viasna on patreon

Менск: Акруговыя камісіі маюць "кансультантаў" у раённых адміністрацыях

2008 2008-08-07T09:01:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час узнікнення "спрэчных" момантаў у працы акруговых выбарчых камісіяў Менску "на дапамогу" іх сябрам прыходзяць прадстаўнікі раённых адміністрацыяў.

Назіральнік ад БХК па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе распавёў пра сваё ўласнае знаёмства з такой афіцыйнай асобай: "29-га ліпеня я наведаў камісію без папярэджання і папрасіў даць мне нумары тэлефонаў прэтэндэнтаў у кандыдаты, што вылучаюцца па дадзенай акрузе. У адказ на маю просьбу дзяжурны па камісіі В.А.Фядосік (прадстаўнік ад ЛДП, прадпрымальнік) прапанаваў мне азнаёміцца з працэдурна аформленым спісам сяброў акруговай камісіі (прычым зрабіць з яго копію не дазволіў). Я адзначыў, што мяне цікавіць найперш іншая інфармацыя і папрасіў нарэшце задаволіць маю просьбу. На гэта дзяжурны адказаў, што яму трэба ўзгадніць гэтае пытанне са "старшынёй" Аляксандрам Мікалаевічам, якому і пачаў тэлефанаваць. Я паспрабаваў удакладніць, бо не зразумеў, пра каго ідзе гаворка: старшынёй акруговай камісіі з'яўляецца Л.Г. Філімонава. Высветлілася, што Аляксандр Мікалаевіч – супрацоўнік аддзела кадраў адміністрацыі Маскоўскага раёна Менску. Я абурыўся: навошта ўзгадняць з адміністрацыяй пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыяў самой камісіі. У гэты момант з'явіўся той самы Аляксандр Мікалаевіч. І на маё пытанне, якія адносіны ён мае да справаў камісіі, сябрам якой не з'яўляецца, адказаў, што з'яўляецца "кансультантам" камісіі".

З удзелам "кансультанта" справа была вырашана не на карысць назіральніка. Нумары тэлефонаў прэтэндэнтаў у кандыдаты яму не далі.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства