Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
03.12.2010 Гомель: Назіральнік скардзіцца ў ЦВК на БРСМ
Назіральнік пры Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Паплаўны звярнуўся з заявай аб парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства да старшыні Цэнтральнай камісіі РБ па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
03.12.2010 Гродна: Памежная група “перавяла стрэлкі” на ўпраўленне ўнутраных справаў і мытнікаў
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў адказ на свой запыт у Гродзенскую памежную службу. Камандаванне раіць звярнуцца Саранчукову ў адпаведны орган унутраных справаў з мэтай “высвятлення абставінаў магчымага ўключэння ў банк дадзеных”.
03.12.2010 Баранавічы: “Наш край” агітуе толькі за Лукашэнку
2 снежня Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” правяла апытанне грамадзян горада і надрукавала на 2-ой старонцы артыкул пад назвай “За стабільнае і ўпэўненае заўтра”. У гэтым жа нумары на 3-яй старонцы ўпершыню надрукаваны артыкул пра апазацыйнага кандыдата Андрэя Саннікава - вельмі крытычны і негатыўны.
03.12.2010 Баранавічы: У дзень прыезда Статкевіча і Уса запалілі галоўную ёлку горада
Абсалютная большасць патэнцыйных выбаршчыкаў аддала перавагу забаўляльнай праграме і канцэрту, нягледзячы на вялікі мароз. Таму на сустрэчу з кандыдатамі ў прэзідэнты М. Статкевічам і Дз. Усам прыйшло каля 50 чалавек.
03.12.2010 Магілёў: Дэмакраты скардзяцца ў гарвыканкам на адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў
Яны спрабуюць абскардзіць рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада аб колькасці вызначаных месцаў для вядзення перадвыбарчай агітацыі.
03.12.2010 Праваабаронца з Маладэчна застаўся без працы
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі, які з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, з 1 снежня застаўся без працы. Кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства, на якім ён працаваў, нічога не патлумачыўшы, не падоўжыла з ім кантракт.
03.12.2010 Брэст: Да візіту Мікалая Статкевіча арганізаваны інфармацыйныя пікеты
У Брэсце цяпер рэгулярна праводзяцца пікеты ў падтрымку двух кандыдатаў - Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага, а ў мінулыя выходныя разавую акцыю правялі і прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
03.12.2010 Смаргонь: Выбары – справа далёкая?
Як праходзіць выбарчая кампанія ў горадзе і раёне – даведацца праз мясцовыя афіцыйныя крыніцы немагчыма. Нават пра кандыдатаў у прэзідэнты ўзгадалі толькі ў апошнім нумары газеты, дзе ў артыкуле “З каго выбіраць будзем?” проста пералічылі іх прозвішчы і пасады. На сайце райвыканкама і гэтага няма.
03.12.2010 Старшыняў участковых камісій у Мінску вучаць па-рознаму
Так лічыць назіральнік ад грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" Валянціна Свяцкая пасля праведзенага семінара-трэнінгу для старшыняў участковых камісій Ленінскага раёна ў будынку сярэдняй школы № 64.
03.12.2010 Браслаў: Кастуся Шыталя затрымалі за распаўсюд улётак Рымашэўскага
На ўсялякі выпадак браслаўскія міліцыянты па факсе даслалі ўлётку ў абласны УУС. Але ўжо склалі пратакол за незаконны распаўсюд і нават канфіскавалі ўлёткі. Праўда, потым давялося ўсё вярнуць – з Віцебску патэлефанавалі і загадалі адпусціць хлопца.
03.12.2010 Гродзенская аблкамісія зацікавілася ўлёткамі, якія распаўсюджваліся яшчэ да выбараў
Давераная асоба Яраслава Раманчука, кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін лічыць, што калі ісці такім шляхам, то агітацыйным матэрыялам можна прызнаваць любое згадванне пра сённяшніх кандыдатаў, зробленае за многа гадоў да таго, як чалавек вырашыў балатавацца на выбарах.
03.12.2010 Гомель: Кіраўніцтва завода зберагае рабочых ад “шкоднага” ўздзеяння апазіцыі?
"Раптам да нас падышоў нейкі чалавек, з выгляду кіраўнік, і пачаў перашкаджаць нам - патрабаваў нейкія міфічныя пасведчанні і дакументы, якія нібыта мы павінны мець, каб праводзіць агітацыю, пагражаў «паведаміць, куды трэба», каб нас пакаралі", - кажа Кастусь Жукоўскі.
03.12.2010 Бабруйск: На сустрэчы з Някляевым актыўнічалі ідэолагі і сябры РВК
Старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Мікалай Плаксіцкі прыйшоў з групай падтрымкі – намеснікам Тамарай Турцэвіч і яшчэ некалькімі сябрамі камісіі. Усе гэтыя людзі выявілі рэдкую актыўнасць і задалі Уладзіміру Някляеву дастаткова шмат пытанняў.
02.12.2010 Брэст: Чаму вучылі на трэнінгу кіраўніцтва ўчастковых камісій Ленінскага раёна
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, які змог прысутнічаць на трэнінгу, навучальнае мерапрыемства прайшло гладка - на першы погляд. Што пачуў і што ўбачыў праваабаронца?
02.12.2010 Быхаў: Упершыню выстаўлены агітацыйны пікет
"Для жыхароў Быхава наша з’яўленне было падзеяй, бо прадстаўнікі іншых кандыдатаў у прэзідэнты ніякіх масавых мерапрыемстваў у горадзе пакуль не рабілі", - адзначае Людміла Міткевіч, адказная за правядзенне пікета ў падтрымку Някляева.