Навіны на тэму: скаргі
24.11.2018 У Магілёве суд адхіліў скаргу на забарону пікету, прымеркаванага да візіту Пуціна
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд.
23.11.2018 Берасцейскія актывісты абскардзілі штрафы ў абласным судзе. Безвынікова
Брэсцкі абласны суд 22 лістапада пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка, без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню.
21.11.2018 Валанцёр "Вясны" звярнуўся ў Вярхоўны суд
Валанцёр “Вясны” Юрый Мяцельскі накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска, які адмовіў яму ў патрабаваннях аб спагнанні маёмаснай і маральнай шкоды за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.
20.11.2018 Скарга бацькоў загінулай на сельгасработах школьніцы зарэгістраваная ў КПЧ ААН
Цяпер беларускаму ўраду прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, на які не адказала нацыянальная судовая сістэма, а менавіта, чаму ў краіне выкарыстоўваецца дзіцячую працу, які пазбавіў жыцця дзіцяці. Скарга зарэгістравана 19 га лістапада.
16.11.2018 Туалет без дзвярэй і наглядчыкі-мужчыны - не дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын?
У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам.
15.11.2018 Актывіст атрымаў штраф за ўстаноўку крыжоў у Курапатах
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.
15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні
Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.
14.11.2018 Касінераў і Насенка абскарджваюць штрафы за надпіс на шапцы
Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка звярнуліся са скаргамі ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда Маскоўскага раёна, які асудзіў іх за публікацыю ў інтэрнэце «экстрэмісцкага» фотаздымку.
12.11.2018 Светлагорскі суд адмовіў праваабаронцы ў скарзе супраць райвыканкама
Ні пусты стадыён у запланаваны для мітынгу час, ні разыходжанні ў паказаннях сведак, ні відавочная хлусня райвыканкама ніяк не збянтэжылі суддзю Людзмилу Сядзько.
09.11.2018 Блогер Сяргей Пятрухін супраць берасцейскай міліцыі: працяг суду - сёння
8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Берасця распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна. Ён мае намер спагнаць маральную шкоду з супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
09.11.2018 Разгледжаная апеляцыя па "справе прафсаюза РЭП": прысуд пакінуць у сіле
Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзіць ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00.
08.11.2018 Актывіст Мікалай Чарнавус-малодшы шукае абароны ў КПЧ ААН
Восьмага лістапада актывіст з Баранавічаў, юрысконсульт Мікалай Чарнавус-малодшы пасля безвыніковай барацьбы за свае правы ў беларускіх судах падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
02.11.2018 Пракуратура: Няма звестак аб пагрозе прымянення гвалтоўных уздзеянняў пры арганізацыі суботнікаў
На жаль, гэта не першы выпадак, калі пракуратура самаўхіляецца ад правядзення праверак па фактах прарушэння працоўнага заканадаўства, асабліва калі звароты тычацца выкарыстання прымусовай працы, надаючы тым самым “законнасць” незаконным распараджэнням чыноўнікаў.
31.10.2018 У Светлагорску праваабаронца працягвае судзіцца з райвыканкамам
У Светлагорскім раённым суддзе 31 кастрычніка працягваўся разгляд скаргі праваабаронцы Алены Маслюковай супраць райвыканкама. Прычына скаргі – забарона правядзення ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.
27.10.2018 Як шэсць інстанцый "разглядалі" скаргу Мікалая Дзядка. Безвынікова
На прыкладзе скаргі актывіста Мікалая Дзядка, якую ён яшчэ ў ліпені падаў у сувязі з незаконным затрыманнем пад Крупкамі, мы вырашылі прасачыць, якім цярністым бывае яе шлях у сучасных беларускіх рэаліях.