Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Слонім: Матэрыялы альтэрнатыўных кандыдатаў — знішчаюцца

14.12.2010 Слонім: Матэрыялы альтэрнатыўных кандыдатаў — знішчаюцца

У Слоніме па-ранейшаму працягваецца знішчэнне агітацыйных плакатаў альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Адначасова паўсюдна вывешваюцца расцяжкі і стэнды са слоганамі дзеючага прэзідэнта: “Голосуй за сильную Беларусь”, “Вместе мы — Беларусь” і іншыя.

Магілёў: Пасля афіцыйнага адкрытага паседжання абласной камісіі пачалося закрытае

14.12.2010 Магілёў: Пасля афіцыйнага адкрытага паседжання абласной камісіі пачалося закрытае

Пасля паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, што адбылося 13 снежня і на якім прысутнічалі назіральнік Барыс Бухель і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч, сябры ўчастковай выбарчай камісіі сабраліся ў адным з кабінетаў.

Маніторынг СМІ: У асобных дзяржаўных медыях апазіцыю пачалі асацыяваць з наркадылерамі і алкаголікамі

14.12.2010 Маніторынг СМІ: У асобных дзяржаўных медыях апазіцыю пачалі асацыяваць з наркадылерамі і алкаголікамі

БАЖ прэзентаваў маніторынг “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 ў беларускіх СМІ” (21 лістапада – 10 снежня 2010 г.). Аўтары маніторынгу звяртаюць увагу на той факт, што гэта быў самы актыўны перыяд выбарчай кампаніі, у які кандыдаты праз газеты, радыё і тэлебачанне звярталіся да выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Але асноўная схема асвятлення выбарчага працэсу засталася нязменнай.

Віцебск: Cарваць сустрэчу з Уладзімірам Някляевым не ўдалося

14.12.2010 Віцебск: Cарваць сустрэчу з Уладзімірам Някляевым не ўдалося

13 снежня кандыдат наведаў Віцебск. Напярэдадні невядомыя асобы зрывалі паведамленні пра сустрэчу, а непасрэдна перад ёй высветлілася, што ў залі Першамайскага культурна-дзелавога цэнтру дэмантаваныя крэслы. Да ўсяго гэтага, на сход з’явілася паўтара дзесятка БРСМаўцаў, якія спачатку правакавалі сварку, а потым давалі інтэрв’ю тэлекампаніі СТВ.

Праваабаронца Павел Левінаў – за байкот датэрміновага галасавання

14.12.2010 Праваабаронца Павел Левінаў – за байкот датэрміновага галасавання

Віцебскі праваабаронца распаўсюдзіў 960 уласных улётак з заклікам не хадзіць на прэзідэнцкія выбары датэрмінова. Іх знойдуць у сваіх паштовых скрынях жыхары выбарчага ўчастка №35 Першамайскага раёна.

Салігорск: Падчас сустрэчы з Някляевым выбаршчыкі скардзіліся на прымус да датэрміновага галасавання

14.12.2010 Салігорск: Падчас сустрэчы з Някляевым выбаршчыкі скардзіліся на прымус да датэрміновага галасавання

На сустрэчы з кандыдатам Уладзімірам Някляевым асобна прагучала тэма прымусу да датэрміновага галасавання. Многія жыхары гораду наўпрост пачалі агучваць такія факты. Доўгатэрміновы назіральнік БХК Леанід Мархотка заклікаў усіх паведамляць яму прозвішчы і пасады адказных за гэта асобаў.

14.12.2010 З участка для галасавання ў Гомелі выдалілі незалежнага назіральніка

З участка для галасавання № 22 у Цэнтральным раёне Гомеля выдалілі незалежнага назіральніка Уладзіміра Анфілава.

14.12.2010 У Хойніках міліцыя затрымала распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў

У Хойніках 13 снежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.

