Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
25.10.2010 Полацк: Нарэшце ўзгадалі
Газета “Полацкі веснік” нарэшце вырашыла праінфармаваць палачанаў і жыхароў Полацкага раёна пра бягучую прэзідэнцкую кампанію.
25.10.2010 У Баранавіцкім універсітэце збіраць подпісы і падпісацца за Лукашэнку жадаючых няма (фотафакт)
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце працягваецца збор подпісаў за дзеючага прэзідэнта, але збіраць подпісы і падпісацца за Аляксандра Лукашэнку мала жадаючых.
25.10.2010 Падчас выбараў будуць вывучацца настроі мазырчукоў
Аказалася, што на працу мазырчукоў набірае Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Толькі навошта з гэтага рабіць таямніцу?
25.10.2010 Маладэчна: афіцыйны курс на маўчанне
У маладэчанскіх СМІ па-ранейшаму не звяртаюць увагі на выбары. А выбарчыя плакаты ў горадзе размясцілі на ўстановах збольшага ў малазаўважных месцах.
25.10.2010 Баранавічы: Па зборы подпісаў лідзіруе ініцыятыўная група Статкевіча
Многія грамадскія актывісты асцерагаліся, што цікавасць да пікетаў па збору подпісаў хутка пойдзе на спад. Аднак такія меркаванні пакуль не спраўджваюцца: выбаршчыкі працягваюць актыўна падпісвацца.
23.10.2010 Ваенкамат цікавіцца баранавіцкімі маладафронтаўцамі
Баранавіцкіх маладафронтаўцаў выклікаюць у ваенкамат, спрабуючы адцягнуць ад збору подпісаў.
23.10.2010 Бялынічы: Усебеларускі народны сход важней за выбары?
У апошніх нумарах раённай газеты “Зара над Друццю” тэма маючых адбыцца выбараў наогул не ўзгадваецца. Цэнтральная тэма двух апошніх нумароў газеты - 4 Усебеларускі народны сход.
23.10.2010 Пінскі выбарчы крэатыў (фотафакт)
Плакат у вітрыне з жаночай бялізнай ад беларускага вытворцы, безумоўна, прыцягне ўвагу пінскіх выбаршчыкаў да галоўнай палітычнай падзеі краіны.
23.10.2010 Брэсцкі абласны суд падтрымаў пазіцыю ўладаў
Рашэнне Брэсцкага абласнога суда было прадказальна: пакінуць скаргу выбаршчыкаў, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў склад раённай камісіі, без задавальнення.
22.10.2010 Праваабаронца заяўляе пра грубыя парушэнні заканадаўства прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі
22 кастрычніка прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч накіраваў у Цэнтральную камісію скаргу па фактах, выкладзеных у публікацыі на сайце Еўрапейскага радыё для Беларусі.
22.10.2010 Пінск: У мясцовым друку – выключна афіцыйная інфармацыя па выбарах
Дзяржаўныя газеты друкуюць выключна афіцыйныя дакументы, якія тычацца арганізацыі выбараў. Так, у сённяшнім нумары газеты “Пінскі веснік” апублікавана рашэнне Пінскага гарвыканкаму ад 15.10.2010г. “Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
22.10.2010 Раёнкі Гомельскай вобласці нагадваюць людзям пра цяжкія 90-ыя
Раёнкі Гомельскай вобласці, у прыватнасці, рэчыцкая газета “Дняпровец” і “Лоеўскі край” вырашылі з мэтай “крыпта-рэкламы” дзеючай улады зрабіць на сваіх старонках экскурс у гісторыю і змясцілі падборкі “Ад выбараў да выбараў”, “З мінулага тысячагоддзя ў дзень сённяшні”.
22.10.2010 Магілёў: Адміністрацыя давяла да прадпрыемстваў квоты на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі
На дзвярах у актавую залу адміністрацыі Ленінскага раёну г. Магілёва вісіць цікавы дакумент, які мае назву “Спіс прадпрыемстваў, што вылучаюць прадстаўнікоў у склад участковых камісій”.
22.10.2010 Гомель: Подпісы за А.Лукашэнку збіраюць у абласной бібліятэцы
Гомельскія праваабаронцы 22 кастрычніка вырашылі наведаць “грамадскую прыёмную”, створаную з мэтай “разгляду зваротаў жыхароў горада”. У Чыгуначным раёне такая структура дзейнічае, згодна інфармацыі гарвыканкама, у кабінеце № 6 абласной бібліятэкі імя Леніна на плошчы Перамогі.
22.10.2010 Салігорск: За паўгады колькасць выбаршчыкаў павялічылася?
Адносна папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы, што адбыліся ўвесну, колькасьць участкаў павялічылася на адзін. Як паведамляе Салігорскі тэлевізійны тэлеканал са спасылкай на выканаўчы камітэт, гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва.