Навіны на тэму: акцыі
26.08.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці 25 жніўня 2016 года
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 25 жніўня 2016 года, вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 4 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі пазначаныя належным чынам.
27.07.2016 Акцыя ў гонар Дня незалежнасці пад нацыянальнымі сцягамі
Сёння, 27 ліпеня, прадстаўнікі грамадскіх рухаў і актывісты на заклік “Маладога фронту” ў Мінску праводзяць акцыю Свята Незалежнасці.
25.07.2016 Сёння - суд над Паўлам Вінаградавым
Актывіста моладзевай ініцыятывы «Zмена» Паўла Вінаградава будуць судзіць. Пра гэта Павел Вінаградаў паведаміў у сваім Фэйсбуку: «Цуда не здарылася, і суд у мяне ўсё ж такі будзе, і будзе ён сёння».
19.07.2016 На 630 рублёў аштрафаваная бабруйчанка Любоў Санкевіч
У судзе Цэнтральнага раёна гораду Мінска 18 ліпеня суддзя Наталля Вайцэховіч па выніках адміністрацыйнага працэсу аштрафавала на 30 базавых велічынь (630 руб.) бабруйчанку Любоў Санкевіч.
13.07.2016 “Крытычная маса”: паляванне на ведзьмаў-3
Чарговы роварны заезд велааматараў, вядомы пад назвай “Крытычная маса”, як і ранейшыя акцыі, не застаўся па-за ўвагай сталічных сілавікоў.
12.07.2016 Пратакол за ўскладанне кветак да помніка Яна Чачота
Свіслацкая гісторыя наконт адміністрацыйнага пакарання за ўскладанне кветак ля помніка каліноўцаў паўтараецца ў Баранавічах.
01.07.2016 На Паўла Вінаградава складзеныя два пратаколы
Актывіст Павел Вінаградаў быў затрыманы 1 ліпеня ў РУУС Маскоўскага раёна, куды прыйшоў адзначацца па прафілактычнаму нагляду. Там на яго былі складзеныя пратаколы за нядаўнюю акцыю.
29.06.2016 За акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам усе ўдзельнікі пойдуць пад суд
Суд Маскоўскага раёна Менска 30 чэрвеня разгледзіць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.
27.06.2016 Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Пальчысам
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА на вуліца Валадарскага 9 чэрвеня.
08.06.2016 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю па справе Сяргея Вострыкава
Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, разглядаючы яго як парушэнне права на жыццё.
01.06.2016 "Экалагічны Пошуг" ідзе пад суд за… абарону жывёл
Актывістаў "Экалагічнага Пошугу" і руху "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля сталічнага Дзяржцырку 17 красавіка, чакаюць суды.
31.05.2016 Фотарэпартаж: “Вясна” на MediaBarCamp-2016
Прадстаўнікі “Вясны” бралі ўдзел у нефармальнай канферэнцыі MedaiBarCamp-2016, якая праходзіла 26 – 29 траўня пад Вільняй. Сёлетняя тэма мерапрыемтсва, якое праходзіла ў дзявяты раз, - Art & Transformation.
30.05.2016 Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне ПДР групай раварыстаў
Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне Правілаў дарожнага руху групай раварыстаў. Іх не затрымлівалі. Раварыстаў здымалі на відэакамеру, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
27.05.2016 Акцыя каля Валадаркі завяршылася складаннем пратаколаў
26 траўня акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам правялі грамадскія актывісты. Яны сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ён ўтрымліваецца пад вартай.
26.05.2016 У Багінскай канфіскавалі маёмасьць і арыштавалі дачы — за акцыі са сьцягамі
Зь менскай кватэры 69-гадовай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі і наклалі арышт на дачныя ўчасткі.