Навіны на тэму: апазіцыя
09.01.2014 Гарадоцкага актывіста затрымалі паводле ананімнага даносу
У Гарадоцкім РАУС Леаніду Аўтухову паказалі ліст за подпісам "Ананім", дзе гаварылася, што ён рыхтуе ў райцэнтры акцыю пратэсту. Сябра Партыі БНФ пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны – пакуль не з'ехала абласное начальства, якое прыязжала сустракацца з незадаволенымі мясцовымі прадпрымальнікамі.
09.01.2014 Актывіста “Маладога фронту” адлічваюць па палітычных матывах
Сябру «Маладога фронту» Уладзiславу Макавецкаму пагражае выключэнне з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.
02.01.2014 Брэст: пададзена заяўка на правядзенне пікета супраць ўвядзення пошліны на аўтамабілі
З гэтай ініцыятывай да мясцовых уладаў звярнуліся брэсцкія сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сам пікет плануецца правесці 12 студзеня на плошчы Леніна каля галоўнай елкі горада. У пікеце мяркуюць браць удзел каля 20 чалавек.
30.12.2013 Баранавічы: пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы забаронены
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 28 снежня атрымала заказны ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 30 снежня супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах.
26.12.2013 У Магілёве актывіст АГП атрымаў трое сутак зняволення
Сёння, 26 снежня, Антон Касцоў пайшоў у Кастрычніцкі РАУС Магілёва для разбіральніцтва з нагоды забранага ў яго на кватэры падчас ператрусу ноўтбука, аднак з міліцыі хлопец больш не выйшаў. Акрамя таго, стала вядома, што хлопцам тэрмінова зацікавіўся ваенкамат і пажадаў яго адправіць на зборы.
23.12.2013 Магілёўскі сацыял-дэмакрат абскардзіў сваё высяленне з інтэрнату
“Мне 67 гадоў. Я пражываю ў асобным пакоі інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45. Згодна з пастановай раённага суда прынята рашэнне перасяліць мяне ў іншы інтэрнат на вуліцу Залуцкага, 3, дзе пражываюць два маладых хлопцы. Я з гэтым катэгарычна не згодзен. Як ветэрана працы можна ўзяць і высяліць?”, - абураецца Залозны.
23.12.2013 Брэст: сябры АГП пачалі ўласны збор подпісаў супраць ўвядзення падатку на аўтамабіль
Сабраныя подпісы спачатку будуць накіраваныя ў цэнтральны офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а пасля трапяць ва ўрад краіны, Нацыянальны сход РБ, Канстытуцыйны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта.
21.12.2013 Баранавічы: маці актывіста БХД звярнулася ў пракуратуру
Карніцкая Ірына, маці грамадскага актывіста БХД Бабея Арцёма, звярнулася ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру з нагоды праведзенага 18 снежня ператрусу. Яна лічыць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пераследам яе сына па палітычных матывах і просіць правесці пракурорскае расследаванне.
20.12.2013 Баранавічы: ператрус у кватэры актывіста БХД тлумачаць канфліктам мясцовых хлопцаў з туркменамі
Як адзначыла мама Арцёма Бабея Ірына Карніцкая, супрацоўнікаў міліцыі падчас ператрусу больш цікавілі паперы Арцёма, чым рэчавыя доказы яго дачынення да маладзёвай бойкі 13 снежня ў цэнтры горада.
18.12.2013 Астравец: пікет у падтрымку Еўрамайдану не дазволены
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову на правядзенне інфармацыйнага пікету ў Астраўцы з мэтай падтрымкі ўкраінскага народу. Заяўка была пададзена на 21 снежня.
18.12.2013 Брэст: гарадскія ўлады не далі дазвол на шэсце ў падтрымку далучэння Украіны да еўраінтэграцыі
Арганізатарамі шэсця выступілі мясцовыя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам збіраліся выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе. Шэсце планавалася правесці 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна (пачынаючы з пляцоўкі каля цэнтральнага універмага да плошчай Леніна).
17.12.2013 Падача касацыйнай скаргі як «хаджэнне па пакутах»
28 лістапада суд Калінкавіцкага раёна сваім рашэннем спыніў адміністрацыйную справу супраць грамадзяніна, які здзейсніў гвалтоўны напад на Дзяніса Рабянка, распыліўшы яму ў вочы газавы балончык. Не згодны з такім вынікам судовага разгляду, малады чалавек вырашыў абскарджваць пастанову раённага суду ў Гомельскім абласным судзе.
17.12.2013 Аршанскія актывісты судзяцца з райвыканкамам за забаронены пікет
Суддзя Алеся Котава параіла заяўнікам забароненага пікета тэрмінова заплаціць другую судовую пошліну, каб разбіраць скаргу ў двух асобных працэсах. Але парушаных правоў на арганізацыю масавага мерапрыемства пакуль не ўбачыла.
16.12.2013 Івана Шылу выклікаюць у суд на 19 снежня
Судовыя выканаўцы выклікаюць маладафронтаўца Івана Шылу ў суд Салігорскага раёна на 19 снежня. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі бацькі хлопца. Нагодай для выкліку нібыта сталася запазычанасць актывіста “Маладога Фронту” па штрафах, прысуджаных яму яшчэ ў шаснаццацігадовым узросце.
15.12.2013 У Быхаўскім раёне месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў не вызначаны да гэтага часу (дакумент)
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў атрымаў адказ з Быхаўскага райвыканкама на свой зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева з просьбай вызначыць месца правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.