Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
19.12.2010 Затрымліваюць актывістаў штабу Някляева
Алег Ладуцька, каардынатар выбарчага штабу Ўладзімера Някляева па Цэнтральным раёне Менску, затрыманы на станцыі мэтро Кунцаўшчына.
19.12.2010 Гомель: Раённая камісія не рэагуе на скаргі пра нябожчыкаў у спісах
Гамяльчанін Уладзімір Чыркоў заўважыў у спісах выбаршчыкаў на ўчастку ў гімназіі №51 (Савецкі раён Гомеля) некалькі нябожчыкаў і людзей, які жывуць у іншых гарадах, нават на Украіне.
19.12.2010 Магілёў. Дадзеныя па датэрміновым галасаванні ў назіральнікаў і выбарчай камісіі разыходзяцца
На выбарчым участку №42, паводле звестак назіральнікаў, колькасць прагаласаваўшых датэрмінова - 449 чалавек. Па звестках камісіі – 409. Агульная колькасць выбаршчыкаў на ўчастку - 880.
19.12.2010 Мінск: На ўчастку № 104 выбаршчыкі масава даведваліся, што яны “прагаласавалі” датэрмінова
У Маскоўскім раёне Мінска на 104-м участку для галасавання, што месціца ў школе № 206 па вуліцы Рафіева, выпадкаў, калі падрабляюцца подпісы выбаршчыкаў, якія нібыта “прагаласавалі” датэрмінова, цягам дня станавілася ўсё больш. Калі напачатку людзі проста “перагаласоўвалі” пасля перапрашэнняў камісіі і занясення іх у дадатковы спіс, то пазней некаторыя сталі дамагацца фіксавання парушэнняў.
19.12.2010 Старшыні аршанскіх ўчастковых камісій пагражаюць назіральнікам судом
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 14 у горадзе Орша Васіль Садковіч прыгразіў назіральнікам ад партыі «Справядлівы свет» Святлане Малчанавай і БХК Людміле Герасіменка, што ў выпадку, калі яны складуць акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку, ён падасць на іх у суд за паклёп.
19.12.2010 Мінск: Умовы горшыя, чым у партызанскім лагеры
Віктар Балуеў адзначае, што нават калі ён з маці хаваўся ад немцаў у партызанскім атрадзе, умовы былі лепшымі, чым магчымасці назіраць на гэтых выбарах, дзе плюс да ўсяго няма павагі ні да ўзросту, ні да людзей.
19.12.2010 Магілёў. У прысутнасці назіральніка сябры абласной камісіі размаўляюць шэптам
“Сёння, 19 снежня, я заносіў у Магілёўскую абласную выбарчую камісію скаргу на правапарушэнні, якія мелі месца падчас датэрміновага назірання. Калі ў памяшканне ўвайшла жанчына і пачала нешта дакладаць, то сакратар камісіі на яе крыкнула і паказала на мяне, пасля чаго ўвайшоўшая перайшла на шэпт. Акрамя гэта, сябры камісіі ў момант майго знаходжання не бралі тэлефоны, а калі бралі, то нехаця размаўлялі па іх”, - гаворыць Барыс Бухель.
19.12.2010 Магілёў. Заместы фікусаў і пальмаў - навагоднія ёлкі
“Мы папрасілі, каб гэтую ёлку прыбралі, бо немагчыма было бачыць ні людзей, ні кабінкі для галасавання. Ёлку прыбралі, але назіраць за скрынямі для галасавання мы так і не можам, бо яны рамешчаны так, што мы іх не бачым, а ў іншае месца назіральнікаў не перамяшчаюць”, - адзначае Анатоль Заўялаў, назіральнік на выбарчым участку №81.
19.12.2010 Бабруйск: Назіральнікам адмовілі ва ўзнаўленні
Незалежным назіральнікам Ніне Федзяевай, Валянціне Глухавай і Аляксандру Смірнову, якім учора адмовілі ў назіранні, прыйшоў адказ з пракуратуры, што іх скарга перанакіравана ў выбарчую камісію Ленінскага раёна. Камісія, у сваю чаргу, адмовіла назіральнікам ва ўзнаўленні рэгістрацыі.
19.12.2010 Слуцк: Назіральнікі бачаць толькі спіны выбаршчыкаў
Калі сябры ўчастковай камісіі сабраліся выязджаць да выбаршчыкаў на дом, назіральнік папрасіла праехаць з імі. «Вы самі павінны забяспечыць сабе транспарт", - сказала Алена Хвесячко, старшыня камісіі. «Месца ў машыне для назіральніка было», - удакладніла Зінаіда Цімошак.
19.12.2010 Магілёў. На Мінскай шашы прыпынена машына даверанай асобы Някляева
На выездзе з Магілёва супрацоўнікамі ДАІ быў прыпынены аўтамабіль з актывістамі кампаніі “Гавары праўду”, у тым ліку і даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева Ігарам Каваленкам. Кіроўцу супрацоўнікі ДАІ павезлі для медыцынскага асведчыння на наяўнасць алкаголю ў крыві.
19.12.2010 Барысаў. Правакатары патрабавалі выдалення назіральнікаў з участку
На выбарчым участку № 65 горада Барысава чацьвёра выбаршчыкаў (двое мужчын і дзве жанчыны) сталі патрабаваць ў старшыні камісіі Мікалая Чарняўскага выдаліць назіральнікаў ад Руху «За свабоду» Сяргея Халіманцэвіча і яго жонку Алену Халіманцэвіч, якая назірае ад Беларускага Хельсінкскага камітэта.
19.12.2010 Слуцк: Камісія не прызнала парушэнні выбарчага заканадаўства
Назіральнікі Дзяніс і Юлія Балакіры, якія зафіксавалі факт, калі адзін выбаршчык прагаласаваў на ўчастку № 12 двойчы, звярнуліся ў Слуцкую раённую выбарчую камісію. Участковая камісія не прызнала парушэнні заканадаўства.
19.12.2010 Менск: выбарчыя скрыні знаходзяцца за шырмай
На участку № 62 Першамайскага раёну ва Уруччы памяшканне для галасавання цалкам перагароджана вялізнай шырмай, за якой знаходзяцца кабінкі для галасавання. За кабінкамі стаяць скрыні, якія абсалютна ня бачныя ні сябрам участковай камісіі, ні назіральнікам.
19.12.2010 Баранавічы: Мёртвыя ў спісах, а жывых няма
Выбаршчыца паведаміла, што яе бацька памёр 4 гады таму назад. Нягледзячы на гэта, УВК пастаянна дасылае на яго імя паведамленне аб парламенцкіх і мясцовых выбарах. Не сталі выключэннем і цяперашнія прэзідэнцкія выбары.