Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
15.11.2010 Брэст: Весці масавую агітацыю дазволілі на паркавых алеях і стрэльбішчы
Раённыя адміністрацыі абласнога цэнтра вызначылі месцы для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты РБ і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. У выніку найбольш ажыўленыя тэрыторыі ў цэнтры горада ў дазволены пералік не патрапілі.
15.11.2010 Гродзеншчына: Памежны спіс “нядобранадзейных” увесь час расце
14 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы Мікола Баўсюк, актывіст выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага. Баўсюка, які вяртаўся ў Беларусь рэйсавым аўтобусам, пасля пашпартнага кантролю на памежным пункце "Прывалка" трымалі каля дзвюх гадзін, праводзілі асабісты дагляд і спраўджвалі рэчы. Такую пільную ўвагу да сваёй асобы грамадска-палітычны актывіст тлумачыць сваім актыўным удзелам у выбарчай кампаніі.
15.11.2010 Зэльва: Бібліятэка інфармуе пра выбары
Цэнтральная раённая бібліятэка ў Зэльве нядаўна аформіла кніжную выставу “Выбары-2010”. Таксама інфармацыя папаўняецца за кошт перыядычных выданняў. Праўда, з незалежных выданняў няма ніводнай выразкі – інфармацыя збіраецца толькі з мясцовай раёнкі, з “Советской Белоруссии” і іншых дзяржаўных газет.
15.11.2010 Ідэалагічныя плакаты “Вместе мы Беларусь” з’явіліся ў Пінску
Пінскія рэкламныя агенцтвы пачалі вывешваць на білбордах плакаты з патрыятычным лозунгам “Вместе мы Беларусь”. Ёсць меркаванне, што гэты лозунг будзе выкарыстаны ў агітацыйнай кампаніі дзеючага кіраўніка дзяржавы.
15.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (8-14 лістапада)
З 85 скаргаў на неўключэнне 413 чалавек у склад УВК, суды адмовілі ў 83 выпадках (2 скаргі застаюцца неразгледжанымі). Суды праігнаравалі довады аб дыскрымінацыйным падыходзе выканкамаў да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і абгрунтавалі свае адмовы тым, што фармальныя працэдуры стварэння УВК былі выкананыя.
15.11.2010 Маладэчна: У выканкам завезены агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (фотафакт)
Цэнтральная выбарчая камісія яшчэ не абвесціла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а Маладэчанскі райвыканкам ужо атрымаў агітацыйныя матэрыялы Лукашэнкі. У сувязі з гэтым узнікае шмат пытанняў, адно з якіх: на якія сродкі была выраблена дадзеная прадукцыя?
15.11.2010 Баранавічы: Сустрэчы з выбаршчыкамі – на будоўлі (фота)
Што тычыцца месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, то гэта, акрамя маладога парку, тры маленькія скверы, якія знаходзяцца на ўскрайку горада, дзе заўсёды вельмі мала людзей. А ў старым парку праводзяцца вялікія рамонтныя работы.
15.11.2010 Салігорск: Матэрыялы праверкі подпісаў – пад грыфам “сакрэтна”
Назіральніку адмовілі ў прадстаўленні матэрыялаў праверкі падпісных лістоў. Адпаведны зварот праваабаронца Л.Мархотка перадаў у Салігорскую раённую камісію адразу пасля агучвання скандальных вынікаў праверкі подпісаў па Салігорскім раёне.
15.11.2010 Мазыр: Умовы для агітацыі пагоршыліся
Мазырскі райвыканкам скараціў колькасць месцаў для правядзення сустрэч у памяшканнях, на вуліцы, значна абмежаваны магчымасці для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў. З месцамі для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў трэба адзначыць знікненне істотнага пункта: “витрины магазинов, учреждений культуры, учреждений здравоохранения”.
14.11.2010 Бяроза: Старшыня раённай камісіі называе кандыдатаў “невядомымі”
“Для сяброў раённай камісіі не было нічога дзіўнага ў тым, што колькасць подпісаў у падпісных лістах за тых кандыдатаў у прэзідэнты, якіх нашы людзі не ведаюць, складае мізерны працэнт ад пражываючых на нашай тэрыторыі жыхароў Бярозаўшчны”.
14.11.2010 Салігорск: Бязглуздыя абмежаванні для агітацыі
У спіс дазволеных тэрыторыяў патрапілі толькі некаторыя стадыёны, школьныя спартовыя пляцоўкі і пляцоўкі каля сельскіх клубаў. Абсалютная большасць гэтых месцаў знаходзяцца на ўскрайку ці ў дварах, акрамя хіба клубных пляцовак у вёсках.
14.11.2010 Віцебская газета зняважліва напісала пра Уладзіміра Правальскага
На думку мясцовых праваабаронцаў, назва артыкула некарэтная і можа стаць падставай для зварота ў суд: пакуль Цэнтрвыбаркам не адмовіў віцебскаму патэнцыйнаму кандыдату ў магчымасці балатавацца, ніхто не мае права сцвярджаць, ці была “правальнай” яго ініцыятыва ўзяць удзел у выбарах.
13.11.2010 Барысаў: ЦВК просяць ацаніць паняцці "працоўны момант" і "бягучыя пытанні"
Барысаўская ТВК укараніла ў практыку сваёй працы такія не абумоўленыя Выбарчым кодэксам паняцці, як "працоўны момант" і "бягучыя пытанні", якія нібыта дазваляюць збірацца сябрам камісіі без прысутнасці назіральнікаў.
13.11.2010 Бяроза: ЦВК падтрымала закрытасць фармавання камісій
Не звярнула Лідзія Ярмошына ўвагі і на тое, што райвыканкам праігнараваў ранейшую рэкамендацыю Цэнтральнай камісіі наконт своечасовага інфармавання зацікаўленых суб’ектаў аб выбарчых мерапрыемствах шляхам размяшчэння адпаведных паведамленняў на афіцыйнай сайце райвыканкама.
12.11.2010 Рымашэўскі збіраецца выкарыстаць выбарчую кампанію для барацьбы з карупцыяй
“Мы не будзем загульвацца ў гульні рэжыма пад назвай “дэмакратычныя выбары”, -- заявіў Віталь Рымашэўскі, адзначыўшы, што для яго каманды выбары свабоднымі і справядлівымі не з’яўляюцца.