Навіны на тэму: апазіцыя
26.03.2014 Міліцыя папярэдзіла гарадзенца Алеся Кіркевіча
25 сакавіка гарадзенская міліцыя фактычна на паўдня затрымала грамадскага актывіста Алеся Кіркевіча. Спачатку ён быў выкліканы незразумелай позвай на 15-ю гадзіну ў аддзяленне міліцыі №1, што ў цэнтры гораду, для апытання і “прафілактычнай гутаркі”.
25.03.2014 Сёння – Дзень Волі (абнаўляецца)
У гэтым годзе Дзень Волі адзначаецца ў фармаце шэсця ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да Парка Дружбы народаў. Заяўнікі першапачаткова прасілі прайсціся праспектам Незалежнасці да аднайменнай плошчы, аднак Менгарвыканкам не дазволіў святкаванне ў такім фармаце.
21.03.2014 Гродна: на грамадскіх актывістаў і журналістаў напярэдадні Дня Волі ідзе ціск
Позву ў аддзяленне міліцыі Леніскага РАУС на 25-га сакавіка атрымаў былы палітвязень Алесь Кіркевіч. Позву на рукі, аднак, ён не атрымліваў і нідзе не распісваўся. Туды ж на 24-га сакавіка выкліканы нібыта па адміністрацыйнай справе рок-музыкант і журналіст Алесь Дзянісаў.
16.03.2014 Уладзімір Краўцоў правёў паказальную сустрэчу з выбаршчыкамі Хоцімску
14 сакавіка ў Хоцімску мясцовы грамадскі актывіст Валерый Каранкевіч сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Краўцовым. Па словах Валерыя Каранкевіча, яму перадалі запрашэнне Уладзіміра Краўцова завітаць да яго на прыём грамадзян.
12.03.2014 У Калінкавічах супраць актывіста АГП Дзяніса Рабянка распачаты чарговы судовы працэс
12 сакавіка актывіст АГП з Калікавічаў Дзяніс Рабянок даведаўся, што ў адносінах да яго распачаты чарговы судовы працэс. Падставай стаў грамадзянскі зыск яго суседа, які патрабуе ад актывіста сплаціць 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральную шкоду і паслугі адваката.
12.03.2014 Ярмошына: Арганізатары «Народнага рэферэндуму» дзейнічаюць абсалютна незаконна
Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала на пытанне пра «Народны рэферэндум», подпісы за правядзенне якога збіраюць некаторыя апазіцыйныя сілы Беларусі.
11.03.2014 Дзень Волі: маршрут шэсьця зьменены
Увечары 10 сакавіка прадстаўнікам аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі было ўручанае рашэньне Менгарвыканкама пра забарону шэсьця і мітынгу 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.
10.03.2014 Пікета да Дня Волі ў Оршы не будзе
Гэтым разам актывісты нават не падалі заяўку на пікет ў райвыканкам. Бо вынік стаў вядомы яшчэ на папярэднім этапе: з заяўнікамі не пагадзіліся заключаць дамовы на абслугоўванне ні міліцыя, ні медыкі, ні камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза". А без такіх дамоў улады дазволу не даюць.
10.03.2014 Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам
Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, з адказу гарвыканкама вынікае, што маршрут шэсця праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам “Аб масавых мерапрыемствах”.
04.03.2014 У Магілёве сябра БСДП прымусова выселілі з інтэрната
Сёння, 4 сакавіка, судовыя выканаўцы выселілі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалая Залознага, які пражываў ў інтэрнаце “Магілёўаблсельбуда”. Актывіст адзначае, што іншага месца жыхарства ў яго няма і ў выпадку, калі яго высяляць з ложка-месца, то ён застанецца на вуліцы.
28.02.2014 Арганізатары Дня Волі пакуль не вызначыліся з датай і месцам акцыі
На наступным тыдні плануецца падаць заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі — чарговай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года), паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
18.02.2014 Жлобін: прызыўніка накіравалі да псіхіятра з-за ранейшага ўдзелу ў дзейнасці «Маладога фронту» (фота дакумента)
Жыхара Жлобіна Аляксандра Латышава, які з'яўляецца зараз прызыўніком, ваенкамат накіраваў прайсці абследаванне ў Гомельскім абласным псіхіятрычным шпіталі. Раённы псіхіятр-псіхолаг даў папярэдняе заключэнне, у якім напісана, што «скаргі не выказвае, накіроўваецца ў сувязі з удзелам у партыі «Малады фронт» (раней)».
17.02.2014 У Глыбокім забаранілі пікет да Дня Канстытуцыі
Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. "Між тым, ні медыкі, ні камунальшчыкі ўвогуле не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы", -- гаворыць адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зміцер Лупач.
14.02.2014 У Глыбокім падалі заяўку на пікет да Дня Волі
Мясцовыя актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач звярнуліся ў райвыканкам па дазвол на святочную акцыю. Таксама Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач чакаюць адказу і наконт акцыі да Дня Канстытуцыі, замоўленай на 15 сакавіка.
13.02.2014 Пікеты ў Оршы: забарона і цяпер, і на будучыню
Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза" заключыць дамовы на абслугоўванне пікету. Але 12 лютага суддзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданні супрацоўнічаць з апазіцыянерамі.