viasna on patreon

Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі

2008 2008-08-10T00:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія дні сталі неспакойнымі для прадстаўнікоў дэмакратычных партый, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

 

Як паведамілі сябры ініціыятыўнай групы Віктара Івашкевіча, спіс прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па 97-ай Кастрычніцкай акрузе ад Партыі БНФ быў пададзены ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна 7-га жніўня ў першай палове дня. Ужо ўвечары таго ж дня двум чалавекам з гэтага спісу адтуль патэлефанавалі, удакладнілі, ці сапраўды яны прэтэндуюць на ўключэнне ў камісіі, і запрасілі прыйсці ў адміністрацыю, не патлумачыўшы прычынаў.

 

Сябры БНФ, вылучаныя ў склад камісій на тэрыторыі 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі, таксама літаральна адразу адчулі на сабе ціск. Па словах Юрыя Карэтнікава, прэтэндэнта ў кандыдаты па гэтай акрузе, спіс прадстаўнікоў быў пададзены ў раённую адміністрацыю7-га жніўня ў другой палове дня, а зранку 8-га жніўня некаторым з іх ужо патэлефанавалі з прапановамі адмовіцца ад сяброўства ва ўчастковых камісіях і запрашэннем на размову. У дадзеным выпадку ціск аказваецца з боку адміністрацыяў працоўных калектываў і навучальных установаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства