Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
20.12.2010 Кватэру Анатоля Лябедзькі ўзялі штурмам
Каля 10 супрацоўнікаў сілавых структураў на працягу амаль гадзіну ламіліся ў кватэру да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Выламаўшы дзверы яны скруцілі палітыка, вывалаклі яго з дому і звезлі на мікрааўтобусе з нумарам АБ 102825
20.12.2010 Затрыманы каля 400 чалавек
Па некаторай інфармацыі ад супрацоўнікаў міліцыі, лічба затрыманых - каля 400 чалавек. Частку дастаўленых на Акрэсціна зноў загрузілі ў аўтазакі і некуды павезлі.
20.12.2010 Затрыманы Алег Гулак
Затрыманы адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” - Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак – ён знаходзіцца ў аўтазаку. Праваабаронца паведаміў, што разам з ім у аўтазаку знаходзіцца цяжарная жанчына, якая была затрыманая разам з мужам, калі яны ішлі па праспекце.
20.12.2010 Спіс затрыманых і пацярпелых (Дадаецца)
Прозвішчы людзей, якіх затрымалі падчас зачысткі мірнай акцыі пратэсту.
19.12.2010 Скандал на выбарчым участку: У скрыні не аказалася 480 бюллетэняў
Было абвешчана, што згодна са спіcамі выбаршчыкаў, у дзень выбараў было выдадзена 1719 бюлетэняў, аднак калі была адчынена скрыня для галасавння, там аказалася толькі 1239 бюлетэняў – гэта значыць, што 480 бюлетэняў проста зніклі. Назіральнікі лічаць, што гэтыя бюлетэні проста не паспелі ўкінуць у скрыню для галасавання, аднак у спісах ужо праставілі подпісы за выбаршчыкаў.
19.12.2010 У бальніцы хуткай дапамогі - вялікая колькасць пацярпелых
Па інфармацыі ПЦ "Вясна", у бальніцу хуткай дапамогі паступіла вялікая колькасць пацярпелых з рознага роду траўмамі, атрыманымі пры разгоне дэмантрацыі. Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў нейра-хірургічнай рэанімацыі з чэрапна-мазгавой траўмай.
19.12.2010 ПЛОШЧА-2010 - брутальная зачыстка (аднаўляецца)
Агульная колькасць затрыманых падчас разгону мірнай акцыі пратэсту невядомая. Вельмі многа ўдзельнікаў моцна збітыя і дастаўленыя ў шпіталі. Паведамляюць, што ў бальніцы хуткай дамапогі не хапае персаналу і медыцынскіх сродках. Таксама збітых дастаўлялі ў шпіталь МУС. У цяжкім стане там знаходзіцца Язэп Палубятка.
19.12.2010 Мінск: Лукашэнка на многіх участках не набірае 50% (дадаецца)
Пачынаючь паступаць звесткі з выбарчых участкаў сталіцы. На многіх з іх Лукашэнка АФІЦЫЙНА, гэта значыць, згодна з выніковымі пратаколамі, не набірае 50% падтрымкі. Так, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасавання №6 падтрымка Лукашэнкі складае 43%, а на ўчастку для галасавання №8 падтрымалі Лукашэнку 41% выбаршчыкаў.
19.12.2010 Магілёў. Выніковыя пратаколы з участкаў №51 і №52 ўзгадняюць у аблвыканкаме
Выніковыя пратаколы з выбарчых участкаў №51 і 52, што размешчаны ў Магілёўскай школе №33 не вывешаны да таго часу, пакуль не будуць узгоднены ў аблвыканкаме. Такі адказ атрымаў назіральнік Сяргей Нягацін, на пытанне чаму не вывешаны выніковыя пратаколы з вынікамі галасавання на ўчастках.
19.12.2010 Магілёў. Участак №122 - лоўкасць рук і ніякага фокусу
Назіральнікі на выбарчым участку №122 у Магілёве сталі сведкамі, калі пасля падліку галасоў стос бюлетэняў за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі немаверна павялічыўся ў некалькі разоў.
19.12.2010 Напад на калону Някляева (відэа)
Каля Нямігі, 42, дзе збіралася калона прыхільнікаў Някляева, людзі ў масках, што пад’ехалі на аўтоусах - імгненна і жорстка паклала ў сьнег каля сотні чалавек, там жа быў моцна зьбіты сам Някляеў. Разбітая ўся гукаўзмацняльная апаратура, камеры у журналістаў. Людзей закідвалі шумавымі і светлавымі гранатамі. Сілавікі зьніклі на аўтобусах
19.12.2010 Бабруйск: Стос бюлетэняў за Кастусёва “рассасаўся”
назіральнік: "Я ўбачыў, што адна з сябраў камісіі перадае другой вялікі стос бюлютэняў, недзе штук 100, і шэпча са здзіўленнем “Кастусёў!” У гэты час і назіральніца кажа мне “вось бачыце, колькі за Кастусёва…” Але якім жа было маё здзіўленне, калі ў выніковым пратаколе насупраць прозвішча Кастусёва паставілі лічбу ў тры галасы!"
19.12.2010 Магілёў. Назіральнікі ад улады выканалі сваю функцыю
Праваабаронца Барыс Бухель: “Як і прадказвалася – назіральнікаў трымалі здалёк і да сталоў з бюлетэнямі не падпускалі. Інфармацыі не выдавалі. Як толькі я пачаў казаць, што мне не відаць працэдуры падліку галасоў, праўладныя назіральнікі пачалі крычэць, што ім ўсё бачна”.
19.12.2010 “Правабаронцы за свабодныя выбары”: Выклікае занепакоенасць непрапісанасць працэдуры захоўвання бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання
Датэрміновае галасаванне і праблемы на выбарчых участках сталі тэмай праведзенай 19 снежня прэс-канферэнцыі кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары”.
19.12.2010 Мінск: Камісія пачала падлік галосоў толькі ў 21.20
На выбарчым участку №104 Маскоўскага раёну сталіцы камісія не пачынала падліку галасоў да 21.20, паколькі яе не задавальняла тое, што назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў занадта блізка падышлі да стала, дзе павінен ажыццяўляцца падлік бюлетэняў.