Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”

04.09.2008 Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”

Ляўрэата сёлетняй прэміі Эўрапарляманту імя Андрэя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.

10.07.2008 Беларускі Хельсінскі камітэт стаў партнёрам Савета Еўропы

Сёньня на офіс БХК прыйшло паведамленьне аб тым, што Савет Еўропы надзяліў БХК статусам партнёра, тым самым прызнаючы працоўныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Еўропы і рэспубліканскай праваабарончай арганізацыяй.

30.06.2008 У Берасьці затрыманы Іван Стасюк

Сёньня ў Берасьці адбудзецца суд над моладзевым актывістам Іванам Стасюком. Юнака затрымалі супрацоўнікі міліцыі днём, 29 чэрвеня, пад час распаўсюду друкаванай прадукцыі аб Еўрапейскім Звязе. Стасюка змясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУСа, дзе ёе правёў ноч.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам

24.06.2008 Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі 23 чэрвеня знаходзіўся з візітам ў Брусэлі. Вядомы беларускі праваабаронца сустракаўся са старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Рэспублікай Беларусь спадаром Яцэкам Пратасевічам, з прадстаўніцтвамі ў Еўразьвязе такіх краін як Фінляндыя, Нямеччына, Венгрыя, Францыя. Трэба дадаць, што неўзабаве Францыя ачоліць Раду краінаў Еўразьвязу на бліжэйшыя паўгады.

23.06.2008 У Страсбуры зноў абмяркуюць становішча ў Беларусі

Сёньня ў Палацы Эўропы ў Страсбуры пачалася летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. А 24 чэрвеня пройдзе дыскусія па Беларусі у кантэксьце маючых адбыцца ўвосень парлямэнцкіх выбараў. Яе праводзіць падкамітэт па Беларусі ПАРЭ.

13.06.2008 Цi прызнае Еўропа беларускiя выбары?

Беларусь губляе мiльёны еўра па вiне рэжыму Аляксандра Лукашэнкi. Такое меркаванне выказалi прадстаўнiкi Аб'яднаных дэмакратычных сiл, якiя нядаўна вярнулiся з Бруселя, дзе па iнiцыятыве Еўрапарламента праходзiла спецыяльная канферэнцыя.

12.06.2008 Прагрэс у адносінах Беларусі з ЕС будзе пасля адкрытых парламенцкіх выбараў

Беларусь можа разлічваць на паляпшэнне адносін з Еўрапейскім саюзам, калі правядзе адкрытыя і празрыстыя парламенцкія выбары. Такую заяву на прэс-канферэнцыі зрабіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс, перадае "Інтэрфакс".

04.06.2008 Эўрапейскім палітыкам зноў нагадаюць пра Казуліна

Сёньня і заўтра ў Брусэлі дэпутаты Эўрапарлямэнту правядуць дэбаты пра палітычную сытуацыю ў Эўропе. Будзе абмеркаваная і беларуская тэма. З гэтай нагоды ў неафіцыйную сталіцу Эўропы запрасілі і сустаршыняў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

08.05.2008 Камісар Еўразвяза расчараваная апошнімі крокамі беларускіх улад

Пра гэта камісар Еўразвяза па знешнім сувязям і палітыкі добрасуседства Бэніта Ферэра Вальднэр піша ў сваім лісце лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу.

22.04.2008 Еўрасаюз пакуль не плануе ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Еўрапейскі саюз пакуль не плануе ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў часовы павераны Еўракамісіі па справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

16.04.2008 Рада Эўропы заклікае да санкцый супраць Беларусі

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. У галасаваньні ўдзельнічала 69 дэлегатаў. За рэзалюцыю выказаліся 56 удзельнікаў галасаваньня, 11 чалавек прагаласавалі супраць і 2 чалавекі ўстрымаліся.

14.04.2008 У Страсбургу прачытаюць даклад пра злоўжыванні ў Беларусі

Веснавая сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы пачынаецца сёння ў Страсбургу. На ёй 15 красавіка будзе прадстаўлены даклад пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі.

09.04.2008 Еўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў яшчэ на год

Савет міністраў па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыцы Еўрасаюза 7 красавіка падоўжыў яшчэ на год дзеянне санкцый у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Савета ЕС.

03.04.2008 Новыя санкцыі Эўрасаюзу супраць Беларусі

Паводле інфармацыі «НН» з дыпляматычных крыніцаў, 7 красавіка, у панядзелак, будуць абвешчаныя новыя санкцыі Эўрасаюзу супраць Беларусі. Пакуль не вядома, супраць каго будуць скіраваныя тыя санкцыі. Малаімаверна, што гэта будуць санкцыі эканамічнага характару. Чакаецца, што гэта будуць, як і раней, сымбалічныя крокі.

28.03.2008 Эўразьвяз заклікае вызваліць усіх затрыманых

Эўрапейскі зьвяз асуджае жорсткі разгон і масавыя арышты мірных дэманстрантаў у Менску 25 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 28 сакавіка заяве цяперашняга старшыні ЕС — Славеніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства