Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
27.11.2010 Баранавічы: Сустрэцца з Раманчуком прыйшлі сябры БРСМ, “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”
Прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый не столькі задавалі пытанні, сколькі казалі пра дрэннае жыццё ў Літве, Польшчы і асабліва ва Ўкраіне і распавядалі пра выдатнае сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі.
27.11.2010 Назіральнікі АБСЕ наведалі Салігорск
Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Марцін Бжазоўскі з Польшчы і Бьёрн-Эрык Лундквіст з Швецыі сустрэліся з прадстаўнікамі Салігорскай раённай камісіі па выбарах і мясцовымі незалежнымі назіральнікамі.
27.11.2010 Жыхары смаргонскіх “Каранёў” не змаглі ўбачыць выступ зямляка-кандыдата
26 лістапада акурат праз дзьве хвіліны пасля пачатку тэлевыступу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў смаргонскім мікрараёне “Карані” раптоўна прапала электрычнасць і адсутнічала 47 хвілін. Працягласць тэлевыступу – 30 хвілін.
27.11.2010 Гродна: Суды на баку ЦВК
Гродзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель атрымаў адказ з вызначэннем Вярхоўнага суда, куды ён звяртаўся са скаргай на пастанову ЦВК ад 18 лістапада, паводле якой Аляксандар Лукашэнка быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.
26.11.2010 Бяроза: Грамадская прыёмная А. Лукашэнкі важней за выступы кандыдатаў
У Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” за 24 лістапада на першай старонцы асобна выдзелена аб’ява, якая пачынаецца: “ВНИМАНИЕ”. Далей гаворыцца аб тым, што ў Брэсце праводзіць прыём грамадзян грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі.
26.11.2010 Наваполацк: Мясцовыя тэлеканалы не адмовіліся размясціць інфармацыю пра сустрэчу з кандыдатам ад БНФ
У Наваполацку мясцовыя тэлеканалы “Вектар” і “Лайнер” размясцілі абвесткі пра сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. Уладзімір Кунцэвіч, давераная асоба Кастусёва: "У мяне не было праблем з размяшчэннем гэтай інфармацыі".
26.11.2010 Салігорск: Месцаў для агітацыі стала больш
Салігорскі райвыканкам унёс змены ў сваё рашэнне "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты массавых мерапрыемстваў з мэтай здзяйснення перадвыбарчай агітацыі."
26.11.2010 ЦВК патрабуе вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае Аўтуховічу
Сёньня кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча. Яна паведаміла, што пасьведчаньне было выпісанае памылкова.
26.11.2010 Барысаў. Райвыканкам любіць, каб яго ўпрошвалі ...
Барысаўскі райвыканкам 25 лістапада прыняў рашэнне аб вызначэнні дадатковых месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў па-за памяшканнямі. Пры гэтым колькасць у якасць так і не перарасла.
26.11.2010 Бабруйск: Спіс месцаў для агітацыі пашырылі, а толку мала
- Гэтыя месцы зусім не людныя, гэта проста чарговая “адпіска” гарвыканкама, - лічыць Сяржук Лацінскі, давераная асоба Рыгора Кастусёва. - Чаму не дазволілі агітаваць на тых папулярных сярод бабруйчанаў месцах, якія мы выкарыстоўвалі падчас збору подпісаў?
26.11.2010 Ярмошына: "Калі будуць доказы, Някляева і Саньнікава здымем з выбараў"
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына на просьбу "Свабоды" пракамэнтавала выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што выбарчая кампанія кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава фінансуецца Расеяй.
26.11.2010 Магілёў: Някляеў сустрэўся з выбаршчыкамі і БРСМ
Падчас свайго візіту Някляеў разам са сваімі актывістамі і даверанымі асобамі наведаў свята БРСМ, якое праходзіла пад лозунгам “Зрабі свой выбар” каля кінатэатра “Радзіма” ў цэнтры Магілёва. Адметным было тое, што каб патрапіць на мерапрыемства, неабходна было прайсці праз браму з металадэтэктарамі.
26.11.2010 Брэсцкая вобласць: “Аўганцы” засведчылі сваю адданасць Аляксандру Лукашэнку
У № 94 газеты “Пінскі веснік” ад 26 лістапада надрукаваны “Зварот удзельнікаў Брэсцкай абласной канферэнцыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане” да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі”.
26.11.2010 Слуцк. Ярмошына адказала на скаргу праваабаронцы
Назіральніка праінфармавалі, што 23 лістапада Слуцкі райвыканкам унёс дапаўненні ў рашэнне, якое прадугледжвае дадатак пераліку месцаў, дазволеных для правядзення масавых мерапрыемстваў для перадвыбарчай агітацыі.
26.11.2010 Слуцк. Саннікаў сабраў дзвесце выбаршчыкаў на першай сустрэчы
Каля двухсот случчакоў прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым ў Слуцкім гарадскім Доме культуры 25 лістапада. Сустрэча працягвалася каля гадзіны. За гэты час Саннікаў і яго давераныя асобы адказалі на два дзесяткі пытанняў мясцовага электарату.