Навіны на тэму: правы працоўных

Бабруйск: суд не дапамог актывісту свабоднага прафсаюза ўзнавіцца на працы

15.06.2014 Бабруйск: суд не дапамог актывісту свабоднага прафсаюза ўзнавіцца на працы

У бабруйскім судзе разгледзелі справу сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, грузчыка складметала АМТС Віктара Осіпава, з якім 30 красавіка кіраўніцтва завода трактарных дэталяў і агрэгатаў не працягнула кантракт. Нягледзячы на хадатайніцтвы непасрэднага начальніка "свабодаўца" і яго калег, Віктар застаўся без працы.

Гомельскі абласны суд праігнараваў пратэст Генеральнай пракуратуры

11.06.2014 Гомельскі абласны суд праігнараваў пратэст Генеральнай пракуратуры

Прэзідыум Гомельскага абласнога суда прызнаў непераканаўчымі довады намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука аб наяўнасці віны адміністрацыі Беларускага металургічнага завода. Адміністрацыя прамысловага гіганту каля чатырох гадоў «забывала» паведаміць прыбіральшчыцы Марыі Міраеўскай аб тым, што яна можа выходзіць на пенсію.

Спартоўцаў з магілёўскага валейбольнага клубу “Тэхнапрыбор” хочуць пакінуць без заробкаў і грашовых выплат

11.06.2014 Спартоўцаў з магілёўскага валейбольнага клубу “Тэхнапрыбор” хочуць пакінуць без заробкаў і грашовых выплат

Існуе верагоднасць таго, што ў бліжэйшы час пачнецца ліквідацыя клуба і яго прызнаюць банкрутам. Такім чынам, ніхто са спартоўцаў не атрымае ні капейкі. Адзначым, што заснавальнікамі валейбольнага клубу “Тэхнапрыбор” з’яўляюцца 10 арганізацый горада, сярод якіх магілёўскія гарвыканкам і аблвыканкам.

Беларусь зноў унесена ў спецпараграф МАП як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў

04.06.2014 Беларусь зноў унесена ў спецпараграф МАП як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў

Беларусь зноў унесена ў спецпараграф Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. Такі вынік пасяджэння Камітэта па нормах і стандартах МАП у межах 103-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

Аляксандр Ярашук пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў

28.05.2014 Аляксандр Ярашук пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў. Ён таксама ўпершыню стаў членам Генеральнага савета арганізацыі. Такое рашэнне прынялі дэлегаты III з'езда МКП у Берліне.

Міжнародныя прафсаюзы: Беларусь пастаянна парушае правы працоўных

21.05.2014 Міжнародныя прафсаюзы: Беларусь пастаянна парушае правы працоўных

Беларусь разам з Бангладэш і Камбоджай апынулася ў рэйтынгу краінаў, якія пастаянна парушаюць працоўныя правы. Дадзеныя апублікавала Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў.

Бабруйск: суд абараніў працоўныя правы Святланы Бушынскай

17.05.2014 Бабруйск: суд абараніў працоўныя правы Святланы Бушынскай

У бабруйскім судзе 16 траўня разгледзелі справу, якая тычылася канфлікта прадавачкі-касіркі Святланы Бушынскай і кіраўніцтва УПГП "Ноеў каўчэг". Нагадаем, пару месяцаў таму дзяўчына паскардзілася начальству на дрэнныя ўмовы працы, а ў адказ пачула пагрозы звальнення і перажыла моцны маральны ціск.

Бабруйск: сябраў Свабоднага прафсаюза "апранулі" ў форму афіцэраў СС

16.05.2014 Бабруйск: сябраў Свабоднага прафсаюза "апранулі" ў форму афіцэраў СС

На прахадной, а таксама на тэрыторыі завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) некалькі дзён правісеў плакат, на якім прафсаюзнікі-"свабодаўцы" былі з дапамогай фоташопа "апранутыя" ў форму афіцэраў СС.

Гомель: былы рабочы хімзавода толькі праз тры гады і праз суд дамогся прызнання таго, што ён атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці

16.05.2014 Гомель: былы рабочы хімзавода толькі праз тры гады і праз суд дамогся прызнання таго, што ён атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці

16 траўня суд Навабеліцкага раёна Гомеля вынес рашэнне па зыску жыхара Гомеля Аляксандра Клімава да Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы. Прычым суд поўнасцю задаволіў патрабаванні былога рабочага хімзавода.

У Магілёве маці-адзіночка збіраецца пікетаваць будынак гарвыканкама

15.05.2014 У Магілёве маці-адзіночка збіраецца пікетаваць будынак гарвыканкама

Ірына Ільінская не бачыць іншага спосабу, каб прыцягнуць увагу магілёўскіх чыноўнікаў да высялення яе з інтэрнату з двума малалетнімі дзецьмі без прадастаўлення іншага месца жыхарства.

Магілёў: суд не ўбачыў дыскрымінацыі

07.05.2014 Магілёў: суд не ўбачыў дыскрымінацыі

Паўлоўскі хацеў дамагчыся таго, каб яго праз суд працаўладкавані на гэтае прадпрыемства. Паводле актывіста, ён раней ужо звяртаўся з накіраваннем на працаўладкаванне ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці ў аддзел кадраў гэтага завода, аднак прыняць яго на працу адмовіліся.

У Магілёве незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці правёў акцыю супраць кантрактнай сістэмы (фота)

07.05.2014 У Магілёве незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці правёў акцыю супраць кантрактнай сістэмы (фота)

Мясцовыя актывісты апранулі тэматычныя майкі з надпісам "За Беларусь без кантрактаў" і раздалі мінакам прафсаюзныя бюлетэні. Мерапрыемства было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы, якая звязаная з працоўнымі кантрактамі.

Гендырэктар “Граніту” на прадпрыемства актыўных грамадзян не бярэ

07.05.2014 Гендырэктар “Граніту” на прадпрыемства актыўных грамадзян не бярэ

У гэтым пераканаўся чарговы прэтэндэнт на працу на гэтым прадпрыемстве, экс-кандыдат у гарадскі і абласны саветы Віталь Каліноўскі, якога на “Граніт” накіраваў цэнтр занятасці ў сувязі з наяўнасцю свабодных вакансій.

Бабруйск: Яшчэ з адным сябрам СПБ не працягнуты працоўны кантракт

06.05.2014 Бабруйск: Яшчэ з адным сябрам СПБ не працягнуты працоўны кантракт

Адміністрацыя завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае паступова пазбаўляцца ад сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Робіцца гэта вельмі проста - пасля заканчэння тэрміна з няўгоднымі не працягваецца кантракт.

Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра не працягнулі працоўны кантракт

05.05.2014 Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра не працягнулі працоўны кантракт

Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП з Мазыра Павел Наздра атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт з ім не будзе працягнуты «у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння». Актывіст працаваў электраманцёрам у ЖЭУ па працоўнаму кантракту з 2010 года, тэрмінам на чатыры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства