viasna on patreon

У Віцебску зафіксаваныя парушэнні выбарчага заканадаўства

2008 2008-08-12T12:46:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Згодна з ч. 1 арт. 74 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і іншых сходах, нарадах, паседжаннях, у друку, па дзяржаўным радыё і тэлебачанні.

 

У адпаведнасці з ч. 11 арт. 48 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь выкарыстанне асобай, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты, матэрыяльнай дапамогі, цягне за сабой адмову ў рэгістрацыі кандыдатам.

 

Сяргей Аляксандравіч Сямашка, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19,  працягвае перадвыбарную агітацыю, карыстаючыся мандатам дэпутата трэцяга склікання. Гэдак, маючы прыёмную дэпутата, ён арганізоўвае так званыя выязныя прыёмы грамадзянаў: 12 жніўня - у памяшканні Віцебскага філіяла №2 ААТ "Белсувязьстрой", 13 жніўня - у памяшканні ЖРЭТ Чыгуначнага раёна г.Віцебску, 18 жніўня - у памяшканні гімназіі №6, 19 жніўня - у памяшканні сярэдняй школы №7, 20 жніўня - у памяшканні сярэдняй школы №8. Такой актыўнасці С.А. Сямашка не праяўляў з 2004 года.

 

У адрозненні ад яго, Аляксандр Барысавіч Гудкоў, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і цяперашні дэпутат, праводзіць планавы прыём грамадзянаў у прыёмнай дэпутата 12 жніўня.

 

Акрамя таго, ад выбаршчыкаў паступаюць сігналы, што грамадзяне, якія збіраюць подпісы ў падтрымку С.А. Сямашка, не прад'яўляюць пасведчанне сябры ініцыятыўнай групы, дазваляюць грамадзянам ставіць подпіс за іншых чальцоў сям'і, дэзінфармуюць выбаршчыкаў, растлумачваючы, што больш нельга ставіць подпіс за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты, а таксама збіраюць подпісы пры адсутнасці пашпартоў у выбаршчыкаў.

 

Аналагічныя парушэнні дазваляюць сабе грамадзяне, якія збіраюць подпісы ў падтрымку Аляксандра Ласякіна (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №20).

           

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства