Шміту дазволілі сустрэчу з Казуліным пры ўмове, што ён пра яе не раскажа
https://spring96.org./be/news/23659
2008
2008-08-13T22:47:38+0300
2008-08-13T22:47:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Ханс Ёхен Шміт распавёў, што сустрэчу з палітвязнем Аляксандрам Казуліным яму дазволілі пры ўмове, што ён не раскажа пра яе змест.
Нямецкі дыпламат заявіў, што сам не даваў гэтай інфармацыі ў СМІ і выказаў незадаволенасць тым, што яна з’явілася праз адну прэс-службу, паведамляе “DW-RADIO”.
Паводле яго слоў, вельмі важна, што прадстаўніцтва АБСЕ час ад часу можа сустракацца з пэўнымі людзьмі, і што беларускія ўлады адказваюць на такую просьбу, калі дыпламаты праяўляюць цікаўнасць.