Навіны на тэму: апазіцыя
08.02.2014 Анатоль Лябедзька прадставіў гродзенцам сваю кніжку пра засценкі КДБ (фота)
7 лютага ў Гродна Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю біяграфічную кніжку “108 дзён і начэй у засценках КДБ”. Лідэр АГП прадставіў свой дзённік палітычнага закладніка, які апісвае па храналогіі кожны дзень зняволення, і адказаў на пытанні прысутных.
03.02.2014 У Глыбокім збіраюцца адзначыць Дзень Канстытуцыі правядзеннем пікета
Заяўнікі – мясцовыя актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач, якія вырашылі балатавацца ў абласны і раённы саветы на сёлетніх выбарах – звярнуліся ў Глыбоцкі райвыканкам, каб правесці акцыю 15 сакавіка. Адначасова даслалі лісты да медыкаў, міліцыі і службы ЖКГ, каб заключыць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемства.
02.02.2014 Гомель: Уладзімір Сякерка дабіваецца адказу на пытанне: ці быў санкцыянаваны мітынг праўладных камуністаў і БРСМ
2 лютага старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка накіраваў электронны зварот старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятру Кірычэнка. Лідара мясцовых лідараў абурыла, што ён не атрымаў з гарвыканкаму адказу на свой зварот.
30.01.2014 Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікаюць у міліцыю
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў паведаміў, што атрымаў тэлефоннае запрашэнне на сустрэчу, якая мусіць адбыцца ў УУС. "Я ў ад'ездзе, таму змагу патрапіць на сустрэчу толькі заўтра".
29.01.2014 Магілёў: сацыял-дэмакрата высяляюць з інтэрнату
Сёння, 29 студзеня Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Святланы Стэльмахавай разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва аб перасяленні актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалая Залознага з аднаго інтэрната ў іншы.
29.01.2014 У Віцебску забаранілі пікет да Дня Канстытуцыі
Імпрэзу замаўлялі Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў. Абодва актывісты 15 сакавіка хацелі прыцягнуць увагу землякоў да абароны правоў, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адказам на заяўку ў Першамайскую раённую адміністрацыю стала адмова.
28.01.2014 Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг працы (непадалёк Гомеля)
3 тысячы даляраў - у дапамогу сям'і забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага сабралі неабыякавыя суайчыннікі ў Беларусі і за межамі краіны.
24.01.2014 Суд прызнаў напад на актывіста АГП Дзяніса Рабянка законным
24 студзеня актывіст АГП з Калінкавіч Дзяніс Рабянок атрымаў пастанову Гомельскага абласнога суда: скаргу маладога чалавека не задаволілі, тым самым прызнаўшы законным гвалтоўны напад з выкарыстаннем газавага балончыка.
22.01.2014 Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы
Старшыня Рады Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель з Лагойску звольнены з пасады сыстэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта». Сам актывіст зьвязвае непадаўжэньне працоўнага кантракту са сваёй палітычнай дзейнасьцю і ўспрымае яго, як праяву палітычна матываванага перасьледу.
21.01.2014 У Магілёве забаронены пікет з-за недахопу прыбіральшчыкаў
Прычына адмовы ў правядзенні пікета супраць увядзення новых падаткаў палягае ў тым, што камунальнікі адмовіліся прыбіраць тэрыторыю. У сувязі з гэтым Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне адмовіць магілёўскім дэмакратам у пікеце.
20.01.2014 У Мастах “дэпутаты” зніклі
Мясцовыя актывісты звярнуліся да усіх дэпутатаў Мастоўскага райсавету з просьбай прадставіць выбаршчыкам і грамадскасці Мастоўшчыны вынікі сваёй чатырохгадовай працы ў раённым Савеце. Прадстаўнікам грамадскай кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” прыйшлі адказы з подпісам: “Па дадзенаму адрасу не знаходзіцца”.
17.01.2014 Астравец: раённы суд прадказальна ўзяў бок чыноўнікаў
16 студзеня ў Астравецкім раённым судзе быў працягнуты разгляд скаргі па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага года па тэме “Карупцыянераў да адказнасці!”.
16.01.2014 Каб атрымаць дазвол, заяўкі на пікеты ў Віцебску цяпер падаюць больш як за 2 месяцы
За гэты час актывісты разлічваюць ініцыяваць судовыя працэсы, калі атрымаюць адмовы. І ў выпадку перамогі ў судзе паспець падаць заяўкі яшчэ раз. Пра такую складаную стратэгію распавёў Аляксей Гаўруцікаў.
15.01.2014 Віцебская паліклініка "не можа скаардынавацца" з апазіцыянерамі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшоў разгляд скаргі Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Яны патрабавалі прызнаць незаконнай забарону Першамайскай адміністрацыяй пікету салідарнасці з палітвязнямі, які не адбыўся 10 снежня. Суд адмовіў актывістам.
10.01.2014 Магілёўскія дэмакраты падалі заяўку на мітынг супраць ўвядзення новых падаткаў
Ініцыятарамі мітынгу выступілі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.