Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
10.11.2010 Гродна: гарадскія суды “адфутболілі” скаргі партый БСДГ і БНФ
Прадказальна скончыўся разгляд скаргаў партый БСДГ і БНФ на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій у судах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна.
10.11.2010 Віцебшчына: Спісы ўчастковых камісій з’явіліся не паўсюль
Паводле выбарчага заканадаўства, спісы ўчастковых камісій мусілі быць апублікаваныя не пазней як на 7-мы дзень пасля зацвярджэння. Якраз тыдзень мінуў з 3 лістапада – гэта быў апошні тэрмін фармавання ўчастковых камісій, але на афіцыйных сайтах Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Вушацкага райвыканкамаў належная інфармацыя так і не з’явілася.
10.11.2010 Полацк: Подпісы залічылі
У Полацку тэрытарыяльная выбарчая камісія прыняла рашэнне прыняць як сапраўдныя подпісы, здадзеныя сябрамі ініцыятыўных груп, якім былі выдадзены пасведчанні з памылкамі ў напісанні прозвішча ці імя.
10.11.2010 Віцебскі праваабаронца аспрэчвае склад участковай камісіі №35
Павел Левінаў у камісію не трапіў. Але ён перакананы, што туды не павінны былі ўключыць і Андрэя Маркоўскага, які не меў 10 належных па законе рэкамендацыйных подпісаў грамадзян. Двое з іх напісалі пісьмовыя заявы пра тое, што па подпісы ад А.Маркоўскага да іх не звярталіся. П.Левінаў накіраваў гэтыя дакументы ў ЦВК.
10.11.2010 Полацк: спіс месцаў для агітацыі пашыраны
Змяненні закранулі толькі пералік месцаў для правядзення мітынгаў і пікетаў з мэтай агітацыі. Упершыню ў гэты спіс патрапіла пляцоўка перад Домам гандлю – фактычна гандлёвы цэнтр горада, дзе і ў будні, і выходныя дні бывае мноства людзей.
10.11.2010 Дрыбінская раённая камісія звестак не выдае
Карэспандэнт абласной агульнапалітычнай газеты “Узгорак” Галіна Будная ўжо які дзень запар спрабуе атрымаць звесткі аб колькасці пададзеных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, а таксама аб выніках праверкі подпісаў, але кожны раз натыкаецца на непрабіўную сцяну – ніхто ёй не дае ніякай інфармацыі.
10.11.2010 Слуцк: Раёнка пачала пісаць пра выбары
З пачатку выбарчай кампаніі раённая газета "Слуцкі край" упершыню размясціла на сваім сайце матэрыял перадвыбарнай тэматыкі.
10.11.2010 Слонім: Газета мясцовай улады ведае вынікі выбараў?
Друкаваны орган мясцовага райвыканкама газета “Слонімскі веснік” не напісала ніводнага радка пра тое, як ішоў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І раптам сёння, 10 лістапада, на першай старонцы “раёнкі” з’явіліся тры інфармацыі пад рубрыкай “Вабары-2010”.
10.11.2010 Някляеў аднавіў актывіста “Гавары праўду!” у ВНУ
Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ўладзіміра Кумца паабяцалі зноў зрабіць студэнтам 5-га курса Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага ўніверсітэта. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Уладзімір Някляеў, які сёння хадзіў да кіраўніка гэтай ВНУ.
10.11.2010 Шклоў: Да назіральніка завіталі міліцыянеры
Раніцай 9 лістапада ў кватэру да назіральніка пры Шклоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міхаіла Кучарэнкі завіталі супрацоўнікі міліцыі. Яны спрабавалі высветліць, чаму летам гэтага года Міхаіл Кучарэнка і іншыя грамадскія актывісты са Шклоўскага раёна збіралі подпісы супраць перадачы мясцовых вадаёмаў у арэнду прыватным прадпрымальнікам.
10.11.2010 Барысаў: ТВК перайменавала "працоўны момант" у "бягучыя пытанні"
Назіральнік Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Барысаўскай ТВК на сваю пісьмовую просьбу растлумачыць, чаму яго не пусцілі на паседжанне, названае сакратаром камісіі "рабочым момантам".
10.11.2010 Баранавічы: Як і раней, дзейнічае прынцып “начальнік - падначаленыя”
Ніякіх рэальных зменаў у арганізацыі і правядзенні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года не будзе. Да такой высновы прыйшлі баранавіцкія праваабаронцы і сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты, прааналізаваўшы спісы 66 участковых выбарчых камісій.
10.11.2010 Жодзіна: Прапановы выканкама па месцах для агітацыі падтрыманы адзінагалосна
Разгляд пытання не выклікаў заўваг ці прапаноў з боку сябраў камісіі, і на працягу 10 хвілін завершыўся адзінагалоснай падтрымкай. Галоўным для прадстаўнікоў гарадской камісіі ў гэты дзень стала размеркаванне друкаваных матэрыялаў для ўчастковых камісій.
10.11.2010 Баранавічы: Суд традыцыйна прыняў бок выканкама
9 лістапада Баранавіцкі гарадскі суд разглядзеў скаргу старшыні гарадской Рады Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы на дзеянні гарвыканкама па неўключэнню трох сяброў ТБМ у склад участковых камісій.
10.11.2010 Віцебскія райсуды не задаволілі скаргі “Справядлівага свету”
Падчас пасяджэння ў Кастрычніцкім райсудзе прадстаўніца раённай адміністрацыі Святлана Антошына заявіла, што ўсіх 8 сябраў “Справядлівага сьвету” не ўключылі ў камісіі па той прычыне, што “яны ўхіляліся ад працы ў камісіях раней”.