Навіны на тэму: выбары-2008

13.06.2008 Цi прызнае Еўропа беларускiя выбары?

Беларусь губляе мiльёны еўра па вiне рэжыму Аляксандра Лукашэнкi. Такое меркаванне выказалi прадстаўнiкi Аб'яднаных дэмакратычных сiл, якiя нядаўна вярнулiся з Бруселя, дзе па iнiцыятыве Еўрапарламента праходзiла спецыяльная канферэнцыя.

13.06.2008 Праваабаронцы за свабодныя выбары (Відэа)

2 чэрвеня адбылася прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца ўвосень парламенцкіх выбараў. На пытаньні журналістаў адказвалі старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі. Тут вы можаце паглядзець відэазапіс прэс-канферэнцыі.

12.06.2008 Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў

12 чэрвеня ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” адбылася прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца выбараў. На пытаньні журналістаў адказвалі старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і праваабаронца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі.

12.06.2008 Прагрэс у адносінах Беларусі з ЕС будзе пасля адкрытых парламенцкіх выбараў

Беларусь можа разлічваць на паляпшэнне адносін з Еўрапейскім саюзам, калі правядзе адкрытыя і празрыстыя парламенцкія выбары. Такую заяву на прэс-канферэнцыі зрабіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс, перадае "Інтэрфакс".

12.06.2008 Праваабаронцы за свабодныя выбары

Па папярэдняй інфармацыі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 28 верасня 2008 года. У сувязі з гэтай значнай палітычнай падзеяй у жыцці нашай краіны мы, беларускія праваабаронцы, заяўляем, што заўсёды выступалі і выступаем за свабодныя і справядлівыя выбары, правядзенне якіх здолела б умацаваць давер грамадзянаў да новаабранага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады, паспрыяла б развіццю дэмакратыі ў краіне.

11.06.2008 Ці дадуць улады працаваць назіральнікам на выбарах?

У Менск прыбыла дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ (БДІПЧ АБСЭ). Гэтая структура, апроч іншага, займаецца і назіраньнем за выбарамі ў розных краінах сьвету. Ці будуць на восеньскіх парлямэнцкіх выбарах створаны прымальныя ўмовы для працы назіральнікаў, у тым ліку і замежных?

11.06.2008 БДіПЧ АБСЕ вывучае перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі

10 чэрвеня адбылася сустрэча лідэраў Аб’яднаных дэмсілаў з дэлегацыяй Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДіПЧ) АБСЕ. Гэтая структура займаецца назіраннем за выбарамі ў розных краінах свету.

10.06.2008 Л.Ярмошына: “Указ аб выбарах чакаем 24 ці 25 чэрвеня”

Сёньня экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пачалі свае сустрэчы ў Менску. Яны павінны ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі. Высновы тэхнічнай місіі шмат у чым вызначаць, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі, а калі будзе, то ў якой форме. Асноўнае кола, з якім будуць кантактаваць эксперты – прадстаўнікі ўлады, партыяў, грамадзянскай супольнасьці, мэдыяў кантактаў экспэртаў.

10.06.2008 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ

12 чэрвеня ў 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” (адрас: Мінск, вул. К. Лібкнехта 68, оф. 1201) адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека

Тэлефон для даведак і ўдакладненняў: +375 44 7256490

10.06.2008 Выбары ў цішыні

Гутарка з Валянцінам Стэфановічам – юрыстам і праваабаронцам, які будзе займацца маніторынгам восеньскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

09.06.2008 Апазіцыя зладзіць на парламенцкіх выбарах экзіт-пол

Гэта паабяцаў зрабіць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 чэрвеня падчас свайго выступу на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Праўда, палітык не стаў удакладняць, колькі са 110 акругаў будзе ахоплена сеткай экзіт-полу і адкуль возьмецца столькі добраахвотнікаў.

04.06.2008 Прадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту

Кіраўнік Мінскага офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шмідт упершыню адказаў на некаторыя пытанні, якія тычацца выбараў у Палату прадстаўнікоў.

03.06.2008 Аб'яднаныя дэмсілы сфармавалі спіс для акруговых выбарчых камісій

Аб'яднаныя дэкратычныя сілы сфармавалі спіс асобаў, якіх яны прануюць уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. У яго ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, а таксама былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д.

23.05.2008 Ці падтрымліваеце вы ідэю байкоту парламенцкіх выбараў увосені 2008 году?

Адказы на апытаньне незалежнай газеты "Свабода" на тэму надыходзячых у Беларусі парламенцкіх выбараў

19.05.2008 Партыя БНФ вызначыла задачы выбарчай кампаніі

Сойм Партыі адпаведным рашэньнем вызначыў мэты й задачы ўдзелу Партыі БНФ у палітычнай кампаніі “Парлямэнцкія выбары 2008 году”. Галоўнай мэтай павінна стаць стварэньне больш спрыяльных варункаў для эфэктыўнага ўдзелу кандыдата ад Партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Сярод найбольш важных задачаў – арганізацыя сыстэмнага ціску на ўладу, перадусім на мясцовым роўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства