Ціск на актывістаў Партыі БНФ
https://spring96.org./be/news/23481
2008
2008-08-08T18:36:06+0300
2008-08-08T18:36:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 Юрась Карэтнікаў учора, 7 жніўня, падаў сьпіс зь 50 чалавек, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, у склад участковай камсіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у Менску.
Сёньня зраніцы, як паведаміў Юрась Карэтнікаў, пачаліся выклікі з адміністрацый навучальных устаноў і прадпрыемстваў тых людзей, імёны якіх пададзеныя ў склад участковай камісіі.
"Людзей выклікаюць, тэлефануюць, - кажа Юрась Карэтнікаў, - патрабуць напісаць заявы аб нязгодзе быць сябрам участковай камсіі".