“Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне
У Дубровенскім раёне дзейнічае "каардынацыйна - кансультатыўная група па садзейнічанні выбарчай кампаніі". Пра гэта паведаміла мясцовая раёнка "Дняпроўская праўда". Група складаецца з 12 чалавек. Персанальны склад – убольшасці з мясцовых чыноўнікаў: тры намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, кіраўнік справамі таго жа выканкама, начальнікі фінансавага ўпраўлення і ўпраўлення сельскай гаспадаркі, рэдактар раённай газеты, а таксама некалькі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Галоўная мэта гэтай групы, як паведамляе газета: усебаковае садзейнічанне кампаніі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў.
Разам з тым, варта адзначыць, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае стварэнне такіх груп. Яны не маюць права ўмешвацца ў ход выбарчага працэсу. Па меркаванні шэрагу назіральнікаў, стварэнне падобнай групы можа азначаць жаданне выканаўчай улады трымаць выбарчую кампанію пад сваім кантролем.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"