Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
26.10.2010 Намеснік міністра інфармацыі праінструктаваў раённыя СМІ
Як стала вядома "Праваабаронцам за свабодныя выбары", 22 верасня намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук сустрэўся з калектывамі буйнейшых салігорскіх дзяржаўных СМІ - Салігорскага тэлеканала і газеты “Шахцёр”. Чыноўнік тлумачыў журналістам, як неабходна асвятляць падзеі рэгіёна, горада і краіны, а таксама маючы адбыцца 4-ы Усебеларускі народны сход.
26.10.2010 Магілёў: Спіс з квотамі на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі знялі
“Спіс прадпрыемстваў, што вылучаюць прадстаўнікоў у склад участковых камісій”, вывешаны дагэтуль на дзвярах актавай залі Адміністрацыі Ленінскага раёну Магілёва, знік. Пра гэта паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын. Ніякай тлумачальнай інфармацыі з гэтай нагоды сябры выбарчай камісіі не даюць.
26.10.2010 У Віцебску зноў напалі на збіральніка подпісаў
Ахвярай нецвярозых жыхароў шматкватэрнага дома па праспекце Будаўнікоў стаў Сяргей Уласаў, збіральнік подпісаў за вылучэнне Віталя Рымашэўскага. Актывіст сутыкнуўся з агрэсіўна настроенымі грамадзянамі ў пад’ездзе. Яны не толькі выказалі незадавальненне працай збіральніка подпісаў, але і пусцілі ў ход кулакі.
25.10.2010 Віцебск: Горад у чаканні выбараў (фотарэпартаж)
У Віцебску на вуліцах у шматлюдных месцах пачала з'яўляцца вонкавая рэклама, якая паведамляе гараджанам пра маючыя адбыцца выбары. Галоўным чынам, гэта шчыты і расцяжкі "савецкага тыпу" розных памераў з аднатыпнай інфармацыяй.
25.10.2010 У Брэсцкім раёне пра выбары амаль не ўспамінаюць, галоўнае - Усебеларускі народны сход
Ні афіцыйны сайт Брэсцкага райвыканкама, ні дзяржаўная раённая газета “Заря над Бугом” не лічаць цяперашнюю выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь важнай падзеяй, годнай рэгулярнага інфармавання грамадзян.
25.10.2010 Віцебск: Абласная выбарчая камісія замоўчвае скаргі і парушэнні
У апошніх нумарах мясцовых газет кіраўніцтва камісіі канстатуе, што выбарчая кампанія праходзіць без трывожных інцыдэнтаў. І гэта выклікае абурэнне тых, хто накіроўваў туды скаргі.
25.10.2010 Гомель: Члены Беларускага саюза афіцэраў распавядуць «аб сапраўдных мэтах апазіцыі»
«Члены абласной арганізацыі БСА будуць весці тлумачальную работу сярод насельніцтва «аб сапраўдных мэтах апазіцыі і іх спробах сумесна са знешнімі сіламі дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю у краіне», - піша «Гомельская праўда».
25.10.2010 Гродзеншчына: Больш за ўсіх сабрана подпісаў за вылучэнне Саннікава
На Гродзеншчыне ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты пачынаюць актыўна здаваць ў тэрытарыяльныя камісіі сабраныя подпісы.
25.10.2010 Бабруйск: Зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку не спраўляюцца з планам
Настаўніца, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і якую выклікалі ў школу з пашпартам, распавяла, што жаданне ці нежаданне падпісацца нават не абмяркоўвалася. У аддзеле кадраў былі падрыхтаваныя спісы з прозвішчамі і дадзенымі, а выкліканым заставалася толькі паставіць дату і подпіс.
25.10.2010 Наваполацк: Зборшчыкаў подпісаў ратавала міліцыя
У Наваполацку міліцыі прыйшлося ратаваць двух зборшчыкаў подпісаў ад агрэсіўнага п’янага грамадзяніна.
25.10.2010 Бяроза: За Кастусёва збіралі подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам
Не абышлося і без характэрнага інцыдэнта. Маладая кабета папрасіла сяброўку сфатаграфаваць яе на мабільны тэлефон пад бел-чырвона-белым сцягам, але калі яна пабачыла, што патрапіла ў аб’ектыў мясцовага карэспандэнта, на яе твары з’явіўся жах.
25.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (18-24 кастрычніка)
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" прапануюць азнаёміцца з тыднёвым аналітчыным аглядам па выніках маніторынгу кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
25.10.2010 Слуцк: Выбаршчыкаў падпісваюць за Лукашэнку, масава збіраючы пашпарты
Збіраючы подпісы па месцы жыхарства выбаршчыкаў, каманды альтэрнатыўных кандыдатаў сутыкаюцца з тым, што грамадзяне проста не маюць пашпартоў - дакументы збіраюць для афармлення падпісных лістоў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
25.10.2010 Баранавічы: Ліквідаваны ўчастак, на якім на мясцовых выбарах перамог апазіцыйны кандыдат
Баранавіцкі гарвыканкам ліквідаваў выбарчы участак, на якім падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў перамог апазіцыйны кандыдат Аляксандр Галькевіч. Па выніках падліку галасоў старшыня участковай камісіі Уладзімір Кунік смела заявіў: “На гэтым участку сумленнем не гандлююць. Ніхто і ніколі”.
25.10.2010 У Віцебску А.Мілінкевіч збіраў подпісы за Р.Кастусёва, а А.Міхалевіч – за сябе
Паводле збіральнікаў подпісаў, іх праца на пікетах ужо малаэфектыўная: пераважная большасць тых, хто хацеў прыйсці ды падпісацца, ужо гэта зрабілі. Апошнія дні кампаніі па зборы подпісаў ініцыятыўныя групы праводзяць, пераважна ходзячы па кватэрах. Усяго, паводле каардынатараў ініцыятыўных груп, за Алеся Міхалевіча ў Віцебску сабралі прыблізна 4 тысячы подпісаў, за Рыгора Кастусёва – каля 5 тысяч.