Маладэчна: Пры рэгістрацыі назіральнікаў не абыйшлося без праблем

14.12.2010 Маладэчна: Пры рэгістрацыі назіральнікаў не абыйшлося без праблем

Cёння ў Маладэчне да назірання за ходам датэрміновага галасавання прыступілі 24 незалежныя назіральнікі, вылучаныя ад дэмакрытычных арганізацый ці шляхам збору подпісаў. Дваім з іх хацелі адмовіць у рэгістрацыі, але, пасля ўмяшальніцтва мясцовых праваабаронцаў, усё ж зарэгістравалі.

Смаргонь: працэдура прыёму-перадачы выніковых пратаколаў і выкарыстаных бюлетэняў будзе таемнай

14.12.2010 Смаргонь: працэдура прыёму-перадачы выніковых пратаколаў і выкарыстаных бюлетэняў будзе таемнай

Назіральнік у Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Алесь Дзергачоў атрымаў афіцыйны адказ з камісіі на сваё пытанне, ці будзе яму дазволена прысутнічаць у дзень выбараў на працэдуры прыёму гэтай камісіяй ад участковых выніковых пратаколаў і выкарыстаных бюлетэняў.

Салігорскі “Шахцёры”: Альтэрнатыўныя кандыдаты -- абязлічаны

14.12.2010 Салігорскі “Шахцёры”: Альтэрнатыўныя кандыдаты -- абязлічаны

Салігорская раёнка "Шахцёр" прысвяціла першую паласу свайго апошняга нумару кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку. У сваю чаргу, фотаздымкаў і праграм іншых кандыдатаў змешчана не было ні ў адным з нумароў газеты.

Светлагорск: Cтаршыня выбарчай камісіі ўнёс уласныя патрабаванні ў парадак назірання

14.12.2010 Светлагорск: Cтаршыня выбарчай камісіі ўнёс уласныя патрабаванні ў парадак назірання

Старшыня Маладзёжнага выбарчага ўчастка № 12 у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Васіль Некрашэвіч адмовіўся акрэдытаваць назіральніка. Патрабаванні да назіральнікаў, якія вызначаны заканадаўствам, В. Некрашэвіч вырашыў дапоўніць сваімі ўласнымі патрабаваннямі.

Бялынічы: Замест участка -- усе на сустрэчы з дэлегатам Усебеларускага сходу

14.12.2010 Бялынічы: Замест участка -- усе на сустрэчы з дэлегатам Усебеларускага сходу

Барыс Вырвіч: "Згодна раскладу працы, участковыя выбарчыя камісіі ў будныя дні павінны працаваць з 14-00 да 16-00, пакуль не пачнецца датэрміновае галасаванне. Якое ж было мае здзіўленне, калі я нікога ў кабінеце, дзе месціцца ўчастковая выбарчая камісія, не ўбачыў. Аказалася -- усе на сустрэчы з дэлегатам 4 Усебеларускага народнага сходу".

Валянціна Свяцкая дагэтуль не атрымала адказу па сутнасці сваёй скаргі

14.12.2010 Валянціна Свяцкая дагэтуль не атрымала адказу па сутнасці сваёй скаргі

Назіральніца 30 лістапада накіроўвала ў Генеральную пракуратуру скаргу на парушэнні нормаў Выбарчага кодэкса і дзеючага заканадаўства сябрам Маскоўскай раённай камісіі г.Мінска Кудэрмаевым А.М. Пракуратура накіравала скаргу спн.Свяцкай на разгляд у Мінскую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мінск: Студэнтам -- тыднёвы адпачынак за датэрміновае галасаванне

14.12.2010 Мінск: Студэнтам -- тыднёвы адпачынак за датэрміновае галасаванне

У сталічным БНТУ студэнтаў заахвочваюць галасаваць датэрмінова не кнутом, а пернікам. Так, дэканат эканамічнага факультэту паабяцаў адпусціць дахаты ўсіх сваіх навучэнцаў, якія аддадуць свой голас на выбарах з 14 па 18 снежня, да наступнага панядзелка – 20 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства