viasna on patreon

Віцебск: Вылучэнцу ў кандыдаты прапанавалі вырабіць падпісныя лісты за кошт... уласных сродкаў

2008 2008-08-12T12:36:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 жніўня Андрэй Левінаў, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, атрымаў адмову ў выдачы падпісных лістоў для збору подпісаў выбаршчыкаў. Яму прапанавалі вырабіць копіі падпісных лістоў за кошт... уласных сродкаў.

 

У Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, куды патэлефанаваў А. Левінаў, абяцалі разабрацца і "разабраліся".

 

У другой палове дня А.Левінаву патэлефанаваў старшыня камісіі Іван Аляксандравіч Рыцько. Абазваўшы Левінава скандалістам, ён паабяцаў выдаць падпісныя лісты толькі 12 жніўня, заявіўшы, што падпісныя лісты выдаюцца з разліку на 1000 подпісаў выбаршчыкаў, і больш ён не атрымае. Адзначым, што 1000 - гэтая мінімальная колькасць подпісаў, якую неабходна сабраць. Максімальная - колькасць выбаршчыкаў у акрузе.

 

Адпаведна выбарчаму заканадаўству падрыхтоўка выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а не за уласныя сродкі прэтэндэнтаў у кандыдаты.

           

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства