Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Мастоўскі раён: Сябру ўчастковай камісіі ад Партыі БСДГ пагражаюць “разборкамі”

26.11.2010 Мастоўскі раён: Сябру ўчастковай камісіі ад Партыі БСДГ пагражаюць “разборкамі”

Нагодай для публічнай “абструкцыі” паслужыў той факт, што Лявон Карповіч па выніках першага паседжання ўчастковай камісіі напісаў у Мастоўскую тэрытарыяльную камісію скаргу на арганізацыю і правядзенне першага паседжання, адзначыўшы парушэнні Выбарчага кодэксу, а таксама выклаў свае прапановы па паляпшэнні яе працы.

Слонім: “Трывожная” сустрэча

26.11.2010 Слонім: “Трывожная” сустрэча

25 лістапада ў Слоніме ў кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча Паўла Севярынца, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, з жыхарамі горада. У гэты час у Слонімскай вайсковай 11-ай механізаванай брыгадзе па трывозе сабралі ў частцы ўсіх афіцэраў.

На мяжы затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў

26.11.2010 На мяжы затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў

Сёння ўначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва, якія вярталіся з Вільні ў Мінск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэнне – затрымаць ці прапусціць.

Брэст: Агітпікеты ў падтрымку Някляева запланаваны ў ажыўленых месцах

26.11.2010 Брэст: Агітпікеты ў падтрымку Някляева запланаваны ў ажыўленых месцах

Прапанова правесці пікеты на дзесяці шматлюдных пляцоўках павінна заахвоціць гарадскія ўлады перагледзець уласнае рашэнне, датычнае месцаў, выдзеленых для агітацыі падчас цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў, лічыць Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты.

Мазыр: Давераную асобу Рымашэўскага затрымлівалі па дарозе ў Мінск

26.11.2010 Мазыр: Давераную асобу Рымашэўскага затрымлівалі па дарозе ў Мінск

Прадстаўнік выбарчага штаба В. Рымашэўскага ў Мазырскім раёне Алесь Кавальчук раніцай 24 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовай міліцыі пры выездзе з горада на асабістым аўтамабілі.

Бярозаўскі раён: Выдзеліце месца для сустрэч!

26.11.2010 Бярозаўскі раён: Выдзеліце месца для сустрэч!

Выбаршчык з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша накіраваў скаргі ў Бярозаўскі райвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Цэнтральную выбарчую камісію. У сваіх скаргах ён паведамляе пра тое, што ў мястэчку Малеч, дзе пражывае паўтары тысячы выбаршчыкаў, не адведзена месца для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты РБ.

Баранавічы: Назіральнікі АБСЕ дамовіліся з мясцовым праваабаронцам падтрымліваць сувязі

26.11.2010 Баранавічы: Назіральнікі АБСЕ дамовіліся з мясцовым праваабаронцам падтрымліваць сувязі

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ Брыгіта Хойер (Нямеччына) і Карнэліс Куйманс (Нідэрланды) сустрэліся 24 лістапада ў Баранавічах з прадстаўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргеем Гоўшам.

Жодзіна: Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з праваабаронцам

26.11.2010 Жодзіна: Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з праваабаронцам

Аляксей Лапіцкі асаблівую ўвагу прадстаўнікоў міжнароднай місіі звярнуў на ўмовы фармавання выбарчых камісій, іх склад, становішча з незалежнымі і дзяржаўнымі СМІ, а таксама на праблемы з транспарэнтнасцю выбарчых працэсаў, відавочныя праблемы з датэрміновым галасаваннем і працэдурай падліку галасоў.

25.11.2010 Хамайду адпусьцілі, але зьнялі на відэа

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, затрыманага за заклік байкатаваць выбары, выпусьцілі з Чыгуначнага РАУС, ня склаўшы аніякіх пратаколаў.

Баранавічы: Упершыню дзяржаўная газета надрукавала інфармацыю пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі

25.11.2010 Баранавічы: Упершыню дзяржаўная газета надрукавала інфармацыю пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі

25 лістапада баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала інфармацыю пра сустрэчы выбаршчыкаў з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Яраславам Раманчуком і Андрэем Саннікавым.

Віцебск: Барыса Хамайду трымалі ў міліцыі дзве гадзіны

25.11.2010 Віцебск: Барыса Хамайду трымалі ў міліцыі дзве гадзіны

Віцебскі апазіцыянер Барыс Хаймайда чарговы раз выйшаў агітаваць за байкот выбараў. З плкатам "Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам" яму ўдалося прастаяць каля гадзіны. Б.Хамайду адпусцілі з пастарунка, так і не склаўшы ніякіх пратаколаў і не выдаўшы позву ў суд.

Брэсцкія ўлады ўвялі ў зман назіральнікаў ад АБСЕ

25.11.2010 Брэсцкія ўлады ўвялі ў зман назіральнікаў ад АБСЕ

Чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкама і прадстаўнікі абласной выбарчай камісіі далі станоўчы адказ на пытанне назіральнікаў місіі АБСЕ аб тым, ці павялічылі яны колькасць месцаў для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты ў Ленінскім і Маскоўскім раёнах Брэста.

Віцебскія “арганізацыі і партыі патрыятычнага накірунку” выказаліся ў падтрымку А.Лукашэнкі

25.11.2010 Віцебскія “арганізацыі і партыі патрыятычнага накірунку” выказаліся ў падтрымку А.Лукашэнкі

У Віцебску прайшла сустрэча актыву БРСМ, “Белай Русі”, грамадскага аб’яднання ветэранаў, прафсаюзнай арганізацыі і Беларускага саюзу жанчын, якія “адыгрываюць вялікую ролю ў правядзенні выбараў”, як піша газета “Віцебскі рабочы”.

Бялынічы: Першы агітацыйны пікет

25.11.2010 Бялынічы: Першы агітацыйны пікет

25 лістапада ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці адбыўся першы агітацыйны пікет. Яго правяла каманда кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева каля памяшкання мясцовага Дома быту. Пакуль жа ў Бялынічах перадвыбарная кампанія амаль нябачная, нідзе няма агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Гродна: Гарвыканкам перагледзеў сваё рашэнне аб месцах для агітацыі

25.11.2010 Гродна: Гарвыканкам перагледзеў сваё рашэнне аб месцах для агітацыі

Праваабаронцы адзначаюць палавінчатасць новага рашэння Гродзенскага гарвыканкаму, паколькі пікетаванне на самых вялікіх плошчах гораду – Савецкай і Леніна - па-ранейшаму забаронена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства