viasna on patreon

Салігорск: Замест адказу назіральнік атрымаў "адпіску"

2008 2008-08-12T12:32:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, назіральнік ад РПГА "БХК" Леанід Андрэевіч Мархотка не быў дапушчаны на сумеснае паседжанне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаванні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага Л.А. Мархотка напісаў скаргу ў кнізе заўвагаў і прапаноў на незаконныя дзеянні намесніка старшыні Мінаблвыканкама В.А. Гурыновіча, якія выказаліся ў парушэнні ч.1 арт.13 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

На днях Л.А. Мархотка атрымаў пісьмовы адказ за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Міхаіла Міхайлавіча Амельянчука. 

 

У адказе напісана, што "Менскім абласным выканаўчым камітэтам разгледжаны Ваш зварот аб неправамоцных дзеяннях супрацоўнікаў аблвыканкама. Паведамляем, што паводле Рэгламенту Менскага аблвыканкама, зацверджанаму рашэннем аблвыканкама ад 20.07.2007 г. №797, у паседжанні прымаюць удзел толькі сябры аблвыканкама, запрошаныя, а таксама іншыя асобы па папярэднім узгадненні з аблвыканкамам. Вамі папярэдне не была накіраваная ў аблвыканкам заява або іншы пісьмовы зварот аб намеры 14 ліпеня 2008 гады прыняць удзел у сумесным паседжанні прэзідыўма Менскага абласнога Савета дэпутатаў і Менскага аблвыканкама".

 

Апошняе сцвярджэнне не адпавядае рэальнасці, бо пісьмовая заява з просьбай дапусціць назіральніка Л.А. Мархотка на сумеснае паседжанне, падпісанае старшынёй РПГА "БХК" Алегам Гулаком, было накіраванае ў аблвыканкам па факсе загадзя. Гэтага не адмаўлялі і самі супрацоўнікі аблвыканкама падчас вусных гутарак з Л.А. Мархотка.  

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства