускіх актывістаў усю ноч пратрымалі азэрбайджанскія памежнікі
Шасьцярым актывістам няўрадавай арганізацыі "Модэс" з Магілёва азэрбайджанскія памежныя службы забаранілі ўезд у краіну. Іх утрымлівалі на мяжы ўсю ноч. Аксана Самуйлава, Вадзім Пагосьцер, Мікалай Лапуцін, Крысьціна Сібагатуліна, Аляксандар Гарбачоў знаходзіліся ў паліцэйскім участку памежнага пераходу "Баюк Касік". Адтуль яны вярнуліся ў Тбілісі. Са сталіцы Грузіі яны накіроўваліся ў Баку, каб вылецець у Менск.
19.10.2010 Што трэба ведаць журналісту, які асвятляе выбары?
Беларуская асацыяцыя журналістаў звяртае ўвагу на адпаведны раздзел у рубрыцы «Прэса і выбары», якая з нядаўняга часу працуе на сайце арганізацыі.
14.10.2010 Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары
Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, адказны за правы чалавека, падпісаў петыцыю, якая заклікае да ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
04.10.2010 Дэлегацыя Рады Еўропы не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі
Рада Еўропы не здолее адправіць дэлегацыю для назірання за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі Ў Страсбурзе паведаміў прадстаўнік Генеральнай дырэкцыі па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Майкл Інгельдоў, перадае карэспандэнт TUT.BY.
30.09.2010 Барысаў: Зборшчыкі подпісаў пачынаюць працу з абыходу кватэр
У Барысаве з сённяшняга дня члены ініцыятыўных груп чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах пачнуць працу па зборы подпісаў. Пакуль збор подпісаў будзе ажыцяўляцца шляхам абыходу кватэр і дамоў барысаўчан, у бліжэйшы час на вуліцах з'явяцца пікеты.
29.09.2010 У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі 4 супрацоўнікі райвыканкама
З 13-ці сябраў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі – 9 былі ў складзе раённай камісіі пад час мясцовых выбараў 2010 года, 3-ое былі сябрамі акруговай камісіі па выбарах у абласныя Саветы. 11 сябраў камісіі з’яўляюцца кіраўнікамі рознага звяна.
15.09.2010 Паведамленне для журналістаў
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 16 верасня ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” у 10 гадзін.
14.09.2010 Энс Эшэнбэхер: для запрашэння назіральнікаў АБСЭ не існуе скрайняга тэрміну
"Мы рады атрымаць запрашэньне як мага раней, бо стандартная працэдура патрабуе спачатку накіраваць у краіну ацэначную місію, якая вырашыць, ці варта назіраць за выбарчай кампаніяй і ў якім фармаце, а потым патрабуецца час, каб сфармаваць непасрэдна назіральную місію", — заявіла прэсавы сакратар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Энс Эшэнбэхер.
07.09.2010 Асамблея НДА прыняла заяву па выбарах
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі, у складзе якой каля 280 грамадзкіх аб’яднаньняў, прыняла заяву адносна сытуацыі разьяднанасьці ў дэмакратычных палітычных колах напярэдадні выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Як
15.06.2010 Лідзія Ярмошына: «Гэта альбо правакацыя, альбо танная сенсацыя…»
У інтэрнеце пайшлі гуляць чуткі, што быццам бы 16 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разгледзіць на сваім пасяджэнні праект пастановы ніжняй палаты аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў. І ў адпаведнасці з праектам гэтага дакумента, падрыхтаваным спецыяльна створанай дэпутацкай групай, прэзідэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 26 верасня.
07.06.2010 Выбарчы кодэкс Беларусі не гарантуе дэмакратычнасць выбараў, заяўляюць эксперты АБСЕ і Венецыянскай камісіі СЕ
Унесеныя ў Выбарчы кодэкс Беларусі папраўкі з'яўляюцца крокам да ўстаранення недахопаў, але не гарантуюць правядзення адкрытых і дэмакратычных выбараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве экспертаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.
25.04.2010 Мікалай Лазавік: На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў
На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне (29,3% выбаршчыкаў) паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў. Такое меркаванне выказаў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, каментуючы вынікі датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
25.04.2010 Цэнтральная камісія: Амаль трэць выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў
Амаль трэць выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
22.04.2010 За два дні датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў
За два дні на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
У Гродзенскай вобласці за два дні прагаласавала 7,1% выбаршчыкаў, Брэсцкай - 7,2%, Мінскай - 8,8%, Віцебскай - 9,6%, Магілёўскай - 10,2%, Гомельскай - 10,9%, у Мінску - 7,5%
19.04.2010 Цэнтрвыбаркам выдае акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных назіральнікаў замежным дыпламатам
Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, акрэдытацыя супрацоўнікаў пасольстваў - "гэта жэст добрай волі". "Гэта паказчык адкрытасці нашай дзяржавы. Мы зыходзім з таго, што дыпламаты здольныя данесці праўдзівую інфармацыю аб ходзе выбараў", - сказала Ярмошына.