Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
02.12.2010 Віцебск: Старшыня аблвыканкаму заклікаў “ратаваць дзяржаву” на выбарах
Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкаму, правёў прэс-каферэнцыю, на якой гаворка ішла і пра перспектывы: ён заклікаў падрымаць дзейнага прэзідэнта, назваўшы альтэрнатыўных кандыдатаў дрэнна выхаванымі і малаздольнымі людзьмі.
02.12.2010 Барысаў. Валанцёра каманды Саннікава затрымалі ... і адпусцілі
Сёння раніцай валанцёра перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Алесю Ясюк на вакзале чыгуначнай станцыі "Барысаў" затрымаў нарад транспартнай міліцыі, калі яна прыклейвала плакат з партрэтам кандыдата ў дазволеным для агітацыі месцы.
02.12.2010 Бяроза: ЦВК парэкамендавала, аблвыканкам паабяцаў, райвыканкам не адказвае
Анатоль Сахаруша, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, дабіваецца зменаў у рашэнні Бярозаўскага райвыканкама, у адпаведнасці з якім дзвюхтысячны пасёлак Малеч не ўнесены ў спіс месцаў, дазволеных для сустрэч кандыдатаў і масавых перадвыбарчых агітацыйных мерапрыемстваў.
02.12.2010 Бялынічы: Агітплакаты Кастусёва зніклі са сваіх месцаў
Напярэдадні візіту Кастусёва яго прыхільнікі вывеселі агітацыйныя плакаты кандыдата, выдадзеныя за кошт сродкаў, выдзеленых ЦВК, ва ўніверсаме “Ласточка” і некаторых іншых крамах, якія размяшчаюцца побач. Прадаўцы кажуць, што не ведаюць, хто і калі іх паздымаў.
02.12.2010 Шклоў: За сустрэчу з Някляевым пагражалі звальненнямі. На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі заганялі
Прадстаўнікі некалькіх працоўных калектываў распавялі пра тое, што напярэдадні сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый папярэджвала – хто будзе заўважаны на сустрэчы з кандыдатам Някляевым, той адразу можа рыхтавацца да звальнення з працы.
02.12.2010 Старшыня Гомельскага аблвыканкама параіў студэнтам “выбіраць таго, каго добра ведаеце”
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, ён жа давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, параіў студэнтам Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта “выбіраць таго, каго вы добра ведаеце”.
02.12.2010 Брэст: Удзельнікі абласной канферэнцыі воінаў-"афганцаў" паабяцалі прагаласаваць за Лукашэнку
У заключнай частцы свайго звароту ўдзельнікі канферэнцыі абяцаюць Лукашэнку, што зробяць “правільны выбар, прагаласаваўшы за стабільнасць і працвітанне нашага грамадства, за упэўненасць у заўтрашнім дні, за ўсё тое лепшае, што мы можам зрабіць для нашых дзяцей і ўнукаў”.
02.12.2010 Светлагорск: Было 3 - стала 23
Відаць, райвыканкам узяў курс на лібералізацыю - спіс пляцовак пашырыўся з 3-х да 23-х. Што цікава - у Светлагорску замест адной пляцоўкі праводзіць сходы з выбаршчыкамі дазволена зараз на 5 пляцоўках, астатнія ж - у аграгарадках, і ўсе яны - каля сельскіх дамоў культуры. Раней пляцовак у аграгарадках у спісе дазволеных не было.
02.12.2010 Брагінская газета выканала інструкцыю – змясціла «правільныя» адказы на пытанні
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама даслала ў рэдакцыі дзяржаўных газет ліст з прапановай правесці апытанне жыхароў вобласці на тэму прэзідэнцкіх выбараў. У згаданым лісце ўпраўлення ідэалогіі былі не толькі прапанаваныя для апытання пытанні, але і падрыхтаваныя ідэалагічна правільныя адказы на іх.
02.12.2010 Барысаў. Пра кандыдатаў - альбо нічога, альбо са здекам
У друкаванай версіі газеты Барысаўскага райвыканкаму "Адзiнства", якая выйшла 1 снежня 2010 г., ні слова не сказана пра апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Затое ў электроннай версіі рэпартажы з сустрэч Раманчука і Саннікава напісаныя ў відавочна здзеклівым тоне.
02.12.2010 Слонім: Выбаршчыкі папрасілі чыноўніка-ідэолага сядзець ціха
Падчас сустрэчы з кандыдатам Кастусёвым першым пытанне вырашыў задаць супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Канстанцін Дзятчык. Але ён адразу накінуўся на сяброў партыі БНФ, згадаў 90-я гады, пачаў крытыкаваць Зянона Пазняка і хваліць Аляксандра Лукашэнку.
02.12.2010 Віцебскія газеты заблытваюць выбаршчыкаў
Пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі з’яўляецца непраўдзівая інфармацыя – СМІ памыляюцца з месцамі і часам сустрэч, а пра тое, як тыя сустрэчы праходзяць – не пішуць увогуле.
02.12.2010 Ідэалагічная праца "вертыкалі" ўзмацнілася
У апошнія некалькі тыдняў значна ўзрасла ідэалагічная дзейнасць салігорскай "вертыкалі". Усплеск актыўнасці “дзіўным чынам” супаў са стартам агітацыйнага этапу выбараў Прэзідэнта.
02.12.2010 Баранавічы: Першы пастаянны пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева
Нягледзячы на маразы, 1 снежня ў Баранавічах пачаў дзейнічаць першы пастаянны інфармацыйна-агітацыйны пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева. Ён усталяваны амаль у цэнтры горада - ля гарадскога Дому афіцэраў.
02.12.2010 Баранавічы: Cустрэча з Кастусёвым прайшла без аншлага, але з аўтографамі
Найбольш актыўны ўдзел у дыскусіі з кандыдатам ў прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым прынялі мясцовыя БРСМаўцы і іх старшыня Сяргей Пяцігораў.