Навіны на тэму: акцыі
31.10.2016 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзяды – 2016” у Мінску
Арганізатары акцыі атрымалі дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства ад дзвюх устаноў: Мінскага гарвыканкама і абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з тым, што збор і шэсце праводзяцца на тэрыторыі горада Мінска, а мітынг ва ўрочышчы “Курапаты”, размешчаным на тэрыторыі Мінскага раёна. Неабходнасць атрымліваць два дазволы і сама працэдура атрымання дазволаў істотна абмяжоўвае права на мірныя сходы.
31.10.2016 Рыгора Грыка хочуць пакараць за перадвыбарчы пікет
Грамадскі актывіст Рыгор Грык, які на днях вярнуўся ад бацькоў з Украіны, здзіўлены заведзенай адміністрацыйнай справай. Як паведамляе Радыё “Рацыя”, у пратаколе, складзеным пасля выбараў баранавіцкімі міліцыянтамі, адзначаецца, што правапарушэння ў дзеяннях Грыка няма.
30.10.2016 Затрыманых каля КДБ удзельнікаў акцыі вызвалілі
Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”.
27.10.2016 Шэсце і мітынг на “Дзяды” – спосаб папаўнення дзяржбюджэту?
Менскі гарвыканкам і абласны выканаўчы камітэт дазволілі правядзенне Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ) мітынга, прысвечанага Дню памяці продкаў “Дзяды” ў Курапатах 30 кастрычніка. Гэта адно з тых нямногіх масавых мерапрыемстваў, якое ўлады ў апошнія гады дазваляюць правесці, ды і то збольшага толькі ў сталіцы.
18.10.2016 Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы
Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы агулам на 80 базавых велічынь, што складае 1680 рублёў.
12.10.2016 “Рок за жыццё”: поўнае відэа канцэрта
Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” дзякуе Euroradio.fm за магчымасць паглядзець канцэрт для тых, хто не бачыў яго ў дзень правядзення.
11.10.2016 Суд над Паліенкам: непераканаўчыя доказы і апладысменты ў зале
Прысуд актывісту Зміцеру Паліенку будзе абвешчаны 12 кастрычніка ў 14 гадзін. Пракурор папрасіў вызваліць актывіста з пад варты і прызначыць пакаранне 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.
10.10.2016 Інфармацыйная атака праваабаронцаў: “Скажам НЕ смяротнаму пакаранню”
Некалькі тысяч асобнікаў спецвыпуска газеты “Народная Воля”, прысвечанага праблеме смяротнага пакарання, былі раздадзеныя ў Мінску 10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы завяршылі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
09.10.2016 У Гомелі падчас інфармацыйнай акцыі затрымалі праваабаронцаў
Міліцыю на Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленку выклікаў адміністратар гандлёвага цэнтра, у якім яны раздавалі спецвыпуск "Народнай Волі" пра смяротнае пакаранне, паведамляе “Гомельская Вясна”.
09.10.2016 Жыхарам Баранавічаў нагадалі пра праблему смяротнага пакарання
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання на вуліцах Баранавічаў актывісты раздаюць гараджанам тэматычны спецвыпуск “Народнай волі”.
20.09.2016 Маніторынгавая справаздача па назіранні за акцыяй 19 верасня ў Мінску
19 верасня 2016 г. у Мінску праходзіла акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга”, прысвечаная 25-й гадавіне надання статусу дзяржаўнай сімволікі бела-чырвона-белага сцягу і гербу «Пагоня».
13.09.2016 “За сапраўдныя выбары”: маніторынг масавага мерапрыемства 12 верасня
12 верасня з 18.00 да 19.45 ў Мінску праходзіла акцыя з патрабаваннем сапраўдных выбараў, ініцыяваная палітыкам Мікалаем Статкевічам з запрашэннем удзельнікаў праз сацыяльныя сеці.
12.09.2016 Актывістаў затрымліваюць па дарозе на Мінск
Як паведаміў рэгіянальны прадстаўнік ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч, сёння быў двойчы затрыманы актывіст Мікалай Манохін, які рухаўся ў бок Мінска.
01.09.2016 Дзе бязрукі пляскае ў ладкі, а нямы крычыць: “Жыве Беларусь”? У судзе
Супрацоўнікі міліцыі склалі паўтары дзесяткі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні на ўдзельнікаў мітынгу і шэсця, якія прайшлі ў Мінску 25 жніўня. Акцыя была прысвечаная святкаванню 25-годдзя ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Але...
29.08.2016 Міліцыя склала пратаколы на 14 удзельнікаў шэсьця 25 жніўня ў Менску
Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.