viasna on patreon

Старшыня БАЖ сустрэлася з Хаўерам Саланам

2009 2009-02-19T13:00:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sustrecha_z_salanam.jpg
фота tut.by

фота tut.by

«Для нас вельмі важна, каб у еўрапейскіх чыноўнікаў было разуменне, што любы дыялог, любыя пераўтварэнні ў краіне магчымыя толькі пры ўмове свабоды слова», — зазначыла Жанна Літвіна ў гу­тарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» пасля заканчэння сённяшняй сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўразвязу Хаўерам Саланам, які знаходзіцца з візітам у Мінску.

 

«Мы хочам, каб нармалізацыя стасункаў Еўропы з Беларуссю грунтавалася на рэальным паляпшэнні сітуацыі з мас-медыя ў нашай краін­е», — падкрэсліла яна.

 

Сустрэча пачалася сёння ў 8.30 раніцы. Акрамя старшыні ГА «БАЖ», на яе былі запрошыня экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, эканаміст Павел Данейка, лідэр дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, праваабаронцы Алег Гулак і Алена Танкачова.­

 

«Спадар Салана падкрэсліў, што першая сустрэча, з якой пачаўся яго візіт у Мінск, — гэта сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, — распавяла Жанна Літвіна. — Гэта сведчыць, наколькі важнае іх меркаванне для далейшай пабудовы стасункаў Еўропы з Беларуссю».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства