Навіны на тэму: скаргі
06.07.2017 Судзяць настаўніц, а на віну чыноўнікаў заплюшчваюць вочы
Працягваецца разгляд у судзе справы супраць настаўніц, якіх абвінавачваюць ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя класа Вікторыі Папчэня на прыборцы бульбы ў верасні 2016 года.
06.07.2017 Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме?
У Ленiнскiм судзе Гароднi працягваецца суд па скарзе Вадзіма Саранчукова на тэлеканал „Беларусь 4”.
29.06.2017 Пракуратура Жодзіна не ўстанавіла факту адбору ДНК ў арыштантаў
Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.
28.06.2017 У правяраючых органаў няма заўваг да якасці ежы ў ЦІП і жодзінскім ІЧУ
Былыя сутачнікі атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па фактах неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.
27.06.2017 Следчы - назіральніку: "Гэта ты так ўпаў няўдала, або па табе прабегся АМАП, калі штурмаваў кватэру?"
Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
21.06.2017 У дзеяннях АМАПу, які затрымліваў назіральнікаў на Дзень Волі, парушэнняў не знойдзена
У заключэнні па факце праверкі значыцца, што АМАП выбыў на месца, бо ў Першамайскі РУУС "паступіла паведамленне пра знаходжанне па адрасе пр-т Незалежнасці, 78а – 48 вялікай колькасці падазроных грамадзян", якіх трэба было праверыць "на датычнасць да планавання масавых беспарадкаў".
21.06.2017 Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаць Леаніда Кулакова рэцыдывістам
Мінскі гарадскі суд 20 чэрвеня разглядаў скаргі актывістаў, пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту ў сталіцы.
19.06.2017 Мінгарсуд не прызнаў адсутнасці крымінальнага злачынства ў дзеяннях Вячаслава Касінерава
Апеляцыйная інстанцыя пакінула без зменаў прысуд, паводле якога актывіст анархісцкага руху пакараны штрафам за перформанс са статуяй гарадавога насупраць будынку МУС. Прысуд уступіў у законную сілу.
19.06.2017 Баранавіцкія актывісты звярнуліся ў КПЧ
15 чэрвеня баранавіцкія актывісты “Руху за Свабоду” Ўладзімір Гундар і Юры Казакевіч звярнуліся у КПЧ з паведамленнем на незаконныя дзеянні міліцыі і суда, якія прыцягнулі іх да адміністратыўнай адказнасці за збор подпісаў па наданню бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гістарычнай каштоўнасці.
16.06.2017 Прысуды фігурантам па справе "антыфашыстаў" пакінулі без зменаў
16 чэрвеня ў Мінскім градскім судзе разгледжана апеляцыйная скарга па выракам для фігурантаў так званай "справы антыфашыстаў".
12.06.2017 Апеляцыя па справе Касінерава прызначана на 16 чэрвеня
Разгляд крымінальнай справы Вячаслава Касінерава ў Мінскім гарадскім судзе будзе праходзіць па скарзе самога актывіста.
09.06.2017 Валянцін Стэфановіч: “Следства ўхілілася ад дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асобаў райвыканкама па факце гібелі Вікторыі Папчэня”
У суд Маладзечанскага раёна пракуратурай Мінскай вобласці накіравана крымінальная справа ў адносінах да настаўніц сярэдняй школы №11 Маладзечна, якія абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы восьмага класа Вікторыі Папчэня, якая загінула падчас прыборкі ўраджаю бульбы.
09.06.2017 Гарадзенскі абласны суд змяніў гнеў на міласць да Наталлі Буданавай
Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Ігар Собалеў разгледзеў скаргу Наталлі Буданавай на пастанову суда Ваўкавыскага раёна і замяніў штраф на папярэджанне.
08.06.2017 ЦІП: рэжым прагулак выконваецца, арыштаваныя сцвярджаюць, што не
Затрыманы 15 сакавіка Юрый Наўмовіч атрымаў адказы ад Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі МУС на свае скаргі на ўмовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ Жодзіна.
06.06.2017 Пракуратура і РУУС па-рознаму зрэагавалі на скаргу па ўмовах утрымання ў Слуцкім ІЧУ
Журналіст Сяржук Кійко паскардзіўся на на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў Слуцкім ІЧУ. Што ў выніку?