Навіны на тэму: выбары-2008

30.06.2008 Кошт пытання выбараў

Які кошт пытання маюць выбары ў Палату прадстаўнікоў? Ці ёсць у іх інтрыга? На што могуць спадзявацца ўлады і апазіцыя? Пашукаць адказы на гэтыя пытанні наш мінскі аўтар Паўлюк Быкоўскі папрасіў беларускіх аналітыкаў.

30.06.2008 Апазіцыянер? На зборы! Кандыдат? Зьбяры ў радні дэкларацыі!

Улады распачалі пераследваць дэмакратычных актывістаў, якія заяўляюць пра сваё жаданьне вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Часцей за ўсё гэта здараецца ў рэгіёнах. Так, напрыканцы траўня ў Лельчыцкі райваенкамат выклікалі актывіста і члена камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты парламента ад дэмакратычных сіл Беларусі Мікалая Гаўрыленка. Як паведаміў ваенком, для гутаркі і дзеля ўдакладненьня звестак.

30.06.2008 Аляксандр Мех звольнены з працы за тое, што ён у сьпісе 110-ці кандыдатаў ад АДС

Сябра Партыі БНФ, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Мех, які зьяўляецца адзіным кандыдатам у сьпісе АДС, звольнены з працы на АТТ "Белтрансгаз".

30.06.2008 Асуджанаму па “справе 14” пагражае турма

28 чэрвеня міліцыя затрымала Міхала Пашкевіча, раней асуджанага да “хатняй хіміі” па “справе 14”. На яго быў складзены пратакол за нібыта адмістрацыйнае правапарушэньне. Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму. Як паведаміў “Свабодзе” лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”.

27.06.2008 Улады распачынаюць жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто адкрыта заявіў пра намер праводзіць маніторынг выбараў у Парламент.

Адразу па 2 артыкулах адміністрацыйнага кодэксу 27 чэрвеня быў пакараны сябар БХК, праваабаронца з Маладэчна, адзін з удзеньнікаў маніторынгу за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эдуард Баланчук. Справа разглядалася у судзе Маскоўскага раёну Менска суддзём Харкевічам.

26.06.2008 Дэмакраты здымуць сваіх кандыдатаў, калі ў камісіі не патрапяць іх людзі

Дэмакратычныя партыі Беларусі пакідаюць за сабой права зняцця сваіх кандыдатаў, у выпадку адмовы ўладаў уключыць прадстаўнікоў апазіцыі ў склад акружных і ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі партыйныя лідэры.

26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент

Не пасьпелі яшчэ як сьлед разагрэцца перадвыбарчыя жарсьці, як ўлады пачынаюць вышчэмліваць усіх, хто заяўляе пра сваё жаданьне вылучацца ў кандыдаты. Свежы прыклад – “наезд” на прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса. Баранавіцкі актывіст мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад АГП.

25.06.2008 Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты пачнецца 20 ліпеня

З 20 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план правядзення выбарчай кампаніі. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 18 жніўня. З 19-га да 28 жніўня будзе адбывацца іх рэгістрацыя, пасля чаго пачнецца агітацыйная кампанія.

25.06.2008 Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца

У дзень, калі праваабаронцы абвясьцілі аб сваім намеры праводзіць маніторынг маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, 12 чэрвеня, на "Першым канале" НДТРК Беларусі быў праанансаваны сюжэт, што ганьбуе гонар і годнасьць вядомых беларускіх праваабаронцаў, які затым быў паказаны ў нядзельнай "Панараме".

24.06.2008 Рух не будзе вылучаць кандыдатаў

Адзін з лідэраў стваранага Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка заявіў, што Рух будзе ўдзельнічаць у кампаніі АДС “За свабодныя і справядлівыя выбары”, але вылучаць сваіх кандыдатаў не будзе.

24.06.2008 Чакаецца старт выбарчай кампаніі

Чакаецца, што 24 чэрвеня пачнецца выбарчая кампанія ў парлямэнт, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымуць законапраект аб СМІ ў другім чытаньні.

20.06.2008 Апазіцыю пусцяць у сябры Цэнтрвыбаркама

Праект указа аб прызначэнні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання накіраваны на разгляд прэзідэнту, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

18.06.2008 Абнародаваны спіс кандыдатаў у акруговыя камісіі

Спіс кандыдатаў у акруговыя камісіі на выбарах 2008 года, падрыхтаваны ў межах ініцыяванай Рухам “За Свабоду” кампаніі “За Свабодныя выбары”, налічвае 110 прозвішчаў.

18.06.2008 Старшыня Сойма Літвы: Усе зацікаўленыя, каб новы беларускі парламент быў легітымным

Старшыня Сойма Літоўскай Рэспублікі Чэславас Юршэнас прапаноўвае запрасіць Беларусь у міжпарламенцкую асамблею Літвы, Польшчы і Ўкраіны. Такую заяву ён зрабіў 16 чэрвеня падчас паседжання гэтай асамблеі ў Кіеве, паведамляе інфармацыйнае агенцтва РБК-Украіна.

17.06.2008 "Нацболы" збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў

"Нацыянал-бальшавікі", які спрабуюць легалізавацца ў Беларусі праз рэгістрацыю грамадскага аб'яднання, збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства