Навіны на тэму: акцыі
04.09.2014 Журналістаў і актывіста БХД, затрыманых каля “Мацярыка”, адпусцілі праз тры гадзіны
У другой палове дня 3 верасня на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Мацярык» (раён метро “Каменная Горка”) супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў БХД, якія збіралі подпісы за адключэнне ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, а таксама журналістаў, што асвятлялі падзею.
03.09.2014 Кыргызскі праваабаронца: Лукашэнка абразіў нашу краіну
Парламент Кыргызстана павінен неадкладна разгледзець пытанне аб дыпламатычных стасунках з Беларуссю. Пра гэта заявіў актывіст Андуруш Тактанасыраў 3 верасня падчас сваёй акцыі пратэсту ў Бішкеку.
01.09.2014 Аршанскі райвыканкам забараніў адзначаць юбілей Аршанскай бітвы
Заяўку на правядзенне імпрэзаў падавалі чальцы Аргкамітэту святкавання 500-х угодкаў бітвы пад Оршай. Намеснік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму.
01.09.2014 Брэст: забаронены пікеты ў падтрымку малога памежнага руху
Паводле словаў аднаго з ініцыятараў пікетаў Аляксандра Храпко, у заяўках падкрэслівалася, што пікеты будуць ладзіцца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”. Менавіта гэтыя пляцоўкі самі гарадскія ўлады сваім рашэннем выбралі ў якасці месцаў, дзе могуць адбывацца масавыя мерапрыемствы такога кшталту.
29.08.2014 У Бялыніцкім раёне прэзентавалі “Апошні золак”
28 жніўня ў Бялыніцкім раёне ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” адбылася прэзентацыя дыска “Апошні золак” і паказ анімацыйнага фільма “Выканаўца”. Мерапрыемства адбылося ў прыватным доме ў аграгарадку Вялікая Машчаніца.
29.08.2014 У Пружанах адбыўся пікет у падтрымку малога памежнага руху
28 жніўня з 18 да 19 гадзін у Пружанах праходзіў пікет на гарадскім стадыёне “Мухавец” з мэтай збору подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. На пікеце прысутнічалі 3 чалавекі.
28.08.2014 Менскім уладам перадалі 100 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава
Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч разам з пісьменьнікам Уладзімерам Арловым перадалі кіраўніку Менскага гарсавета 100 000 подпісаў за вуліцу імя Васіля Быкава ў Менску.
25.08.2014 У Бярозе збіраюцца адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы
Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет 8 верасня з мэтай адзначыць 500 угодкі бітвы пад Воршай, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў.
24.08.2014 Баранавічы: гарвыканкам падманвае адносна прычын забароны пікета
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дзмітрыя Касцюкевіча на свой ліст, у якім прасіў паведаміць прычыну забароны пікету запланаванага на 27 ліпеня.
17.08.2014 Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру
Міліцэйскага начальніка цікавіла – ці атрымалі дазвол веласіпедысты на катанне па горадзе ў складзе «арганізаванай калоны», хто з'яўляецца арганізатарам, куды збіраюцца ехаць маладыя людзі і дзе потым будуць сустракацца. У некаторых удзельнікаў экскурсіі праверылі пашпарты.
13.08.2014 Баранавічы: Статкевіч Віктар Паўлавіч чакае вызвалення сына
Прадстаўнікі баранавіцкіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый 13 жніўня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча і павіншавалі яго з 58-годдзем сына Мікалая.Цяпер Віктар Паўлавіч не вельмі добра сябе адчувае, у яго вялікі ціск і кружыцца галава, таму ён не змог прыняць гасцей у Дзень народзінаў сына.
13.08.2014 Салют для Мікалая Статкевіча ля магілёўскай турмы
Дзень нараджэння палітвязня адзначылі салютам ля сцен турмы. Ён грымнуў увечары 12 жніўня.
13.08.2014 "Вечар смутку" ля ўкраінскай амбасады ў Маскве скончыўся затрыманнямі
12 жніўня паліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі "Вечару памяці і смутку" - у асноўным тых, хто прыйшоў да амбасады з украінскімі сцяжкамі, жоўта-блакітнымі стужкамі і паветранымі шарыкамі.
12.08.2014 Віцебск: палітвязня Мікалая Статкевіча павіншавалі з Днём народзінаў (фота)
Гэтай ноччу ў Віцебску на знак падтрымкі Мікалая Статкевіча былі расклеены некалькі дзесяткаў улётак з патрабаваннем ягонага вызвалення. Такім чынам ягоныя віцебскія аднадумцы вырашылі павіншаваць палітыка з Днём нараджэння і нагадаць землякам пра наяўнасць у беларусі палітвязняў, аднім з каторых ёсць і Мікалай Статкевіч.
12.08.2014 Баранавіцкія актывісты віншуюць Мікалая Статкевіча з Днём народзінаў
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў. Яны пажадалі экс-кандыдату ў прэзідэнты цярпення, моцы духа, веры і надзеі, каб ён найхутчэй і датэрмінова атрымаў доўгачаканую свабоду.