Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
14.12.2010 Да выбаршчыкаў Пінска кандыдаты дабяруцца толькі ў канцы кампаніі
14 і 15 снежня ў Пінску запланаваны першыя агітацыйныя сустрэчы з выбаршчыкамі. Да гэтага часу ні кандыдаты ў прэзідэнты, ні іх давераныя асобы ў Пінск не даязджалі. Асабліва дзіўна выглядае такая пасіўнасць з боку альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Атрымалася, што горад са 130 тысячным насельніцтвам не трапіў у агітацыйныя маршруты.
14.12.2010 “Універсітэт – не месца для палітычнага гвалту і прымусу!”
Такімі словамі завяршаецца зварот вядомай грамадскай дзеячкі з Брэста Ірыны Лаўроўскай, дасланы ў дзве вну горада – Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Спадарыня Лаўроўская заклікае кіраўніцтва адукацыйных установаў не прымушаць студэнтаў галасаваць датэрмінова.
14.12.2010 Нязграбнасць аршанскіх ідэолагаў
Хто б з «байцоў ідэалагічнага фронту» не спрабаваў задаць нязручнае пытанне кандыдату, ні ў каго не атрымлівалася зрабіць гэта карацей, чым за 2-3 хвіліны. За гэты час самі аўтары «каварных пытанняў» паспявалі забыць, з чаго ж яны пачыналі.
14.12.2010 Брэст: Унікальная эканомія
У Брэсце зафіксаваны ўнікальны выпадак: выбарчыя ўчасткі №№ 94 і 95 Маскоўскага раёна размешчаны ў адным пакоі плошчай менш за 20м/кв. У пакойчыку адначасова працуюць дзве выбарчыя камісіі, у двух камплектах прысутнічаюць і назіральнікі, а вось супрацоўнік міліцыі ў адзіным экземпляры.
14.12.2010 Вялікая Машчаніца: З выбарчага ўчастка прыбралі агітплакат Лукашэнкі
З выбарчага ўчастка № 17, які размяшчаецца ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, прыбралі агітацыйны плакат у падтрымку дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім сцвярджалася, што Беларусь – гэта Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч.
14.12.2010 Гродзеншчына: Рэгістрацыя назіральнікаў выявіла нізкую кампетэнтнасць і падпарадкаванасць камісій
Ужо толькі рэгістрацыя незалежных назіральнікаў выявіла на Гродзеншчыне слабое веданне выбарчага права ў прадстаўнікоў участковых камісій, а таксама іх падпарадкаванасць выканаўчай уладзе.
14.12.2010 На час датэрміновага галасаваньня палітжаўнера Андруся Цянюту адправілі ў камандзіроўку
У панядзелак, з пачатку гэтага тыдня, маладафронтаўца Андруся Цянюту, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, накіравалі на працы на палігон, у гэтак званую "рабочку". На працы адправілі выключна узвод, у якім служыць Андрусь Цянюта.
14.12.2010 Саннікаў у Магілёве – аншлаг у залі
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў сабраў у Магілёўскім палацы культуры чыгуначнікаў аншлаг. Паслухаць і паглядзець на апазіцыйнага кандыдата прыйшло каля 500 чалавек – у зале не было свабодных месцаў, людзі стаялі ў праходах.
14.12.2010 У Оршы адзначаюцца факты прымусу да датэрміновага галасавання
Адзін з такіх выпадкаў меў месца 14 снежня ў ЖЭУ-8 г. Оршы. Майстар вышэйзгаданага жыллёва - эксплуатацыйнага ўчастка спадарыня Смаргунова правяла планёрку з работнікамі арганізацыі. Але гаворка пайшла зусім не пра халодныя батарэі і неадрамантаваныя дахі.
14.12.2010 Бабруйск: Каманда Някляева звярнулася да камісій
Сёння, 14 снежня, бабруйская каманда Уладзімера Някляева перадала ў дзве раённыя выбарчыя камісіі – Першамайскую і Ленінскую, звароты з просьбай выканаць сваю працу сумленна.
14.12.2010 Орша: Камісія атрымала бюлетэняў больш, чым прадугледжана законам
Назіральнік ад групы выбаршчыкаў Ігар Казмерчак накіраваў скаргу ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Падставай стаў факт перавышэння дапушчальнай колькасці атрыманых бюлетэняў над колькасцю выбаршчыкаў.
14.12.2010 Рэчыца: Скрыні для галасавання будуць толькі апячатвацца
Па распараджэнні старшыні Рэчыцкай раённай камісіі на выбарчых участках скрыні для галасавання будуць толькі апячатваць, а заклейваюць лістом з подпісамі сябраў камісіі іх не збіраюцца. Датэрміновае галасавання становіцца практычна непадкантрольным.
14.12.2010 Магілёў: Абласная камісія адхіліла прапановы дэмакрата
Падчас паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі 13 снежня яе сябра - актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Парфёнаў - прапанаваў уключыць у парадак дня два пытанні. Першае звязана з дадатковым апячатваннем скрыняў для галасавання, другое – просьба растлумачыць, што азначае фармулёўка “рэальна назіраць за працэсам падліку галасоў” у рашэнні №95 ад 5.11.2010 Цэнтральнай камісіі.
14.12.2010 Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду»
Сяргей Вазняк, сябра ініцыятыўнай групы Някляева, быў затрыманы ў Мінску прыкладна ў 13.40 у аўторак. Затрыманне адбылося непадалёк вуліцы Радыяльнай, на тэрыторыі, забудаванай гаражамі. Са словаў адваката Раісы Міхайлоўскай, Сяргей Вазняк разам са сваім кіроўцам прыехаў туды, каб адрамантаваць стартэр у аўтамабілі. Падчас рамонту машына была акружаная людзьмі ў цывільным і адбылося затрыманне.
14.12.2010 Спазніліся на дзве хвіліны - не пусцілі на паседжанне
Назіральнікаў ад АБСЕ, якія спазніліся на дзве хвіліны, не пусцілі на паседжанне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, што адбывалася 13 снежня.