Астравец: сяброў АГП ва ўчастковыя камісіі не ўключаюць
Кіраўнік Астравецкай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч 11 жніўня у 11.00 наведаў акружную камісію з мэтай даведацца пра хаду фармавання участковых выбарчых камісій. Сп. Уласевіч папрасіў паглядзець пратаколы вылучэння ў склад камісій і журнал рэгістрацыі заяваў. Але загадчык арганізацыйнага адзела Астравецкага райвыканкаму Галіна Махневіч адмовіла яму ў гэтым.
Перад гэтым Мікалай Уласевіч падаў заяву ад групы выбаршчыкаў на ўключэнне сябе ў Варнянскую участковую камісію, а таксама заяву, у якой папрасіў, каб яму паведамілі час правядзення паседжання акруговай камісіі.
Адзінае, што змог даведацца спадар Уласевіч - што яго не ўключылі ў склад Варнянскай участковай камісіі. Таксама Галіна Махневіч паведаміла яму, што ніводнага з 7 вылучэнцаў АГП не ўключылі ў склад участковых камісій, бо "так вырашыў райвыканкам".
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»