viasna on patreon

Старадарожскі раён: выканкам стварыў працоўную групу "у дапамогу ўчастковым камісіям"

2008 2008-08-06T09:40:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 ліпеня ў грамадзка-палітычнай газеце Старадарожскага раённага выканаўчага камітэту "Навiны Старадарожчыны" быў апублікаваны артыкул пад назовам "У дапамогу ўчастковым камiсiям". 

У артыкуле паведамлялася, што для арганізацыйнай падрыхтоўкі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня ў Старадарожскім раёне створаная і дзейнічае працоўная група. Працоўная група ў складзе 13 чалавек (сярод якіх начальнікі аддзелаў райвыканкама, праваахоўных і юрыдычных службаў і іньшыя) была зацьверджаная распараджэньнем раённага выканаўчага камітэта. Яе ўзначаліў намесьнік старшыні Старадарожскага райвыканкама па пытаньнях сацыяльнай сьферы і інфармаваньня Зьміцер Давыдаў, намесьнікам кіраўніка працоўнай групы прызначаная загадчыца справамі райвыканкама Вольга Пархімовіч. У артыкуле таксама адзначаецца, што працоўная група будзе аказваць практычную дапамогу ўчастковым выбарчым камісіям. Якую менавіта, у артыкуле не ўдакладняецца.  

Варта адзначыць, што стварэньне падобных групаў не прадугледжана дзеючым выбарчым заканадаўствам.  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства