Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

25.12.2010 У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

Ператрус у праваабаронцы з Маладэчна Алеся Капуцкага праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.293 КК РБ.

25.12.2010 Зварот Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы “Усходняе партнёрства”

24 снежня шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый падпісалі сумесны зварот Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства», дзе асудзілі жорсткі разгон дэманстрацыі 19 снежня і заклікалі ўлады вызваліць з-пад варты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў, а таксама спыніць палітычна матываваны пераслед грамадзянаў.

Выбары на Гомельшчыне: Рэгіянальны зрэз

25.12.2010 Выбары на Гомельшчыне: Рэгіянальны зрэз

У вобласці 31 дэмакратычны актывіст быў уключаны ў склад участковых камісій. З іх ні адзін не меў магчымасць пералічыць усе бюлетэні на сваім участку. Назіральнікі не мелі рэальнай магчымасці назіраць за падлікам галасоў, бо немагчыма гэта было зрабіць з адлегласці 5-15 метраў.

Выбары ў Бабруйску: Рэгіянальны зрэз

25.12.2010 Выбары ў Бабруйску: Рэгіянальны зрэз

Сябры камісій успрымалі назіральнікаў як патэнцыйных ворагаў, увесь працэс іх “супрацы” нагадваў партызанскую вайну. Адны – адсочвалі і фіксавалі шматлікія парушэнні, другія – “хаваліся ў акопы” і адмаўляліся даваць нават самую элементарную інфармацыю.

Выбары ў Пінску: Рэгіянальны зрэз

25.12.2010 Выбары ў Пінску: Рэгіянальны зрэз

Пры падліку галасоў назіральнікі сядзелі на адлегласці 8-10 метраў. Сам падлік адбываўся не больш за адну гадзіну. Лічылі па завядзённай працэдуры: ціха, хутка на загадзя падрыхтаваных аркушыках паперы. Потым старшынямі камісій былі агучаны выніковыя лічбы.

Рэальныя вынікі выбараў па Мінску: за Лукашэнку ад 32 да 45 працэнтаў

24.12.2010 Рэальныя вынікі выбараў па Мінску: за Лукашэнку ад 32 да 45 працэнтаў

Дадзены артыкул падрыхтаваны Вінцуком Вячоркам на падствае дадзеных назіральнікаў з мінскіх участкаў. Згодна з АФІЦЫЙНЫМІ вынікамі, падтрымка Лукашэнкі ў сталіцы вагаецца ад 32 да 45 працэнтаў.

24.12.2010 У Смаргоні забралі на допыт Шульжыцкага

У Смаргоні міліцыя забрала з дому актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Шульжыцкага, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва.

24.12.2010 БАЖ звярнуўся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікала звярнуць увагу на шматлікія парушэнні закона, якія мелі месца ў апошнія дні.

На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца

24.12.2010 На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца

24 снежня напрыканцы паседжання Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына ўзгадала, што РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” таксама звярнулася ў камісію з заявай аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі. Праваабарончае аб’яднанне на паседжанні прадстаўляў юрыст Гары Паганяйла.

24.12.2010 З офіса Дзмітрыя Уса забралі ўсю тэхніку і выбарчую дакументацыю

Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.

Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі

24.12.2010 Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі

Арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека прынялі адкрыты зварот да прэзідэнта Беларусі, у якім заклікалі вызваліць сотні дэманстрантаў, журналістаў, палітыкаў, затрыманых за мірнае выражэнне сваёй думкі на пл. Незалежнасці ў Мінску ўвечары 19 снежня. Заклапочанасць выклікае і лёс іншых затрыманых.

Рэгіянальны зрэз выбараў: САЛІГОРШЧЫНА

24.12.2010 Рэгіянальны зрэз выбараў: САЛІГОРШЧЫНА

Прааналізаваўшы тры этапы выбарчага працэсу - збор подпісаў, агітацыйны перыяд і галасаванне з падлікам галасоў - можна заўважыць наступную тэндэнцыю: чым бліжэй да заканчэння выбараў, тым менш гульняў у лібералізацыю і дэмакратыю. Кожны новы этап выбарчай гонкі прыносіў усё большыя перашкоды з боку ўладаў.

24.12.2010 ЦВК не задаволіў скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі

Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва аб прызнанні выбараў несапраўднымі. Такое рашэнне члены ЦВК аднагалосна прынялі 24 снежня.

24.12.2010 ЦВК адмовіўся хадайнічаць аб вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты

На сённяшнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Юрый Хадыка звярнуўся да камісіі з патрабаваннем выступіць з хадайніцтвам да праваахоўных органаў. На думку Хадыкі, ЦВК мусіць запатрабаваць вызвалення ўсіх затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты.

24.12.2010 Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў выступае за вяртаньне да санкцыяў

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Розэнталь у размове з прадстаўніком ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіў, што яго краіна гатовая бліжэйшым часам зрабіць адпаведныя захады ў дачыненьні да Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства