Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
11.11.2010 Барысаў: На сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам заганяюць прымусова
Да праваабаронцы Алега Мацкевіча па тэлефоне звярнуўся страціўшы надзею бацька навучэнца Барысаўскага палітэхнікума. Прычына звароту - дзіця прымушаюць з'явіцца на "сустрэчу з прэзідэнтам", пры гэтым не ўлічваецца яго стан здароўя. А хлопец мае другую групу інваліднасці па анкалагічнаму захворванні. Прад'яўленне медыцынскіх дакументаў і просьбы вызваліць яго па стане здароўя ад стаяння ў масоўцы на сустрэчы з Лукашэнкам так і не падзейнічалі.
11.11.2010 Бабруйск: Колькасць сабраных подпісаў агучылі толькі па Ленінскім раёне
У бабруйскіх СМІ з’явілася даволі сціплая інфармацыя па колькасці сабраных за розных прэтэндэнтаў подпісаў. Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” у № 89-м адзначае толькі, што 11 ініцыятыўных груп, якія працавалі ў Ленінскім раёне, сабралі агулам “рэкордную колькасць” - 28 846 подпісаў. Больш падрабязных дадзеных гэта выданне не падае.
11.11.2010 На Брэстчыне абвешчаныя вынікі праверкі падпісных лістоў
З паведамлення абласной камісіі вынікае, што, хоць у асобных раёнах у чатырох вылучэнцаў - Статкевіча, Саннікава, Рымашэўскага і Уса - колькасць несапраўдных подпісаў перавышае 15% ад праверанага, у цэлым па Брэсцкай вобласці ўсімі прэтэндэнтамі неабходная норма выкананая.
11.11.2010 Салігорск: Ці знойдзецца на гэты раз крэсла для назіральніка?
Многія сябры новаствораных участковых камісій ужо траплялі ў поле зроку праваабаронцаў. Дырэктар СШ №11 Уладзімір Каштальян, напрыклад, быў старшынёю камісіі на ўчастку, які месціўся ў будынку школы. Для назіральніка ад БХК тады ва ўстанове адукацыі не знайшлося крэсла, і гэта стала тлумачэннем адмовы ў акрэдытацыі.
11.11.2010 Бабруйск: У камісіі Першамайскага раёна знайшліся лішнія подпісы за Някляева
Пасля тэлефоннай размовы з супрацоўнікамі ЦВК старшыня камісіі Віктар Гарбанёў усё ж назваў лічбу зарэгістраваных подпісаў – 3 579. Але тут у Алены Мядзведзевай, сябры ініцыятыўнай групы У.Някляева, узнікла пытанне – адкуль узяліся лішнія 304 подпісы, бо ёю былі здадзеныя 3 275.
11.11.2010 Сябры Партыі БНФ накіравалі запыты ў Гродзенскую памежную групу
Сябры Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Яўген Скрабутан накіравалі заявы начальніку Гродзенскай пагранічнай групы палкоўніку І.Буткевічу. У сваім запыце актывісты просяць растлумачыць прычыны, паводле якіх іх затрымлівалі супрацоўнікі памежных службаў пры перасячэнні мяжы для агляду асабістых рэчаў.
11.11.2010 ЦВК ухваліла таемнасць працэсу праверкі подпісаў
Скарга назіральніка ад БХК на дзеянні Салігорскага выбаркаму падчас праверкі подпісаў не была задаволена Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
11.11.2010 Барысаў: Першую празрыстую скрыню прапануюць усталяваць на "паказальным" участку
Індывідуальны прадпрымальнік з Барысава, які не афішуе свайго імя, за свае сродкі вырабіў першую ў горадзе празрыстую скрыню для галасавання. Усталяваць яе ён прапануе на "паказальным" участку у цэнтры горада.
11.11.2010 Пінская ТВК абвесціла вынікі праверкі падпісных лістоў
Паведамленне размешчана на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкаму. У публікацыі не пазначана колькасць забракаваных ТВК подпісаў, хаця вядома, што прызнаныя несапраўднымі подпісы былі.
11.11.2010 Маларыта: Сайты райвыканкама і "раёнкі" не інфармуюць пра сфармаваныя участковыя камісіі
Па стане на 11 лістапада так і не было размешчана рашэнне мясцовай улады аб стварэнні ўчастковых камісій на тэрыторыі раёна, хаця сямідзённы тэрмін з моманту прыняцця гэтага рашэння, вызначаны заканадаўствам для публікацыі такіх дакументаў, мінуў.
11.11.2010 Брэст: Мытня рыхтуецца да выбараў
Клопат пра гэта ўзялі на сябе прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі БРСМ. Ці будзе у "кутку выбаршчыка" прысутнічаць у вольным доступе агітацыйная літаратура ўсіх без выключэння зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, у прэс-службе Брэсцкай мытні адказаць не здолелі.
11.11.2010 Пінскі раён: Магчымасці для агітацыі – даволі ліберальныя
Назіральнікі адзначаюць, што рашэнне прынятае пінскім райвыканкамам, дае вялікую магчымасць кандыдатам у прэзідэнты правесці годную агітацыйную кампанію.
10.11.2010 Віцебшчына: Па колькасці прызнаных подпісаў у лідэрах Лукашэнка, Някляеў і Статкевіч
Усе подпісы, сабраныя за Уладзіміра Правальскага, прызналі несапраўднымі. Найменшая колькасць подпісаў, прызнаных сапраўднымі, -- за вылучэнне Андрэя Саннікава.
10.11.2010 Талачын: Практычна ўсе подпісы прызнаныя сапраўднымі
Якіх-небудзь непрыемных нечаканасцяў для патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты не здарылася. Практычна ўсе подпісы, якія падлягалі праверцы, прызнаныя сапраўднымі. Колькасць несапраўдных подпісаў не перавышае 10 ні ў аднаго з прэтэндэнтаў.
10.11.2010 Віцебск: Міліцыя праводзіць праверку па факце падробкі падпісных лістоў ініцыятыўнай групай Правальскага
Выбарчая камісія Першамайскага раёна Віцебска, куды былі здадзены больш за 100 тысяч подпісаў, накіравала падпісныя лісты на крыміналістычную экспертызу. Спецыялісты пацвердзілі, што гэта – ксеракопіі. І цяпер, паводле распараджэння пракуратуры, Першамайскі РАУС праводзіць праверку фактаў падробкі.