Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
10.11.2010 Гістарычная падзея ў Баранавічах: ТВК правяла прэс-канферэнцыю
9 лістапада адбылася першая ў гісторыі Баранавічаў прэс-канферэнцыя гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая была прысвечана вынікам збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
10.11.2010 Салігорская пракуратура: чакайце – вам адкажуць
"Атрымліваецца, што, напрыклад, на мой запыт аб прысутанасці на паседжанні па ўтварэнні выбарчай камісіі мне могуць адказаць ужо праз некалькі тыдняў пасля яе фармавання. Сітуацыя абсурдная", -- каментуе пазіцыю пракуратуры Леанід Мархотка.
10.11.2010 Магілёў. Камісія не дае звесткі аб колькасці забракаваных подпісаў
Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія г.Магілёва не дае звесткі аб выніках праверкі подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.
10.11.2010 Брэст: Ануляваць подпісы за Саннікава перадумалі
Як паведамілі ў ініцыятыўнай групе Андрэя Саннікава, 9 лістапада іх прадстаўнікоў выклікалі ў выбарчую камісію Ленінскага раёна г.Брэста, паведаміўшы, што ў падпісных лістах за гэтага вылучэнца колькасць парушэнняў перавышае ўсталяваны ліміт.
09.11.2010 Бяроза: Правяраць подпісы даверылі не ўсім сябрам камісіі
З агучаных актаў праверкі стала вядома, што подпісы правяралі толькі 6 сябраў выбарчай камісіі, трое з якіх – работнікі Бярозаўскага райвыканкама. Астатнія 7 сябраў камісіі ўдзелу ў праверцы подпісаў не прымалі. Яны былі на паседжанні ў якасці “вясельных генералаў”.
09.11.2010 Полацк: Подпісы Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча правяралі дадаткова
Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў найбольшая колькасць подпісаў – каля 2 300 - пададзена за Алеся Міхалевіча. Следам за ім ідуць Уладзімір Някляеў (крыху больш за 2 000) і Андрэй Саннікаў (каля 800 подпісаў).
09.11.2010 Пінск: Прынцып фармавання камісій – вытворчая падпарадкаванасць
Пінскія ўчастковыя камісіі сфармаваны ў асноўным з прадстаўнікоў працоўных калектываў, на прадпрыемствах якіх знаходзяцца выбарчыя ўчасткі. Напрыклад, у камісіі № 57 з 13 сябраў камісіі 12 - работнікі розных аддзелаў філіала РУП “Брэстэнерга” Пінскія электрычныя сеткі, а яшчэ адзін – вылучэнец ад БРСМ, які таксама працуе на гэтым прадпрыемстве.
09.11.2010 Пінск: Выбары па лепшым кошце (фотафакт)
Відаць, у сітуацыі інфармацыйнага вакууму, які існуе вакол галоўнай палітычнай падзеі года і пяцігоддзя, а таксама зацятага маўчання мясцовых СМІ, аб’екты гандлю ўзялі на сябе ролю палітычных інфарматараў.
09.11.2010 Суд Жлобінскага раёна пакінуў без змянення рашэнне райвыканкама аб утварэнні ўчастковых камісій
Актывісты апазіцыі скардзіліся, што ў камісіі былі ўключаны толькі чацвёра іх прадстаўнікоў і што на паседжанні па ўтварэнні камісій кандыдатуры зусім не абмяркоўваліся. Прадстаўнік райвыканкама патлумачыў на гэта, што кандыдатуры “былі абмеркаваны да паседжання ў розных кабінетах”.
09.11.2010 Каларыстыка ўчастковых камісій Мінска і Мінскага раёна
Калі правесці эксперымент -- пакласці перад сабой спісы камісій, замаляваць чырвоным прадстаўнікоў праўладных арганізацый, а зялёным – вылучэнцаў паслухмяных уладзе прафсаюзаў, мы атрымаем такія ж прапорцыі колераў, як дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.
09.11.2010 Брэст: Чарговыя правакацыйныя ўлёткі
Ва ўлётцы ўтрымліваецца вельмі негатыўная інфармацыя пра мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Чайкоўскага, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп адразу некалькіх альтэрнатыўных вылучэнцаў кандыдатамі ў прэзідэнты РБ. Улётка выпушчана пад загалоўкам “Рэальная праўда ад кампаніі “Гавары праўду!”, і на ёй размешчаны лагатып гэтай грамадзянскай ініцыятывы.
09.11.2010 Актывіста групы Ўладзіміра Някляева адлічылі з інстытута
Актывіста выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Ўладзіміра Кумца адлічылі з Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.
09.11.2010 ЦВК: 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты адолелі 100-тысячны бар’ер
Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Толькі прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі не справіўся з заданнем — ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.
09.11.2010 Гродна: Ва ўчастковых камісіях відавочны гендэрны дысбаланс
Прыкладам, у складзе 66 камісій па Ленінскім раёне ўсяго 779 чалавек. З іх 577 (74%) складаюць менавіта жанчыны, мужчын у камісіях толькі 202. Некаторыя камісіі цалкам складаюцца з жанчын. Па 13 кабет у камісіях выбарчых участкаў №№31, 35, 52, 57, 58. Толькі па адным мужчынскім прадстаўніку ўключаны ў камісіі ўчасткаў №№ 6, 9, 14, 17, 27, 30, 34, 39, 54. Падобная сітуацыя назіраецца і ў камісіях Кастрычніцкага раёну г.Гродна.
09.11.2010 Рэчыца: Подпісы за Дзмітрыя Уса і Віталя Рымашэўскага забракаваны
Подпісы за Уса былі ануляваны на той падставе, што людзі адмовіліся ад таго, што падпісваліся за патэнцыйнага кандыдата. Былі хібы, па звестках камісіі, і ў подпісах за Рымашэўскага. Так як 5 з 24 подпісаў былі прызнаныя несапраўднымі, то і ўсе подпісы таксама былі зведзены да нуля.