viasna on patreon

ЛТП: лячэньне ці гвалт над асобай?

2009 2009-05-05T17:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ltp-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праблема  абмежаваньня права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама выкарыстанне прымусовай працы патрапіла ў фокус асаблівай увагі беларускіх праваабаронцаў. У першую чаргу гэта звязана з функцыянаваньнем у Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП), гэткіх рудыментаў камуністычнай эпохі, у якія накіроўваюцца асобы, хворыя на алкагалізм.

Нядаўна на праваабарончым сайце “Spring96.org” з’явіўся адмысловы банер-раздзел “Праблема ЛТП у Беларусі”, дзе змяшчаюцца як аналітычныя публікацыі па тэме так і матэрыялы, што сведчаць аб парушэннях правоў грамадзян, прымусова накіраваных на “лячэньне” ў ЛТП.

У аналітычным аглядзе праваабаронцаў “Сітуацыя з правамі чалавека ў 2008 годзе” ўпершыню з’явіўся раздзел “Абмежаваньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Выкарыстаньне прымусовай працы”.

Гэты аналіз, разам з нарматыўна-заканадаўчай базай, што рэгулююць дзейнасьць ЛТП ў Беларусі, быў накіраваны на экспертызу ўплывовым міжнародным арганізацыям: у прыватнасьці, у Шведскі Хельсінскі камітэт і Міжнародную федэрацыю правоў чалавека, якія рыхтуюць падрабязнае заключэньне аб тым, наколькі беларускае заканадаўства, што рэгулюе дзейнасьць ЛТП і механізм змяшчэньня грамадзян на прымусовае лячэньне,  адпавядаюць нормам міжнароднага права і стасуюцца з прынятымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.

Выклікае цікавасьць і артыкул праваабаронцы Валянціна Стэфановіча “Баі не па правілах, альбо Барацьба з алкагалізмам па-беларуску”,   першы з серыі публікацый, прысвечаных гэтай актуальнай апошнім часам у грамадстве тэме – тэме барацьбы з алкагалізмам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства