viasna on patreon

Больш за 30 арганізацый грамадзянскай супольнасці Украіны выступілі ў падтрымку калег з Беларусі

2021 2021-02-18T07:37:11+0300 2021-02-18T08:34:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrus-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля ператрусу ў Магілёўскім аддзяленні "Вясны".

Пасля ператрусу ў Магілёўскім аддзяленні "Вясны".

Заява ўкраінскіх грамадскіх арганізацый у сувязі з масавымі ператрусамі праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі.

"Улады Рэспублікі Беларусь працягваюць атакаваць грамадзянскую супольнасць. 16 лютага рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі нанёс удар па самых вядомых праваабарончых арганізацыях – праваабарончаму цэнтру "Вясна" і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Ператрусы прайшлі ў офісах гэтых арганізацый, а таксама ў кватэрах больш за 30 праваабаронцаў і журналістаў па ўсёй краіне," - паведамляецца ў заяве, апублікаванай на сайце "Усход-SOS".

У прыватнасці, раніцай ператрусы пачаліся ў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага, юрыста БАЖ Алега Агеева і ў офісе БАЖ; дома ў гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай, гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца, актывіста і валанцёра Валерыя Сляпухіна, менскай праваабаронцы з ПЦ "Вясна" Наталлі Сацункевіч, сябраў Магілёўскага аддзялення гэтай арганізацыі Аляксея Колчына і Барыса Бухеля, кіраўнікоў мазырскай  і светлагорскай філіялаў ПЦ "Вясна" Уладзіміра Целяпуна і Алены Маслюковай, у офісах ПЦ "Вясна" ў Менску; у прэс-сакратара Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозкова Яўгеніі Парашчанкі, магілёўскага журналіста Алеся Буракова, віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды, берасцейскіх валанцёрак Кацярыны Бажко і Ганны Багдановіч, сябраў незалежнага прафзвязу РЭП Ігара Комліка, Андрэя Комлік-Ямаціна і ў офісе гэтай арганізацыі, юрыста Крысціны Рыхтэр, у бацькоў праваабаронцы і сузаснавальніка ініцыятыў BY_help і BYSOL Андрэя Стрыжака ў Рэчыцы, а таксама ў іншых праваабаронцаў і журналістаў... 

Гэтаму папярэднічала хваля дыскрэдытацыйных артыкулаў і тэлевізійных сюжэтаў у праўладных сродках масавай інфармацыі, дзе праваабаронцаў і незалежных журналістаў называлі "экстрэмістамі, якія прыкрываюцца Дэкларацыяй правоў чалавека" і фактычна абвінавачвалі ў падрыхтоўцы "дзяржаўнага перавароту".

Можна зрабіць выснову, што беларускія ўлады даўно рыхтавалася нанесці зруйнавальны ўдар па грамадзянскай супольнасці, якая заставалася ледзь не адзіным засцерагальнікам ад структурнага самавольства ў краіне. Верагодна, у бліжэйшы час мішэнямі рэпрэсій стануць і іншыя актыўныя прадстаўнікі беларускага грамадства.

На нашых вачах рэжым Лукашэнкі дэманстратыўна і груба парушае ўсе ўзятыя Рэспублікай Беларусь абавязацельствы ў сферы правоў чалавека. Калі яго не спыніць, злачынствы супраць правоў чалавека ў Беларусі стануць яшчэ больш грубымі і масавымі, што ў выніку прынясе пакуты не толькі беларускаму народу, але і падарве ўсю сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

Нагадваем, што "Дэкларацыяй аб праваабаронцах" краіны-сябры ААН прызналі, што дзейнасць праваабаронцаў з'яўляецца залогам калектыўнага міру і ўстойлівага развіцця. Ціск на праваабаронцаў з'яўляецца недапушчальным парушэннем абавязанняў беларускага ўрада ў сферы правоў чалавека, узятых перад сусветнай супольнасцю. У сітуацыі, якая склалася, абавязкам усіх дэмакратычных краін з'яўляецца распачыненне усіх неабходных дзеянняў для таго, каб спыніць незаконны ціск на праваабарончую і журналісцкую супольнасці Беларусі і прадухіліць яшчэ больш грубыя і масавыя парушэнні.

Мы звяртаемся да Вярхоўнай Рады Украіны, Кабінета Міністраў, Міністэрства замежных спраў Украіны, Прэзідэнта Украіны з заклікам:

  • патрабаваць ад дзяржаўных органаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед праваабаронцаў і незалежных журналістаў;
  • публічна асудзіць рэпрэсіі і палітычны ціск з боку беларускіх уладаў на праваабаронцаў і незалежных журналістаў;
  • заклікаць урады краін-партнёраў увесці больш жорсткія эканамічныя санкцыі і ўзмацніць міжнародную ізаляцыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі;
  • адмовіцца ад эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржаўнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і камерцыйнымі структурамі, афіляванымі з беларускімі ўладамі;
  • у выпадку адсутнасці належнай рэакцыі беларускіх уладаў, разгледзець пытанне аб разрыве дыпламатычных адносін з Рэспублікай Беларусь.

Заяву падпісалі:

Усход-SOS;

Цэнтр правоў чалавека ZMINA;

Цэнтр грамадзянскіх свабод;

Праваабарончы цэнтр "Поступ”;

Інстытут масавай інфармацыі;

Асацыяцыя УМДПЛ;

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны;

ГА "Дэтэктар медыя”;

БФ "Стабілізейшен Суппорт Сервісез”;

Праваабарончы цэнтр "Дзеянне";

Харкаўскі абласны фонд "Грамадская альтэрнатыва”;

ГА "Вектар правоў чалавека”;

ГА "Платформа правоў чалавека»;

Transparency International Ukraine;

Праект "Без межаў”;

Харкаўскі Інстытут сацыяльных даследаванняў;

Данбас-SOS;

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве;

Аўтамайдан;

Украінская Хельсінская Група па правах чалавека;

ГА "Ліберальна-дэмакратычная ліга Украіны”;

ГА "Моцныя абшчыны”;

Фонд "Адкрыты Дыялог»;

ГА "Харкаўскі антыкарупцыйны цэнтр”;

Харкаўская праваабарончая група;

ГА "Дакудэйз»;

Лабараторыя журналістыкі грамадскай цікавасці;

ГА "Платформа публічнай дыпламатыі»;

ОО "Крым-ЅОЅ”;

Free Belarus Center.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства