Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
29.03.2010 Ярмошына: партыйнасць не з'яўляецца знакам якасці
Што датычыцца працэдуры адбору кандыдатаў у выбарчыя камісіі, то выбар перш за ўсё рабіўся на карысць тых асоб, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення выбараў і валодаюць навыкамі работы ў калектыве, адзначыла Лідзія Ярмошына падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
25.03.2010 Бабруйскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць падвышэння падаткаў
Бабруйскія прадпрымальнікі сёння падпісваліся супраць праекта “Аб падвышэнні ставак адзінага падатку”, які ўлады вобласці мяркуюць заканадаўча зацвердзіць у самы бліжэйшы час.
25.03.2010 Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, рэгістрацыя «праходзіць у спакойнай абстаноўцы».
17.03.2010 Члены партый складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў
591 партыйны прэтэндэнт вылучыўся кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, паведаміла 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
12.03.2010 Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключана 76 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый
У прыватнасці, уключаны ў камісіі 31 прадстаўнік, вылучаны Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет" (вылучалася 160), 23 - Аб'яднанай грамадзянскай партыяй (281), 17 - Партыяй БНФ (122), пяць - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) (вылучалася дзевяць).
12.03.2010 Мікалай Лазавік: Фарміраванне ўчастковых камісій прайшло ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса
Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 68 881 чалавек. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
10.03.2010 Прадстаўнікі палітычных партый складаюць менш як 3 працэнты прэтэндэнтаў на работу ва ўчастковых выбаркамах
У склад участковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучаны больш за 77 тыс. чалавек, з якіх прадстаўнікі палітычных партый складаюць менш як 3 працэнты. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
07.03.2010 Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, усяго ў Беларусі будзе ўтворана 6 387 участковых камісій - менавіта столькі створана участкаў для галасавання.
02.03.2010 Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў
Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах. У адказ на гэта сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі скардзяцца у Цэнтральную выбарчую камісію.
25.02.2010 Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая, лічыць Л.Ярмошына
Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая. Аб гэтым сказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка".
23.02.2010 Больш як 16,8 тыс. ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістравана ў Беларусі
Усяго ў Беларусі ў выбаркамы паступіла 16 903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. З гэтай колькасці 23 заяўнікам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 20 адклікалі свае заявы.
19.02.2010 Каля 17 тыс. ініцыятыўных груп падалі заявы на рэгістрацыю ў акруговыя камісіі Беларусі
Заявы аб рэгістрацыі ў акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў падалі 16 873 ініцыятыўныя групы па вылучэнню кандыдатаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
19.02.2010 Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў атрымаюць да 5 мінут бясплатнага эфіру на радыё. Аб гэтым паведаміў 18 лютага сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК
19.02.2010 Ярмошына: кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў вылучаюць актыўна
18 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў праходзіць актыўна.
17.02.2010 Ярмошына: Больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы
У Беларусі больш як 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі ўжо заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы. Аб гэтым павеламіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 16 лютага на рэспубліканскім семінары аб ролі СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.