Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
02.12.2010 Паўла Севярынца сустрэлі правакацыйнымі пытаннямі
Як распавёў Павел Севярынец, давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, у Паставах на агітацыйны сход прыйшлі людзі, якія мэтанакіравана спрабавалі сарваць імпрэзу.
02.12.2010 Барысаў: Гендырэктар дазволіў гендырэктару правесці сустрэчу з выбаршчыкамі на прадпрыемстве ў працоўны час
У сераду, 1 снежня, на тэрыторыі барысаўскага ААТ «Экран» прайшла сустрэча даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Лукашэнкі, генеральнага дырэктара ААТ «БАТЭ» Анатоля Капскага з работнікамі прадпрыемства. Сустрэча пачалася ў 15.00, у той час як працоўны дзень заканчваецца не раней 15.30.
01.12.2010 Улады фармуюць армію «сваіх назіральнікаў»
Старшыні ўчастковых камісій атрымалі заданне сфармаваць брыгады назіральнікаў. Апошніх навучаюць таму, як супрацьстаяць «цікаўным» журналістам і назіральнікам пры падліку галасоў на ўчастку, нейтралізаваць асабістае меркаванне назіральнікаў і засведчыць чарговую «элегантную» перамогу. Пра гэта даведалася назіральнік ад ГА "БНФ "Адраджэньне" Валянціна Свяцкая, наведаўшы 30 лістапада семінар-трэнінг для старшыняў участковых камісій Маскоўскага раёна г.Мінска.
01.12.2010 Бабруйск: Агітацыя ў СМІ -- толькі за дзеючага прэзідэнта
Гарадскія газеты ў перыяд агітацыі абралі тактыку маўчання і друкуюць агульную інфармацыю, датычную выбараў. Выключэнне – хіба што рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, які аддана піярыць толькі аднаго кандыдата, дзеючага прэзідэнта.
01.12.2010 Шклоў: На малой радзіме Лукашэнкі з выбаршчыкамі сустрэўся Някляеў
Назіральнік Міхаіл Кучарэнка: "Сустрэча Уладзіміра Някляева прайшла ў цэлым арганізавана, ніякіх перашкод яе правядзенню не чынілася. Я асабіста не лічыў, колькі людзей пажадала сустрэцца з кандыдатам, магу толькі адзначыць, што было больш за пяцьдзесят. Людзей магло было б быць больш, але сустрэча адбывалася ў працоўны час".
01.12.2010 Брэст: “Раёнка” ўбачыла ў стасунках Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі суцэльны негатыў
Афіцыйнае выданне Брэсцкага райвыканкама “Заря над Бугом” размясціла на сваіх старонках рэпартаж пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты РБ Андрэя Саннікава з берасцейцамі. Увесь матэрыял “Краіна Саннікава. Ці існуе гэта краіна?” напісаны ў крытычным ключы.
01.12.2010 Пінск: Таямніца ахоўваецца надзейна
Месцы працы сяброў камісіі засакрэчваюцца нават ад іншых сябраў гэтай жа камісіі. Так, прадстаўнік Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч, які з’яўляецца сябрам пінскай участковай камісіі № 26, паспрабаваў даведацца, дзе працуюць ягоныя калегі па камісіі.
01.12.2010 Барысаў: ТВК анансавала сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам толькі ў інтэрнэце
Беспрэцэндэнтны выпадак: на сайце Барысаўскага райвыканкама з'явілася абвестка пра час і месца правядзення сустрэчы апазіцыйнага кандыдата Някляева з жыхарамі горада.
01.12.2010 Бабруйск: Камеры “забраніравалі” для апазіцыянераў?
Жыхар Бабруйска распавёў праваабаронцам пра выпадак, які з ім адбыўся пасля парушэння правілаў дарожнага руху.
01.12.2010 Слонім: На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі незалежных журналістаў не запрасілі
Пра гэта адразу быў паказаны рэпартаж па мяцовым тэлебачанні “Слонім-ТВС”. Калі ж выступаў у Слоніме Павел Севярынец, ідэолаг са Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў забараніў даваць інфармацыю пра гэта па ТВС, а вось сустрэчу з Песцісам — дазволіў.
01.12.2010 На старонках “Гомельскай праўды” – ідэалагічна вывераныя “пачуцці”
“Якія пачуцці у вас выклікаюць выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты?” Гэты матэрыял змешчаны на першай старонцы. Паколькі А. Лукашэнка хоць і балатуецца на чарговы тэрмін, але па тэлебачанні ў якасці кандыдата не выступаў, значыць, гаворка ідзе толькі пра іншых кандыдатаў. Усе чацвёра, каго падабралі для інтэрвію, аднадушна заявілі, што пачуцці ў іх адмоўныя.
01.12.2010 На “гарачую лінію” грамадскай прыёмнай Лукашэнкі выйдзе старшыня Гомельскага аблвыканкама
Старшыня Гомельскага аблвыканкама ў свой працоўны час будзе разбірацца з тэлефанаваннямі грамадзянаў як давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты. Такім чынам дзяржаўныя служачыя высокага ранга не саромеюцца выкарыстоўваць пры агітацыі свае службовае становішча і працоўны час.
01.12.2010 Слонім: Матэрыял пра сустрэчу з Севярынцам ідэолаг у эфір не пусціў
Журналісты з мясцовага тэлебачання Слонім-ТВС таксама здымалі рэпартаж з сустрэчы, і ён быў падрыхтаваны да выпуску ў эфір. Аднак калектыў наведаў ідэолаг са Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў, які скінуў рэпартаж сабе на флэшку і пайшоў. Праз гадзіну паступіў загад з райвыканкама, каб рэпартаж не ставіць у эфір.
01.12.2010 Віцебск: Толькі праграма Лукашэнкі – на першай старонцы
Іншым кандыдатам роўныя ўмовы не патрэбныя – напэўна, так вырашылі ў абласной газеце “Віцебскі рабочы”, якая паводле рашэння Цэнтрвыбаркаму мусіць друкаваць праграмы кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.
01.12.2010 Міліцыя шукала грошы ў давераных асоб Някляева. Не знайшла
Сёньня а 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы.