viasna on patreon

Менск: Адміністратыўны рэсурс: спосаб адзін, варыяцыі розныя

2008 2008-08-08T13:17:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менск

Менск

Удзел адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, прымус персаналу ставіць подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад улады – даволі распаўсюджаныя парушэнні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі. Гэта адзначаюць і назіральнікі, і сябры ініцыятыўных групаў іншых прэтэндэнтаў, і выбаршчыкі. Аднак розныя прыхільнікі гэтага “папулярнага” шляху запаўнення падпісных лістоў выкарыстоўваюць розныя формы звароту да электарату.

Найбольш груба дзейнічаюць адміністрацыі вытворчых аб’яднанняў і прамысловых прадпрыемстваў. Там на рабочых “зверху”спускаюць вусны ці пісьмовы загад, які можа суправаджацца пагрозамі ці “рэкамендацыямі” прадказальнага зместу. Як мы паведамлялі раней, такім чынам збіраюцца подпісы на заводах, што ўваходзяць у склад НВА “Інтэграл” (“Транзістар”, “Электроніка”, “Завод паўпрадніковых прыбораў” і інш.), дзе на дэпутацкі мандат прэтэндуе намеснік генеральнага дырэктара па працы з персаналам А.Казлоў, які вылучаецца па 97-ай Кастрычніцкай акрузе. Падобны прыклад – аб'ява, вывешаная ў кавальскім цаху Трактарнага завода (магчыма, што і ў іншых цахах таксама), дзе ад рабочых патрабуецца з’явіцца на працу з пашпартамі. Там збіраюцца подпісы на карысць дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Красуцкага А.В. (Дарэчы, каманда спадара Красуцкага не абыходзіцца і без агітацыйных матэрылаў, якія раздаюцца падчас збору подпісаў у выглядзе справаздачы дэпутата.)

Месцамі актыўнага выкарыстання адмінрэсурсу традыцыйна застаюцца калектывы педагагічных установаў. Але на фоне папярэдніх прыкладаў  
некаторыя кіраўнікі-педагогі выглядаюць больш “дэмакратычнымі”, скарыстоўваючы з той жа мэтай больш мяккія падыходы ў адносінах да сваіх падначаленых. Сведчаннем таму – аб’ява, якая была заўважана на інфармацыйнай дошцы ў дзіцячым садку, што знаходзіцца на тэрыторыі 97-ай Кастрычніцкай выбарчай акругі. У ёй пазначана наступнае: “ПРОСЬБА подойти с паспортом к Гречухиной Н.С. следующим сотрудникам...”. Далей ідзе пералік з 20-ці прозвішчаў, а насупраць 11-ці з іх значыцца “спасибо!”. Логіка падказвае, што пералічаныя ў спісе супрацоўнікі садка з’яўляюцца, хутчэй за ўсё,  выбаршчыкамі па дадзенай акрузе і большасць з іх ужо падпісаліся за “патрэбнага” прэтэндэнта, за тое і атрымалі публічную падзяку. З’яўляецца Грачухіна Н.С. сябрам ініцыятыўнай групы кагосьці з вылучэнцаў ад улады альбо працуе таксама па чыёй-небудзь просьбе – гэта пытанне зараз высвятляецца.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства