Навіны на тэму: акцыі
08.10.2014 “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”: весткі з рэгіёнаў
Праваабарончыя мерапрыемствы ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка пад лозунгам “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае ўсіх далучацца да мерапрыемстваў Тыдня.
08.10.2014 Салігорская міліцыя збіраецца заводзіць крымінальную справу “за чырвоную паласу”
Крымінальную справу “за апаганьванне” 15-метровага знаку на ўездзе ў сталіцу шахцёраў збіраецца заводзіць салігорская міліцыя. Гаворка пра сімвалічную акцыю арт-групы “Партызан” да гадавіны Аршанскай бітвы.
08.10.2014 Баранавічы: пададзена заява на пікет да ўгодкаў “крыштальнай ночы” беларускай культуры
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 6 кастрычніка падала заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні адзіночнага пікета, прысвечанага памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Правядзенне пікета запланавана да 77-х угодкаў “крыштальнай ночы” беларусай культуры, якая адбылася з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
08.10.2014 "Вышэйшая мера": апраўдання законнаму, наўмыснаму, забойству ў імя правасуддзя няма (фота, відэа)
У сядзібе “Галіяфы” 7 кастрычніка адбылася прэзентацыя сумеснага фотапраекта “Вышэйшая мера” фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
07.10.2014 Салігорцы даслалі палітвязням паштоўкі падтрымкі (фота)
"На фоне пуцінскай агрэсіі ва Украіне гучаць думкі, што ў нас тут не такая ўжо і дыктатура, - кажа ідзін з удзельнікаў акцыі Уладзімір Шыла. - Але ў Беларусі на дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем палітычных вязняў, сярод якіх былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. І мы не маем права забывацца пра іх".
06.10.2014 "Не маўчы!" - салідарнасць супраць рэпрэсій у Расіі
З 6 па 12 кастрычніка Amnesty International праводзіць "Тыдзень акцый", каб прадэманстраваць салідарнасць з людзьмі ў Расіі, якія адкрыта выступаюць супраць рэпрэсій, што ўсё больш узмацняюцца ў краіне.
05.10.2014 Баранавічы: прайшла акцыя да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак (фота)
"У мінулым годзе Баранавіцкі гарвыканкам забараніў нам правесці масавае мерапрыемства да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак, таму сёння мы проста раздавалі мінакам газеты “Рабочая салідарнасць”, улёткі супраць кантрактнай сістэмы і адначасова віншавалі іх з Міжнародным святам працоўных".
23.09.2014 Фотавыстава пра падзеі ва Украіне ў Беларускім доме правоў чалавека
У Вільні, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, пройдзе фотавыстава Марыяны Хардзі “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей”, дзе будуць прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў.
22.09.2014 Бяроза: прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня” (фота)
Надвячоркам 21 верасня больш за 20 неабыякавых да літаратуры, грамадскага жыцця і асобы самаго аўтара кнігі жыхароў Бярозаўшчыны прыйшлі на сустрэчу з Паўлам Севярынцам.
22.09.2014 У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)
На чарговае грамадскае абмеркаванне гэтага інвестпраекта жыхары прыйшлі з самаробнымі плакатамі, дзе было напісана “Не - будаўніцтву ў нашым двары”, “Наш горад - не ваш падворак”, "Чые інтарэсы абараняе ўлада?” ды іншыя лозунгі.
19.09.2014 У Гродна міліцыя затрымала моладзевую актывістку
У Гродна 19 верасня міліцыя затрымала грамадскую актывістку Вольгу Крапоціну. Затрыманне адбылося ў цэнтры горада каля гандлёвага цэнтру “Баторыя”. У Вольгі Крапоцінай забралі 17 улётак з тэкстам “Вярніце Крым Украіне”, а яе саму павезлі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай
17.09.2014 У Брэсце ўзгадалі пра зніклых (фота)
У цэнтры горада, каля агароджы Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царквы, былі ўсталяваны велізарныя партрэты выкрадзеных Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, лёс якіх застаецца невядомым.
16.09.2014 У Оршы адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага
Зборнік эсэ “Іртутнае срэбра жыцця” – гэта пераважна нарысы, напісаныя кіраўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” падчас зняволення. Аўтар і ўкладальніца кнігі Алена Лапцёнак расказалі аршанцам, як яна стваралася.
15.09.2014 Сустрэча з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам: дысідэнцтва ў БССР, карная псіхіятрыя, правы чалавека
Мерапрыемства адбудзецца ў Магілёве 16 верасня ў 18-00 у грамадскім цэнтры “Кола” па зав. Чкалава,16.
12.09.2014 Ice Bucket Challenge. Праваабаронцы "Вясны" ў падтрымку «Усход-SOS» (відэа)
Прадстаўнікі "Вясны" бяруць удзел у дабрачынным флэшмобе ў падтрымку ўкраінскай ініцыятывы «Усход-SOS».